gorodelskay-unia3.jpg

Пасля разгрому Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве для Вялікага князя Літоўскага Вітаўта было неабходна пазбавіцца Крэўскай уніі, бо менавіта дзякуючы гэтаму дакументу многія палякі лічылі ВКЛ правінцыяй Польскага каралеўства. Але паколькі Польшчы патрэбен быў моцны саюзнік, ім прыйшлося пацвердзіць саюз з ВКЛ. 2 кастрычніка 1413 года ў замку Горадля, які размяшчаўся каля ракі заходні Буг, была заключана новая унія.

Гарадзельская унія была юрыдычна пацверджана ў трох прывілеях. Па першым прывілеі 47 польскіх феадалаў прымалі ў гербавае брацтва 47 літоўскіх феадалаў-каталікоў і надзялялі іх сваімі гербамі. У другой прывілеі да Гарадзельскай уніі было дададзена 45 пячатак літоўскіх-каталікоў феадалаў, яны прымалі герба польскіх феадалаў, абяцалі быць з імі ў вечным саюзе і сяброўстве. Таксама літоўскія феадалы абавязаліся ў выпадкі смерці Вялікага князя Літоўскага Вітаўта не выбіраць сабе новага вялікага князя без парады і згоды польскіх феадалаў. Польскія феадалы, у сваю чаргу, таксама абавязаліся ў выпадку смерці польскага караля Ягайлы не выбіраць сабе новага караля без парады і згоды літоўскіх феадалаў. У трэцім прывелі Вялікі князь літоўскі Вітаў і кароль Польскі Ягайла абяцалі: прызначаць на дзяржаўныя пасады каталікоў-феадалаў, якія прынялі ўдзел у перадачы і прыёме гербаў, дазвалялі ім карыстацца свабодна маёмасцю ў сваіх уладаннях, тым самым павышаючы грамадзянскі статус да князёў; будаваць касцёлы, даваць ім ільготы і аказваць іншую дапамогу. У гэтым жа прывелей аб'яўлялася аб аб'яднанні ВКЛ і Польшчы, аднак гарантавалася адасобленасць і нязменнасць улады Вялікага князя Літоўскага, тым самым захоўвалася незалежнасць ВКЛ.

Пасля падпісання уніі ў княстве пачаліся адміністрацыйныя рэформы. Па польскім прыкладзе літоўская тэрыторыя была падзелена на Віленскае і Трокскае ваяводствы, там уводзіліся новыя пасады ваяводы, намесніка ваяводы і кашталяна, займаныя выключна каталікамі. У астатніх землях ВКЛ кіравалі вялікакняскія намеснікі, якія кіравалі на падставе статутных грамат, якія дэкларавалі: даўніны не разбураць і новага не ўводзіць. Адбыліся таксама змены ў іерархічнай сістэме. Старыя княжыя роды былі адціснуты на другі план магнатамі і шляхтай, на якіх стаў абапірацца Вітаў пасля падпісання уніі. Нягледзячы на тое, што некаторыя Гедэмінавічы захавалі свае ўдзельныя княствы, яны ўжо не ўплывалі на палітычнае жыццё ў ВКЛ як раней.

Вынікі падпісання Гардзельскай уніі былі неадназначныя. З аднаго боку, ВКЛ набыла саюзніка для адбіцця агрэсіі суседзяў, пазбавілася старой Крэўскай уніі і пацвердзіла сваю незалежнасць ад Польшчы. З іншага боку, Літва была падзелена па рэлігійным прынцыпе, дзе каталікам адводзілася галоўная роля, а правы праваслаўных займаць дзяржаўныя пасады і ўплываць на палітыку княства абмяжоўваліся.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее