bitwa-pod-loevom.jpg

У 1649 годзе падчас паўстання казакоў пад правадырствам Багдана Хмяльніцкага да Лоеву быў адпраўлены атрад колькасцю ў 7 тысяч воінаў з палкаводцам Пабадайла на чале. Хмяльніцкі баяўся падыходу літоўскіх войскаў да Кіева і прыняў рашэнне перагарадзіць дарогу, заблакаваўшы пераправу праз Дняпро.

Літоўскі магнат і гетман Януш Радзівіл з 6 тысячным войскам адправіўся да Лоева з той жа мэтай: не даць казакам прайсці далей на тэрыторыю ВКЛ і перагарадзіць дарогу на Кіеў.

Радзівіл падышоў да Лоева 23-га ліпеня, замак горада ўжо быў спалены казакамі Пабадайла, якія разбілі лагер насупраць горада, паміж Сожам і Дняпром. Перапраўляць пяхоту на другі бераг было вырашана пачаць прама насупраць стаянкі казацкага лагера. Абстрэльваючы праціўнікаў з гармат на лодках, ужо да вечара ўдалося пераправіць частку пяхоты на другі бераг, а сам Радзівіл з асноўнымі сіламі размясціўся лагерам недалёка ад Лоева.

На наступны дзень гетман не стаў працягваць пераправу, а загадаў умацаваць свой лагер, бо даведаўся ад разведчыкаў, што 40-тысячная казацкая армія пад камандаваннем Крычаўскага ўжо пераправілася праз Прыпяць і ідзе да Лоева.

Крычаўскі падышоў да сцен горада 31-га ліпеня. Ён загадаў адразу атакаваць Літвінскі лагер, спадзеючыся з ходу разбіць праціўніка. Радзівіл убачыўшы, што казакі пачалі атаку, вывеў сваю пяхоту і пабудаваў у баявы парадак перад лагерам. Казацкая атака была вельмі моцнай і ім нават удалося прабіцца да брамы Літоўскага лагера, але дзякуючы добрай падрыхтоўцы і мужнасці Радзівілаўскай пяхоты, далей казакам прайсці не ўдалося, бо завязаўся цяжкі бой. У гэты час, пакуль у цэнтры стрымлівалі казацкую лавіну, на правым флангу гусарскія атрада Невяроўскага пагналі казакоў з поля бою, а на левым флангу, гусары Гансеўскага ўжо таксама адціскалі ворага. Крычаўскі вырашыў перастрахавацца, і ўдарыўшы усімі астатнімі сіламі па левым флангу адступіў, тым самым выманіўшы частка літоўскіх салдат, якія кінуліся ўслед за казакамі і адарваліся ад сваіх асноўных сіл. Гэтая хітрасць Крычаўскага прывяла да таго, што ўзнікла пагроза праходу казакоў у тыл правага флангу, аднак у тыл зайшлі да казакоў. З Брагіна, раней пасланыя туды на разведку, своечасова вярнуліся аддзелы Камароўскага і Адама Гілярыя Паўлавіча-Лукянскага, і ўдарылі па казаках. Крычаўскі запанікаваў і загадаў сваім войскам адступаць у размешчаны каля поля бою лес. Там яны паспелі аператыўна выбудаваць умацаванні, за якімі і схаваліся.

Але гэта яшчэ не была перамога Радзівіла, дзякуючы таму, што Крычаўскі і Пабадайла дзейнічалі не ўзгоднена, ён пасля бітвы з Крычаўскім, не адводзячы асноўных сілы з поля бою, накіраваў частку пяхоты і конніцы на Пабадайлу, які ішоў на дапамогу да Крычаўскага. І пакуль Крычаўскі замест таго, каб зноў атакаваць праседжваў у лесе, Радзівіл расправіўся з атрадам Пабодайлы, які перайшоў Днепр крыху ніжэй Лоева. Ён загнаў суперніка ў раку, з 3-х тысяч казакоў выратавацца атрымалася не больш за 300-ам чалавек.

Пасля расправы над атрадам Пабадайлы, Радзівіл даведаўшыся ад палонных, што да Крычаўскага ідзе абоз з гарматамі. Тады ён адправіў на перахоп 5 конных харугваў, якія і захапілі гэты абоз ўсяго за чвэрць мілі да таго месца, дзе знаходзіўся Крычаўскі.

Спрабуючы выправіць сваё становішча, Крычаўскі загадаў войскам выступіць з лесу і працягнуць бой, але як толькі яны гэта зрабілі, тут жа рушыла ўслед рашучая і хуткая літоўская атака, якая прымусіла кінуць казакоў свае лясныя ўмацаванні і бегчы да табара. Следам за беглымі рушылі ўслед і літвіны, якія 2 гадзіны штурмавалі табар, і толькі насталая ноч спыніла бітву.

Адвёўшы свае войскі ў лагер, Радзівіл не стаў святкаваць перамогу, бо вораг усё яшчэ меў колькасную перавагу і мог атакаваць у любую хвіліну. Замест гэтага ён загадаў узмацніць ахову, выставіць больш людзей на варту і быць усім гатовым да бою.

Але начной атакі так і не было, бо казакі палi духам, пасля няўдалага дзённага бою, ноччу, пачуўшы ляск зброі і іржанне коней, збеглі з табара, падумаўшы, што літвіны зноў пайшлі ў бой. Насамрэч, гэта проста выехала начная варта з літвінскага лагера.

Радзівіл, даведаўшыся ад разведчыкаў, што казацкі табар апусцеў, накіраваў туды харугву Мірскага, і, увайшоўшы ў табар, літвіны, як і меркавалася, нікога там не знайшлі, акрамя кінутага казакамі цяжка параненага падчас бою палкоўніка Крычаўскага, які памёр праз 3 дні.

Пасля перамогі ў бітве пад Лоевам шлях на Кіеў быў адкрыты, але Радзівіл не пайшоў далей. Для новых баявых дзеянняў не хапала людзей, харчавання, зброі, пораху, а акрамя таго прыйшло данясенне, што вялікі казацкі атрад рухаецца да межаў ВКЛ, і таму, замест Кіева, Радзівіл адправіўся ў Рэчыцу, каб перадыхнуць і сабраць новыя сілы.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы