admpasadyvkl.jpg

Архіварыус - службовая асоба, начальнік адказваў за вялікакняскі, земскай або гарадскі архіў.

Будаўнічы - сачыў у гарадах за ўсімі грамадзянскімі пабудовамі і збіраў падаткі на іх будаўніцтва.

Бурмістр - выбіраўся войтам тэрмінам на адзін год з вярхоў багатых жыхароў горада, а пасля заканчэння тэрміну даваў справаздачу за сваю працу перад радай, якую на працягу года ўзначальваў. Таксама ён старшынстваваў у мясцовым Бурмістэрска-радзецкім судзе, таксама бурмістр старшынстваваў на судах, якія разглядалі грамадзянскія справы і іншыя маёмасныя спрэчкі гараджан. Кіраваў гарадской казной.

Войт гарадскі - кіраўнік адміністрацыі ў гарадах. Старшыня войтаўска-лаўніцкага суда. Меў значныя крыніцы даходу ад: натуральных пабораў, суднавых пошлін, долі з рынкавага гандлю, крам, карчмаў, зямельных дарэнняў. Прызначаўся Вялікім князем Літоўскім з ліку багатых мяшчан ці буйной шляхты.

Войт вясковы - кіраўнік адміністрацыі ў вёсках. Прыйшоў на змену пасады старац пасля судова-адміністрацыйнай рэформы 1565-1566 гг. У падпарадкаванні было некалькі вёсак якія складалі адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку войтаўства. Збіраў падаткі, сачыў за парадкам і за тым, каб сяляне не ўцякалі, адказваў за стан дарог і мастоў, за пажарную бяспеку. Ва ўзнагароду за службу вызваляўся ад павіннасцей і атрымліваў зямельны надзел ад 0.5 да 1 валокі. Прызначаўся ўраднікам пана і кожны тыдзень даваў справаздачу перад панскім дваром.

Гаёўнік - пасада з XV па XVI стагоддзя. Сачыў за гаямі з бортным дрэвам. Атрымліваў частку ад мядовай даніны. Падпарадкоўваўся дзяржаўцы.

Дваранін яго каралеўскай літасці ці дваранін гаспадарсткій – пасада пры двары Вялікага князя Літоўскага. Выконваў розныя даручэнні па ахове замкаў і пасольстваў, выконваў функцыі дыпламатычнага прадстаўніка, праводзіў рэвізіі вялікакняскіх і дзяржаўных маёнткаў.

Дзяржаўца - прыйшоў на змену цівуну ў сярэдзіне 16-га стагоддзя. Выконваў адміністрацыйна-судовыя функцыі падведамнага яму дзяржаўнага маёнтка (дзяржавы): збор падаткаў, назіранні за рамонтам і станам будынкаў, арганізацыя аховы, забеспячэнне працоўнай сілай маёнтка, правядзенне інвентарызацыю, раздача шляхце пустку за ваенную службу. Таксама Дзяржаўца судзіў панскіх сялян і мяшчан у гарадах без магдэбургскага права. Яму падпарадкоўваліся ляснічыя, баброўнікі, гаявікі, дзякі, падканюшыя і віжы.

Дзесятнік - кіраваў дзясяткам, дробнай адміністрацыйна тэрытарыяльна адзінкай якія складаюцца з некалькіх вёсак. Падтрымліваў парадак і назіраў за выкананнем сялянамі павіннасцей. У Сярэдзіне 16-га стагоддзя быў заменены войтам.

Дзяк – пісьменнік і кіраўнік канцылярыі ў розных установах ВКЛ.

Канцлер ВКЛ -, начальнік канцылярыі Вялікага князя Літоўскага, Міністр замежных спраў, вышэйшая службовая асоба, якая кіравала дзяржавай падчас адсутнасці вялікага князя. Прымаў рашэнні ад імя Вялікага князя Літоўскага, захоўваў вялікі дзяржаўны друк з гербам ВКЛ, ведаў метрыкай ВКЛ (дзяржаўным архівам), кантраляваў падрыхтоўку збораў законаў. Старшынстваваў у асэсарскім і надворным судах. Яму падпарадкоўваліся: пісар ВКЛ і дзяк ВКЛ.

Ключнік - службовая асоба мясцовай адміністрацыі якая падпарадкоўвалася ваяводзе. Загадваў зборам мядовай даніны ў дзяржаўную казну.

Канюшы - вялікі, дворны, земскі. Назіраў за вялікакняскімі табунамі і стайнямі. Пасада існавала з 15 ст.

Крайчы - У іерархіі ўрадаў займаў высокае месца. Нарэзаў пададзеныя стравы Вялікаму князю Літоўскаму. На гэтую пасаду як правіла прызначаліся маладыя прадстаўнікі магнацкіх родаў.

Кухмістр - кіраваў прыдворнымі кухарамі і кухняй. Яму падпарадкоўваліся: стольнік, падстолій, чашнік, падчашы, крайчы, піўнічы. Пасада вядома з 15-га стагоддзя.

Лентвойт - памочнік войта ў гарадах з магдэбургскім правам. Прызначаўся войтам і падпарадкоўваўся яму.

Ляснічы - назіраў за вялікакняскімі лясамі і паляўнічымі ўгоддзямі на пэўнай тэрыторыі. Падпарадкоўваўся лоўчаму.

Лоўчы - сачыў за парадкам у лясах і распараджаўся паляваннем. Падзяляўся па ўзроўні на вялікага, земскага, намесніка вялікага лоўчага, дворнага. З 16 - стагоддзі ганаровы тытул без пэўных абавязкаў.

Люстратар - Праводзіў перыядычныя вопісы дзяржаўнай маёмасці для абазначэння даходнасці ад дзяржаўнай маёмасці. Процідзеянні яму лічылася цяжкім дзяржаўным злачынствам.

Маршалак ВКЛ - прымаў замежных паслоў, кіраваў дваром Вялікага князя літоўскага, кіраваў вялікакняжацкай гвардыяй і прыдворнай вартай, сачыў за этыкетам і правіламі пры двары вялікага князя. Прызначаў дваран і старшынстваваў у Радзе ВКЛ, а таксама разглядаў справы аб злачынствах учыненых пры двары.

Маршалак земскі (павятовы) - кіраваў павятовай шляхтай і старшыняваў на павятовых сойміках і земскіх судах.

Маршалак дворны - кіраваў адміністрацыяй вялікакняскага двара. Намеснік Маршалка ВКЛ.

Мернік (мернічы) - Член падкаморскага суда. Вымяраў межы зямельных участкаў і абазначаў межы.

Метрыкант - сачыў за архівам вялікакняскай канцылярыі і выдачай прывілеяў.

Мечнік - нёс перад Вялікім князем Літоўскім аголены меч як сімвал улады падчас урачыстасцяў. Такая ж пасада была ў паветах. Пазней яна стала прыдворнай.

Маставой - сачыў за спраўнасцю мастоў, дарог і перапраў у 16 - 18 стст.

Мытнік - збіраў за ўвоз і вываз тавараў пошліну, падатак (мыта) з купцоў.

Намеснік - памочнік ваяводы і старасты, які выконваў некаторыя адміністрацыйна-судовыя функцыі ў ваяводствах і паветах у 16 - 17 стст.

Північы – загадваў вялікакняскімі піўніцамі, адказваў за захоўванне, якасць і пастаўку піва да стала.

Пісар - пасада існавалая ва ўстановах кіравання і судах у 15 - 18 стст. Павінен быў умець, чытаць, пісаць, лічыць і лагічна думаць. Былі: пісар ВКЛ, дворны, скарбны, гарадскі, земскі і інш.

Паборца - збіраў падаткі і атрымліваў узнагароду за сваю службу з сабраных ім сум.

Падваявода - намеснік ваяводы па адміністрацыйна-судовых справах у 15 -18 стст. кантраляваў падаткі, гандаль, наяўнасць і спраўнасць эталонаў мер і вагі на тэрыторыі свайго ваяводства.

Падканцлер - намеснік канцлера ў 15 - 18 стст. Уваходзіў у склад Рады ВКЛ і захоўваў малы дзяржаўны друк. Як і канцлер займаўся ўнутранымі і замежнымі справамі, кіраваў працай сакратароў і пісароў у канцылярыі ВКЛ.

Падключнік - памочнік ключніка.

Падкаморы дворны - быў дарадцам і сачыў за парадкам і ўбраннем у памяшканнях Вялікага князя Літоўскага. Прызначаўся з буйной шляхты. Уваходзіў у склад Рады ВКЛ.

Подконюший - намеснік канюшага меў у падпарадкаванні конюхаў. Сачыў за вялікакняскімі табунамі і стайнямі.

Падскарбій вялікі - займаўся дзяржаўнымі фінансавымі справамі, падаткамі, кіраваў вялікакняскімі даходамі і захоўваў рэгаліі.

Падскарбій дворны - намеснік падскарбія вялікага, кіраваў маёнткамі вызначаныя на ўтрыманне вялікакняскага стала.

Падстараста (сурагатар) – намеснік старасты, фактычны кіраўнік гродскага суда. У час вайны заставаўся ў месцы з войскам у горадзе. Часта, побач са сваёй асноўнай пасадай, мог займаць пасаду стольніка і гараднічага.

Падстолій - намеснік стольніка, дапамагаў сервіраваць вялікакняскі стол.

Падчашы - намеснік чашніка. Перш чым падаць напой Вялікаму князю Літоўскаму спрабаваў яго сам. Пасада лічылася вельмі ганаровай, і на яе прызначаліся толькі прадстаўнікі мангацкіх родаў.

Радца - выбіраўся або прызначаўся з багатых гараджан. Член адміністрацыйнага органа гарадскога самакіравання, магістрата і рады.

Рэгент - кіруючая пасада ў канцылярыях, начальнік архіва, адказваў за справаводства ў канцылярыі, быў адным з сакратароў, заносіў дакументы ў кнігі Метрыкі ВКЛ і выдаў іх афіцыйныя копіі-выпіскі, выконваў абавязкі натарыуса, падаваў на подпіс вялікакняскія, канцлерскія, падканцы. Прызначаўся канцлерам ці падканцлерам і зацвярджаўся Вялікім князем літоўскім.

Сакратар вялікага друку ВКЛ - памочнік канцлера ў канцылярыі ВКЛ. Прыкладаў вялікі друк у дакументах, якія выходзілі з вялікакняскай канцылярыі, займаўся справаводствам.

Сакратар гаспадарскі - непасрэдна займаўся справаводствам і выконваў абавязкі рэвізара, мерніка, камісара, паборца.

Сакратар малога друку ВКЛ – памочнік падканцлера, прыкладваў малы друк да дакументаў, якія выходзілі з вялікакняскай канцылярыі, вёў справаводства пры падканцлеры.

Скарбнік - захавальнік павятовай казны і падаткаў сабраных з насельніцтва павета, складаў інвентары уладанняў абавязаных плаціць падатак. Падпарадкоўваўся падскарбію ВКЛ. Быў таксама ў ваяводствах і паветах.

Служэбнік - найнізкая катэгорыя службовай асобы ў дзяржаўным або прыватным кіраванні. Ім мог быць шляхціц, мешчанін, баярын, селянін.

Сотнік - праз прызначаных ім дзясятнікаў сачыў за выкананнем мяшчанамі павіннасцей, выплатнай падаткаў. Выконваў замкавыя работы для абароны замка, удзельнічаў у пасяджэннях гарадской рады. Без яго ўхвалення войт не мог прымаць важныя рашэнні.

Стольнік - адказваў за сервіроўку вялікакняскага стала. Яму падпарадкоўваўся падстолій.

Тиун – 1) у 15 стагоддзі кіраваў вялікакняскімі дварамі з валасцямі не ўваходзілі ў судова-адміністрацыйныя адзінкі. Збіраў даніну, вёў гаспадарку, судзіў сялян. Прызначаўся Вялікім князем Літоўскім. З 16-га стагоддзя на замену яму прыйшоў дзяржаўца. 2) Загадваў шляхецкай гаспадаркай. Прызначаўся з ліку сялян, чэлядзі дворнай, а часам са шляхты. Адказваў за расход і захаванасць збожжа, сачыў за працай сялян у маёнтку, судзіў простых людзей. За службу атрымліваў вызвалены ад павіннасцяў зямны надзел ці проста вызваляўся ад розных павіннасцяў.

Чашнік – наліваў напоі ў посуд падносім падчашнікам Вялікага князя Літоўскага. Пасада вядома з 1409-га года. Пазней стала вельмі ганаровай і на яе прызначаліся толькі прадстаўнікі магнацкіх родаў.

Шафар - адказваў за збор дзяржаўных падаткаў у павеце. Сабраныя ім у паборцаў падаткі адвозіў у дзяржаўную казну ў Вільню. Выбіраўся шляхтай павета. У прыватных маёнтках выконваў функцыі бухгалтара, эканома.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы