Kazimir-Semenovich-marka.jpg

Казімір Сямёнавіч нарадзіўся каля 1600-га года пад Дуброўнам на Віцебшчыне ў сям'і дробнага шляхціца. Застаецца невядомым той факт, дзе ён атрымаў пачатковую адукацыю, без якой не змог бы паступіць у Віленскую акадэмію, дзе выкладанне вялося на латыні. У акадэміі ён вучыўся прыродазнаўству, там жа захапіўся ідэямі філосафа Арыстоцеля. Праяўляў цікавасць да ваеннай справы і ў якасці спецыялізацыі ў выніку абраў артылерыю. У выніку Сямёнавіч адправіўся ў Варшаву працягваць навучанне, дзе і паступіў у школу каралеўскіх артылерыстаў, адкрытую каралём Рэчы Паспалітай Уладзіславам IV.

Стаў адным з лепшых выпускнікоў гэтай навучальнай установы, атрымаўшы прафесію інжынер-артылерыст. Фактычна адразу адправіўся на Смаленскую вайну паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам у 1632-34 гг., каб там прымяніць атрыманыя веды.

Адваяваўшы дзесяць гадоў у складзе артылерыі Рэчы Паспалітай, Сямёнавіч едзе ў Галандыю. Прычынай паездкі стала бітва пад Ахматавым, дзе татары, каб пазбегнуць разгрому, для прыкрыцця свайго адступлення прымянілі феерверкі, якія ўтварылі дымавую заслону і далі ім магчымасць пайсці. Сакрэт феверкаў і меў намер даведацца ў Еўропе Казімір Семяновіч.

У Галандыі ён уступіў у войскі прынца Аранскага, які ваяваў за незалежнасць краіны ў няпросты зацяжны перыяд трыццацігадовай вайны. За два гады службы пад сцягамі прынца Аранскага Казімір Семяновіч прыняў удзел у многіх штурмах і аблогах, за сваю адвагу быў узнагароджаны ордэнам Зоркі. Аднак самай галоўнай узнагародай стаў для яго атрыманы неацэнны досвед і, вядома ж, знаёмства з майстрамі феерверкаў і прафесіяналамі гарматнай справы, якія і раскрылі яму свае сакрэты.

За гэты перыяд свайго жыцця Казімір Семяновіч напісаў першыя раздзелы кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі”. Затым у 1646 годзе ён быў адкліканы Уладзіславам IV назад у Рэч Паспалітую і прызначаны ваенным інжынерам кароннага войска, а праз два гады намеснікам начальніка кароннай артылерыі. Нараўне са сваёй адміністрацыйнай працай, ён па-ранейшаму захоплена займаўся вывучэннем знешняй і ўнутранай балістыкі, эксперыментаваў, вынаходзіў.

Высокая пасада пры двары не давала Казіміру Сямёнавічу задавальнення, і ў 1648-ым годзе, атрымаўшы дазвол, ён зноў вяртаецца ў Галандыю, дзе дапісвае працу ўсяго свайго жыцця. І неўзабаве ў адной з амстэрдамскіх кнігадрукаў, з'явілася на свет кніга "Вялікае мастацтва артылерыі". Яна была напісана на лацінскай мове і забяспечана найпадрабязнымі малюнкамі і чарцяжамі. У гэтай кнізе ён выклаў не толькі ўвесь свой досвед у артылерыйскай справе, але і вынікі сваіх эксперыментаў. Тут можна было запазычыць інфармацыю як трэба ужываць гарматы, як рабіць порах, як вызначаць адлегласць, праводзіць інжынерныя працы і г.д. У кнізе таксама быў падрабязна выкладзены і распісаны чарцёж шматступеннай ракеты, тады, у тыя часы, гэтай ідэі не надалі належнай увагі, гэта было падобна фантастыцы, але ўсё цячэ і мяняецца, людзі яшчэ вернуцца да яе.

Velikoe-iskustvo-artellerii.jpg

Кніга Казіміра Сямёнавіча стала вельмі папулярнай, і на працягу 200 гадоў заставалася асноўным і настольным падручнікам па артылерыі і піратэхніцы. Яе пераклалі на французскую, нямецкую, польскую і англійскую мовы. Па ёй вучыліся ўсе артылерыйскія школы Еўропы, у тым ліку і Пётр Першы, і Напалеон. Праз больш за дзвесце гадоў рускі інжынер-навуковец Канстанцін Цыялкоўскі ў сваёй працы аб шматступеннай ракеце прама спашлецца на кнігу Семяновіча.

Слава Казіміра Сямёнавіча, поспех яго кнігі, былі варожа прыняты яго калегамі, якія лічылі, што ён выдаў іх сакрэты, і гэта можа прывесці да таго, што яны могуць застацца без заробку. А калі Сямёнавіч заявіў, што напісаў другую частку кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі", і яна будзе змяшчаць звесткі, якія могуць кардынальна змяніць усю артылерыю, субраты па цэху вырашылі яго забіць. Задуманае было здзейснена ўначы ў 1651-ым годзе, яны падпалілі хату, калі ён спаў, у хаце знаходзіўся порах і адбыўся наймацнейшы выбух. Разам з Казімірам Сямёнавічам загінулі ўсе яго працы. Улады Амстэрдама не сталі расследаваць гэтую справу, спісаўшы ўсё на няшчасны выпадак. У той час пажары ў майстэрнях піратэхнікаў былі не рэдкасцю.

Дзе пахавалі вялікага літоўскага артылерыста Казіміра Семяновіча дакладна не вядома. А з часам і зусім забыліся (у сваёй працы Казімір прадказваў такі варыянт), яго вынаходкі сталі прыпісваць сабе іншыя. Аднак час расставіў усё на свае месцы, і ў канцы ХХ стагоддзя пасля развалу Савецкага Саюза, гісторыкі ўзнялі архівы, сталі па макулінках збіраць інфармацыю аб таленавітым інжынеры. У 1995 годзе Белпошта выдала марку ў гонар Сямёнавіча, а праз некаторы час Нацыянальная бібліятэка і музей гісторыі Магілёва выкупілі рарытэтны экзэмпляр яго знакамітай кнігі.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы