Radzivil_Ribonka.jpg

Нарадзіўся Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька ў вельмі неспакойны час, 13-га чэрвеня 1702-га года, гэта быў перыяд доўгай 20-гадовай паўночнай вайны. Адразу пасля нараджэння, яго бацькі, Караль Станіслаў Радзівіл і Ганна Сагнушка, выехалі з ім за межы ВКЛ і вярнуліся на радзіму толькі ў 1709 годзе.

Пасля вяртання хлопчыка пачалі навучаць дома, і адным з яго настаўнікаў быў ксёндз Цэзар, пра якога Міхаіл Радзівіл запісаў у сваім дзённіку: «Усё, што сёння ведаю і ўмею, усё ідзе ад яго інструкцый». Свой дзённік Радзівіл Рыбанька вёў на працягу ўсяго жыцця.

Пасля смерці бацькі ў 1719-ым годзе Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька становіцца адным з найбагацейшых магнатаў у Рэчы Паспалітай. Дзяржаўнай дзейнасцю ён пачаў займацца ў 1720-ым годзе, калі яго ўпершыню выбралі паслом на сойм, і ў далейшым, на гэтую пасаду яго выбіралі пастаянна.

Падарожнічаць па Еўропе Радзівіл пачаў у 1721-ым годзе. Наведаўшы дзясяткі еўрапейскіх гарадоў, да 1722-га года ён апынуўся ў Францыі, а ў кастрычніку 1722-га года прысутнічаў на каранацыі Людовіка XV, з якім у далейшым, не аднойчы, браў удзел у паляванні. У Парыжы ён праслухаў курс па матэматыцы і займаўся ўдасканаленнем коннай язды і мастацтва фехтавання. У наступным 1723 ад германскага імператара ён атрымлівае месца ў імперскім рэйхстагу.

У 1725 годзе Радзівіл Рыбанька ажэніцца з Францішкай Уршуляй Вішнявецкай, таленавітай і высокаадукаванай жанчынай, пад уплывам якой у Нясвіжы быў адкрыты тэатр, аднавілася праца друкарні і папоўнілася замкавая бібліятэка.

Першыя значныя дзяржаўныя пасады, адразу дзве, Рыбанька атрымлівае ў 1728-ым годзе, яго прызначаюць маршалкам трыбунала і канюшым ВКЛ. Побач з дзяржаўнымі справамі Міхась Радзівіл займаецца аднаўленнем Нясвіжа, які падчас вайны быў цалкам разбураны і абязлюдзеў. У выніку, Нясвіж зноў адрадзіўся і пачаў квітнець.

Дзякуючы сваёй дзейнасці і наяўнасці ўласнага войска Міхаіл Казімір Радзівіл паўплываў на абранні караля Рэчы Паспалітай. У 1733 годзе, пасля смерці Аўгуста ІІ, ён выступіў супраць зноў абранага караля Станіслава Ляшчынскага і ўдзельнічаў у арганізацыі новага выбарчага сойму, на якім быў выбраны Аўгуст ІІІ, які падтрымліваўся ім. За гэта ў 1734 годзе Радзівіл атрымаў пасаду маршалка надворнага.

Пасля абрання новага караля Рэчы Паспалітай, у 1734-1735-ым годзе князь Радзівіл, на чале сваёй прыватнай арміі змагаўся на баку Аўгуста ІІІ супраць прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага. Перамога над праціўнікамі паспрыяла атрыманню ім у 1735 годзе новай пасады польнага гетмана ВКЛ, а ў 1744 годзе вялікага гетмана літоўскага. У гэты ж перыяд ён быў прызначаны кашталянам і ваяводам у Троках і Вільні.

Пасля смерці сваёй жонкі Ўршулі ў 1753 годзе, ад якой у яго было тры сыны і чатыры дачкі, ён ажаніўся другі раз у 1754 годзе на ўдаве Ганне Міцэльскай, яна нарадзіла яму сына і трох дачок.

У выніку сваёй актыўнай дзейнасці князь Радзівіл пабудаваў і трымаў шмат мануфактур, сярод якіх былі: у Нясвіжы - суконная, дывановая, у Налібоках - шкляная, у Свержане - фаянсавая, а яшчэ ён заснаваў мануфактуру, дзе праводзіліся знакамітыя Слуцкія паясы. Для фармавання ўласнага войска афіцэрамі, ён утрымоўваў кадэцкі корпус у Нясвіжы.

Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька памёр 22 мая 1762 года і быў пахаваны ў радзівілаўскай крыпце.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы