Kniaz_Andrey.jpg

Старэйшы сын Альгерда ад першай жонкі Марыі Віцебскай, Вігунд, нарадзіўся ў 1325 годзе. Свой першы горад на княжанне, ён атрымаў ад бацькі. У 1342 годзе Пскоў, шукаючы абарону ад свайго моцнага ворага, Лівонскага ордэна, уступіў пад заступніцтва Альгерда. Альгерд пасадзіў у Пскове свайго старэйшага сына Вігунда, які потым хрысціўся ў Пскове і атрымаў імя Андрэй. Аднак Андрэй Альгердавіч вярнуўся ў Літву, атрымаўшы ад бацькі Полацак, а ў Пскове пакінуў свайго намесніка.

У 1377 годзе памірае вялікі князь літоўскі Альгрэд, і па праве, пасад у ВКЛ павінен быў заняць Андрэй Альгердавіч, бо ён самы старэйшы сярод сваіх братоў. Аднак, не вядома па якіх прычынах, Альгерд прызначыў вялікім князем літоўскім свайго старэйшага сына ад другой жонкі Ульяны, Ягайлы.

Ад новага вялікага князя да Андрэя Альгердавіча ў княжанне дасталіся Полацкае і Трубчэўскае княства. Гэтага было мала, ды і князь Андрэй быў не згодзен з рашэннем свайго бацькі, бо лічыў, што Альгерда або падманулі, або падрабілі завяшчанне аб прызначэнні вялікім князем літоўскім Ягайлам. Яго прэтэнзіі былі цалкам абгрунтаваныя, бо Альгерд памёр ва ўзросце 83 гадоў, і давяраючы сваім набліжаным, ён мог падпісаць завяшчанне, не чытаючы яго. На момант смерці Альгерда, побач з ім знаходзілася яго другая жонка Ульяна, якая была вельмі зацікаўлена, каб пасад дастаўся яе сыну Ягайлу.

Андрэй Альгердавіч не захацеў саступаць уладу Ягайлу і выступіў супраць яго са зброяй, але не атрымаўшы падтрымкі ў літоўскіх князёў, вымушаны быў бегчы ў Пскоў, пасля таго як, Ягайла з Кейстутам аблажылі Полацак. Далей, князь Андрэй едзе да маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, каб атрымаць згоду на княжанне ў Пскове, куды яго запрасілі Псаковічы. Дзмітрый Іванавіч згаджаецца, а князь Андрэй прысягае яму на вернасць.

На новай службе, у 1379 годзе, ён адбівае ў ВКЛ Старадуб і Трубчэўск і пераконвае свайго брата Дзмітрыя Альгердавіча, перайсці на службу да маскоўскага князя. У наступным 1380, разам з пскоўскімі палкамі, князь Андрэй Полацкі ўдзельнічае ў Кулікоўскай бітве на баку Маскоўскіх войскаў.

Праслужыўшы на Маскоўскага князя некалькі гадоў, ён вырашае вярнуцца на радзіму ў Літву, дзе адбірае ў Скіргайлы Альгердавіча Полацак, але неўзабаве, у 1386 годзе ён будзе схоплены Скрыгайлам, які заключыць яго ў польскі Хенцынскі замак. У зняволенні князь Андрэй Полацкі прабудзе да сваіх уцёкаў у 1393 годзе.

Вярнуўшыся ў вялікае княства літоўскае, князь Андрэй Полацкі паступае на службу Вітаўту, з якім адпраўляецца ў паход на Татараў, і ў 1399 годзе гіне ў бітве пры Воркслі.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы