Пасля смерці караля Аўгуста II, яго месца заняў Станіслаў Ляшчынскі, якога выбралі на чарговым сойме Рэчы Паспалітай 12 верасня 1733 года. Гэта супярэчыла інтарэсам Расіі, бо Станіслаў Ляшчынскі быў стаўленікам Францыі. Свае інтарэсы Расія вырашыла абараняць сілай, і ўвяла свае войскі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, быў сабраны новы сейм, на якім новым каралём Польшчы і вялікім князем Літоўскім стаў Курфюрст Саксоніі Аўгуст III, сын Аўгуста II Моцнага.
Падчас кіравання Аўгуста III, адбывалася далейшае паглыбленне палітычнага крызісу ў Рэчы Паспалітай, соймы зрываліся адзін за адным, паралізуючы дзейнасць цэнтральнай улады і правядзенне рэформ.
Расія ўсё больш і больш умешвалася ў справы Рэчы Палітай, так пасля царкоўнай рэформы ў Расіі і расколу царквы, стараверы беглі на тэрыторыю Беларусі і пасяліліся ў раёне Веткі. Аднак у 1735 па загадзе імператрыцы Ганны Іванаўны 5 палкоў рускіх войскаў уварваліся на тэрыторыю ВКЛ, спалілі і разбуралі храмы, манастыры і жылыя будынкі старавераў, а больш за 13 тысяч чалавек былі адведзены ў Сібір. У 1764 годзе ўжо па загадзе Кацярыны II, расейскія войскі зноў уварваліся на тэрыторыю Беларусі і павялі больш за 20 тысяч старавераў у Сібір.
Пасля смерці Аўгуста III апошнім каралём Рэчы Паспалітай стаў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, якога падтрымала Кацярына II. Стаўшы каралём, Панятоўскі пачаў праводзіць шэраг дзяржаўных рэформаў, якія не задавальнялі Расію і Прусію. Кацярына II і Фрыдрых II, нібыта для абароны правоў праваслаўных выставілі праект, які б ураўноўваў у правах каталіцкую шляхту і не каталіцкую. Гэты праект быў адхілены, і тады Кацярына II зноў увяла свае войскі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай.
Пры падтрымцы Кацярыны II і Фрыдрыха II, у 1767 годзе, былі створаны 2 канфедэрацыі, адна праваслаўная, а іншая пратэстанцкая. Якія імкнуліся зраўнаваць правы каталіцкай і не каталіцкай шляхты, а каб гэтым канфедэрацыям атрымалася дамагчыся сваёй мэты, Кацярына II даслала ім на дапамогу 40 тысячнае войска. Пад такім націскам сойму не заставалася выбару, і ён ураўнаваў у правах каталікоў і не каталікоў, былі падпісаныя так званыя «Кардынальныя правы», якія таксама былі ўключаныя ў саюз з Расеяй, тым самым даўшы магчымасць Кацярыне II перашкаджаць правядзенню любых рэформаў у Рэчы Паспалітай. .
Патрыятычная шляхта і праціўнікі ўраўнення правоў з не каталікамі, арганізавалі Барскую канфедэрацыю, якая выступала за цэласнасць і незалежнасць дзяржавы. Атрады канфедэратаў дзейнічалі ў Брэсцкім, Ашмянскім, Шклоўскім, Мсціслаўскім, Ваўкавыскім і Браслаўскім раёне. У кастрычніку 1768 года атрады канфедэратаў былі разбіты расійскімі войскамі пад Дзярэчанам. У 1770 годзе быў разбіты літоўскі атрад Касакоўскага, які дзейнічаў у раёне Мінска, Радашковіч і Мядзел. У 1771 г. на бок канфедэратаў пераходзіць гетман ВКЛ М.К. Агінскі, але яго 3 тысячны атрад пад Сталовічамі разбіў Сувораў. Пасля разгрому Барскіх канфедэратаў ні чаго не замінала падзелу Рэчы Паспалітай.