30-га ліпеня 1654 года, падчас вайны Маскоўскага княства з Рэччу Паспалітай (1654–1667гг), цар Аляксандр Міхайлавіч паслаў на Крычаў свае войскі пад камандаваннем п.в. Шарамецьева і князя Т. I. Шчарбатага. Аднак на подступах да горада стала відавочна, што адпраўленых войскаў недастаткова, паколькі горад быў добра абаронены і меў прадуманую абарончую сістэму з вялікай колькасцю гармат. Інфармацыя была адпраўлена ваеначальнікамі да цара. У адказ Аляксандр Міхайлавіч загадаў адвесці войскі ад сцен горада і ўзяць крычаў у аблогу, адправіўшы, дадаткова, на дапамогу татараў і Стральцоў. Аблога Крычава апынулася пустой задумай, і ў жніўні цар вымушаны быў перакінуць да Крычава татарскія сотні з-пад Дуброўна.
Крычаў, аднак, не здаваўся, і тады маскоўскаму цару прыйшлося шукаць іншыя спосабы для ўзяцця горада. Па яго загаду палкоўнікам К. Паклонскім, які служыў у Магілёве да пераходу да цара, быў адпраўлены для вядзення перамоў аб капітуляцыі шляхціц Іваноўскі. Уласна, Паклонскі і сам не раз прыязджаў пад сцены Крычава для перамоваў, і аднойчы яго ледзь там не забілі. Але горад па-ранейшаму не жадаў здавацца, і Паклонскі вымушаны быў пісаць цару прашэнне аб магчымасці выдаць гараджанам дарыльныя грамату з абяцаньнем захаваць іх маёмасць і прывілеі.
Адначасова з перамовамі аб капітуляцыі маскоўскія войскі двойчы спрабавалі ўзяць горад штурмам. Аднак жыхары Крычава, добра ведаючы, што перад тым як ісці на іх горад, маскоўскія войскі ў помсту за супраціў пры аблозе, 22 ліпеня 1654-га года цалкам выразалі і спалілі суседні Мсціслаў, знаходзілі ў сябе сілы не толькі абараняцца, але і нават рабіць вылазкі. І толькі ў канцы верасня 1654 года, калі да абаронцаў Крычава дайшлі звесткі аб тым, што маскоўскія войскі захапілі Смаленск, Магілёў, Горы, Оршу, Дуброўну і што дапамогі больш чакаць няма адкуль, жыхары горада, у якім ужо пачаўся голад, вырашылі здацца на ласку маскоўскім войскам.
Задаволены здачай Крычава цар Аляксандр Міхайлавіч не стаў помсціць гораду за супраціў і 9 кастрычніка 1654 года выдаў шляхце, мяшчанам і манастырам дараваныя граматы, у якіх пацвярджаў захаванне ўсіх правоў, прывілеяў і маёмасці.
Аднак, нягледзячы на тое, што крычаў здаўся, супраціўляцца маскоўскай акупацыі ён не перастаў і пры першай жа магчымасці, праз чатыры гады, восенню 1658-года, крычаў вызваліўся з-пад маскоўскай улады і вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Такая сітуацыя паўтаралася да канца вайны яшчэ некалькі разоў, калі крычаў пасля чарговага захопу маскоўскімі войскамі пры першай жа магчымасці сам вяртаўся ў склад ВКЛ.