Пра дату нараджэння Войшалка дакладна невядома, у летапісах ён згадваўся як сын Міндоўга, які стаў праваслаўным манахам і жыў у Лаўрышаўскім Манастыры да смерці Міндоўга. Пасля забойства свайго бацькі ён едзе ў Пінск, з якой мэтай гэтак жа невядома ці ўцёк ад тых, хто забіў яго бацьку, ці імкнуўся адпомсціць забойцам.
Па прыбыцці ў Пінск ён атрымаў ад горада грошы і войскі, а таксама паклікаў на дапамогу князя Шварна мужа сваёй сястры і сына Данііла Галецкага. У 1264 годзе Войшэлак вярнуў сабе Літву, а ў 1265 годзе заваяваў Нальшаны і Дзеволту. Пасля паразы ў вайне, забойца Міндоўга, Даўмонт бег у Пскоў, а другі вораг Войшалка, Транята быў забіты раней, тых жа феадалаў, якія аказваліся прызнаваць яго ўладу, ён забіваў.
Стаўшы паўнапраўным гаспадаром Вялікага княства Літоўскага, ён у палітычных мэтах аддаў Нальшаны Полацку, каб у яго быў пастаянны канфлікт з Псковам, за гэтыя землі, таксама ў мэтах паслаблення Галіцка-Валынскага княства, дапамог Шварну ў барацьбе за ўладу мяжу трыма сынамі. Данііла Раманавіча Галіцкага, Мсціславам, Лёвам і Шварнам. На чале свайго войска ён захапіў Драгочын і Брэст, пасля накіраваўся на Уладзімір-Валынскі. Леў, разумеючы, што яму пагражае, памірыўся з братамі.
Спыніўшы міжусобіцу, захаваўшы і прымножыўшы землі ў складзе ВКЛ, а таксама прыслабіўшы Галіцка-Валынскае княства, Войшалак адмовіўся ад улады, пакінуўшы замест сябе вялікім князем Шварна, і адправіўся ва Уграўскі манастыр. Брат Шврана, Леў быў вельмі незадаволены тым, што Шварну дасталася ВКЛ, ён спагнаў свой гнеў на Войшалку, засекшы яго ўласнаручна каля сцен манастыра.