У 1669 годзе падчас барацьбы розных груповак шляхты і магнатаў, якія прытрымліваліся розных кандыдатаў, новым каралём Рэчы Паспалітай быў абраны Міхаіл Вішнявецкі, які памёр 10 лістапада 1673 года. Пасля смерці Міхаіла Вішнявецкага, у 1674 годзе сейм Рэчы Паспалітай выбірае новым каралём Польшчы і вялікім князем Літоўскім Яна 3 Сабескага.
Ян III Сабескі
Ян Сабескі выйграў вайну з Турцыяй і заключыў перамір'е ў 1676 годзе, па ўмовах якога да Польшчы былі далучаны ўкраінскія Белацаркоўная і Павалоцкая акругі. У выніку наступнай вайны з Турцыяй 1683-1699 года, Польшчы былі вернуты Падолле і частка правабярэжнай Украіны.
Пры Яне Сабескам абвастрылася ўнутраная барацьба паміж магнатамі. Ян Сабескі падтрымаў Сапегаў і прызначыў іх на ключавыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ, што не задавальняла Пацаў. Тым больш, што Сапегі ўмацаваўшы сваю ўладу ў ВКЛ, пачалі імкнуцца да поўнай улады ў ВКЛ. Сапегі спрабавалі задушыць любую апазіцыю, што прывяло да вайны 1697-1702 года, сапернікаў Сапегаў узначаліў харужы ВКЛ Р. Агінскі.
Пасля смерці Яна Сабескага 16 чэрвеня 1697 года, Агінскі падтрымаў прэтэнзіі сям'і Сабескіх на трон, тым самым утварыўшы канфедэрацыю. 25 чэрвеня 1697 года прайшоў элекцыйны сойм, на якім шляхта ВКЛ канчаткова дабілася ўраўнення правоў з польскай шляхтай. На гэтым жа сойме, было ўстаноўлена, што ў ВКЛ, дзяржаўныя ўстановы пераходзяць з афіцыйнай Беларускай на Польскую мову.
Аўгуст II Моцны
Курфюрст Саксоніі Аўгуст II Моцны, быў абраны каралём Рэчы Паспалітай у 1697 годзе. Ён імкнуўся прымерыць варагуючыя бакі ў Беларусі, але канфлікт паміж Сапегамі і большай часткай шляхты ўжо лаяўся ў выглядзе адкрытай вайны. Так у бітве каля Вільні, пад Алькенікамі, 18 лістапада 1700 года ў вырашальнай бітве, войскі Сапегаў былі разбіты шляхтай. Тым часам, прыхільнікі караля на чале з Агінскім прапанавалі праект аддзялення ВКЛ ад Польшчы з мэтай стварэння манархічнай радзімы для Аўгуста II Моцнага і яго нашчадкаў, Аўгуст II карыстаючыся гэтым момантам, увёў на тэрыторыю ВКЛ свае саксонскія войскі, нібыта для прымянення бакоў і абароны гэтых зямель ад Шведаў.
Пасля таго як у 1700 годзе пачалася паўночная вайна, з пачатак, Аўгуст II Моцны ўступіў у вайну са Шведамі як саюзнік Пятра 1 і курфюрст Саксоніі, Рэч Паспалітая заставалася ў баку да таго часу, пакуль Шведы, разграміўшы пад Нарвай Расійскую армію ў кастрычніку 1700, рушыў да межаў Рэчы Паспалітай. У пачатку 1702 года Шведы разрабавалі Вільню і Гродна, а потым пайшлі ў Польшчу. У гэты час у ВКЛ па-ранейшаму ішла барацьба паміж большасцю шляхты і Сапегамі, якія перайшлі на бок Шведаў. Сапегі сабралі сялянска-казацкія атрады, якія дзейнічалі ў раёнах Быхава, Дуброўна і Галоўчына, пакуль іх не разбілі ў лютым 1702 года.
У 1702 годзе прадстаўнікі шляхты заключылі з Расіяй дагавор, па ўмовах якога, Пётр I абяцаў ваенную і фінансавую дапамогу ВКЛ. І ўжо вясной 1703 года, генеральная канфедэрацыя аб'явіла аб саюзе ВКЛ і Расіі. У гэты час, у Польшчы была сабрана Сандамірская канферэнцыя супраць Шведаў. Калр XII таксама не застаўся ўбаку і стварыў канфедэрацыю, якая 13 ліпеня 1704 года выбрала каралём Польшчы і вялікім князем Літоўскім, пазнанскага ваяводу Станіслава Ляшчынскага.
На тэрыторыю Беларусі восенню 1704 года прыйшла 40 тысячная Расійская армія пад камандаваннем Рапніна, частка якой заняла Гродна, а другая частка стала каля Мінска. Вяртаючыся з Польшчы, Карл 12 бярэ ў аблогу Гродна, але 1706, Расійскім войскам удалося выйсці з акружэння і адступіць да Кіева. Аўгуст II Моцны, бачачы, што ён прайграў, адмаўляецца ад трона па Альтранштацкай дамове, на карысць Станіслава Ляшчынскага, на бок якога перайшлі магнаты Радзівілы, Вішнявецкія, Пацы і частка шляхты. Гэтую дамову не захацелі прызнаваць Сандамірская канферэнцыя і канферэнцыя ВКЛ, іх падтрымліваў Пётр I.
Шведы зноў прыйшлі на тэрыторыю Беларусі ў студзені 1708 года, заняўшы Гродна, яны рушылі на Смаргонь. Каля мястэчка Галоўчын, ноччу 15 ліпеня 1708 года, Шведы разбілі войскі Рапніна. У наступных бітвах, пад вёскай Лясная, 9 кастрычніка 1708 г. і ў бітве пад Палтавай, 8 ліпеня 1709 г., Расійскія воску атрымалі перамогі. Пасля гэтых бітваў, на тэрыторыі Беларусі, баі працягваліся паміж прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага і Расійскімі войскамі. Вярнуўшыся ў Польшчу, Аўгуст II Моцны, зноў заключыў саюз з Пятром I. Паўночная вайна зноў прынесла на тэрыторыю Беларусі вялікія разбурэнні, было спалена і знішчана шмат гарадоў, вёсак і мястэчак, а насельніцтва з даваенных 2.2 мільёна, скарацілася да 1.5 мільёна чалавек.
Неўзабаве, пасля вяртання Аўгуста 2 пачалася барацьба паміж прыхільнікамі караля і прыхільнікамі Людвіга Канстанціна Пацэя, які практычна сканцэнтраваў уладу ВКЛ у сваіх руках. Яго падтрымлівалі Агінскія, іншыя магнаты, Прусія і Расія. У1716 годзе была сабрана Віленская канфедэрацыя супраць абсалютыўных планаў караля. 1 лютага 1717 года аднадзённы сойм абмежаваў правы караля і гетманаў. Польскае войска скарачалася да 18 тысяч, а войска ВКЛ да 6 тысяч. 1 лютага 1733 года памірае Аўгуст II Моцны.