Галоўная

Войскі - у ваенны час ад'ютант гетмана. Сачыў за парадкам у павеце калі шляхта з паспалітым рушаннем пакідала маёнткі, а таксама назіраў за парадкам і апекаваў тых хто застаўся. Быў толькі адны на павет і толькі земскі, падпарадкоўваўся старасце. Пазней, войска стала прыдворнай пасадай.

Архіварыус - службовая асоба, начальнік адказваў за вялікакняскі, земскай або гарадскі архіў.
Будаўнічы - сачыў у гарадах за ўсімі грамадзянскімі пабудовамі і збіраў падаткі на іх будаўніцтва.

Першы раздзел Рэчы Паспалітай быў аформлены 5 жніўня 1772 года, сакрэтнай канвенцыяй паміж Расіяй і Прусіяй, пазней да іх далучылася Аўстрыя. Расія забрала сабе паўднёвыя землі Беларусі да Дзвіны, Дняпра і Друці, а таксама Лівонскае ваяводства, да Прусіі адышлі заходне-паўночныя землі Польшчы, а Аўстрыя далучыла паўднёвую частку Польшчы і большую частку заходняй Украіны з Львовам.

Пасля смерці караля Аўгуста II, яго месца заняў Станіслаў Ляшчынскі, якога выбралі на чарговым сойме Рэчы Паспалітай 12 верасня 1733 года. Гэта супярэчыла інтарэсам Расіі, бо Станіслаў Ляшчынскі быў стаўленікам Францыі. Свае інтарэсы Расія вырашыла абараняць сілай, і ўвяла свае войскі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, быў сабраны новы сейм, на якім новым каралём Польшчы і вялікім князем Літоўскім стаў Курфюрст Саксоніі Аўгуст III, сын Аўгуста II Моцнага.

У 1669 годзе падчас барацьбы розных груповак шляхты і магнатаў, якія прытрымліваліся розных кандыдатаў, новым каралём Рэчы Паспалітай быў абраны Міхаіл Вішнявецкі, які памёр 10 лістапада 1673 года. Пасля смерці Міхаіла Вішнявецкага, у 1674 годзе сейм Рэчы Паспалітай выбірае новым каралём Польшчы і вялікім князем Літоўскім Яна 3 Сабескага.
