Adam-Gilyriy-Pavlovski-Lukianskiy2.jpg

Адам Гілярый Паўлавіч-Лук'янскі з'яўляецца яскравым прыкладам таго, як можна было дасягнуць пэўных кар'ерных вышынь у ваеннай справе ў ВКЛ звычайнаму шляхцічу, які меў усяго адзін маёнтак у Лук'янах Троцкага ваяводства.

Дакладная дата нараджэння Паўлавіча-Лук'янскага невядомая, як невядомы і той факт, калі менавіта ён пачаў сваю ваенную кар'еру, можна толькі меркаваць, што здарылася гэта прыблізна ў 1618 годзе ў Лівоніі. Затым ён ваяваў пад Абелямі і Леданам, дзе патрапіў у палон да шведаў. Вызваліўшыся са шведскага палону, ён ваюе пад Цацорай (1620 год), а ў 1621 годзе прымае непасрэдны ўдзел у бітве пад Хоцімам. За баявыя заслугі быў прызначаны ротмістрам казацкай харугвы Яна Карла Хадкевіча.

У кастрычніку 1625 года Адама Гілярыя на чале харугвы адправілі ў Біржы для блакады шведскага гарнізона. У наступным годзе, узначаліўшы атрад у 500 чалавек, ён ваюе пад Рыгай. У снежні 1627 года ўзначальваючы дзве харугвы, Адам Гілярый пацярпеў паражэнне ў бітве са шведамі ў Земгаліі.

У сакавіку 1633-га года, падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскім царствам, ім разбіты буйны маскоўскі атрад, далей ён прымае актыўны ўдзел у баях пад Смаленскам. А ў 1635 годзе яго зноў адправілі ў Лівонію на вайну са шведамі, там Адам Гілярый прыняў удзел у баях пад Дынабургам.

Пасля смерці Вялікага Гетмана Літоўскага Хрыстафора Радзівіла ў 1640 годзе, Адам Гілярый перайшоў на службу да Януша Радзівіла. Пад яго камандаваннем ён ваяваў супраць казацкіх аддзелаў, адпраўленых Багданам Хмяльніцкім на тэрыторыю ВКЛ. У 1648 годзе ваяваў пад Брэстам, Рэчыцай і Мазыром. У наступным 1649 годзе ваяваў пад Туравам і зноў пад Мазыром. Разбіў казацкі атрад каля вёскі Наружнавічы.

Самая значная і яскравая падзея ў ваеннай кар'еры Адама Гілярыя Паўлавіча-Лук'янскага адбылася ў 1649-ым годзе, калі ён браў удзел у бітве пад Лоевым. Вяртаючыся з разведкі разам з Самуэлем Камароўскім, ён даведаецца аб пачатку бітвы, у той момант, калі салдаты Януша Радзівіла пачалі адступаць за Лоеў. Паскорыўшы вяртанні з разведкі, і своечасова прыйшоўшы на поле бою, Паўлавіч-Лук'янскі перабудаваў свае атрады з маршавага ў баявы і з крыкам «Ісус! Марыя!» павёў сваіх салдат у бой, нечакана стукнуўшы казацкай конніцы Крычэўскага ў тыл. Нягледзячы на тое, што казакі, змаглі павярнуць свае шэрагі і паспелі зрабіць адны залп з самапалаў, спыніць атрад літвінаў яны не змаглі. Усё гэта прывяло да таго, што правае левае крыло казакоў было заціснута ў абцугі і цалкам знішчана. Гэта садзейнічала далейшай перамозе ў бітве над казакамі.

Пасля бітвы пад Лоевым палкоўніка Адама Гілярыя адправілі ў пачатку траўня 1650 года ў Вільню для вырашэння фінансавых пытанняў войска. І як ні дзіўна, жыццё і трыццацігадовая бліскучая ваенная кар'ера палкоўніка Адама Гілярыя Паўлавіча-Лукянскага абарвалася не на поле бою, а трагічна пасля сваркі з невядомым кавалём.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы