Vinsent-Korvin-Gonsevskiy.jpg

Нарадзіўся Вінцэнт Аляксандр Корвін-Гансеўскі ў 1620 годзе ў мястэчку Воўчын Берасцейскага павета (сёння вёска Воўчын, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь). Яго бацькам быў смаленскі ваявода Аляксандр Гансеўскі, а маці Ева Пац.

Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, потым у Рыме, Вене, Падуі. Пасля смерці свайго бацькі ў 1639 годзе Вінцэнт Гансеўскі атрымаў у спадчыну староства Маркаўскае і Пуньскае, а ў 1643 годзе, калі памірае яго старэйшы брат, Крыштоф Гансеўскі, які не мае дзяцей, становіцца ўладальнікам старостваў Вяліжскага і Ашмянскага. Акрамя таго, ён быў прызначаны адміністратарам Магілёўскай і Алыцкай эканомій. У 1646 годзе кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV давярае Вінцэнту пасаду стольніка Літоўскага.

Сваю ваенную кар'еру Гансеўскі пачаў камандзірам коннага палка ў войсках Януша Радзівіла падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага. У 1649 годзе ён ужо камандуе правай калонай войска ВКЛ у паходзе на Тураў. Гэтае войска ішло ўздоўж мяжы з Валынню і вычышчала дробныя атрады казакоў. Гансеўскі таксама ўдзельнічаў ва ўзяцці Мазыра і Пінска, аблозе Бабруйска.

У 1649 годзе Вінцэнт Гансеўскі вызначыўся ў бітве пад Лоевам. Ён узначаліў дэсант нямецкай і вугорскай пяхоты, які быў накіраваны для прыкрыцця асноўных сіл войска ВКЛ. На байдаках (рачных лодках) літоўскі дэсант выйшаў на правы бераг Дняпра, дзе стаяў лагер казакоў. І калі бой пачаўся, ён камандаваў правым крылом войска. У гэтай бітве Вінцэнт быў паранены ў нагу, але, нягледзячы на гэта, працягваў кіраваць салдатамі. Пасля перамогі, на чале атрада колькасцю семсот коннікаў, ён быў адпраўлены пад Чачэрск на падмогу, адкуль вярнуўся з палоннымі.

Ваенныя заслугі Гансеўскага не засталіся незаўважанымі, і ў 1651 годзе ён быў назначаны генералам артылерыі Літоўскай. У гэтым жа годзе ім былі разбіты войскі казацкіх палкоўнікаў Антонава і Адамовіча ў бітве пад Чарнобылем. А праз тры гады, у 1654, яго прызначылі польным гетманам літоўскім.

У час вайны Маскоўскага царства з Рэччу Паспалітай, у перыяд з 1654 па 1667 год, Вінцэнт Гансеўскі ўдзельнічаў у ваенных кампаніях 1654-55-х гадоў, а таксама ў няўдалай аблозе Магілёва.

Ён падтрымаў Януша Радзівіла і паставіў свой подпіс пад Кейданскай уніяй са шведамі. Аднак неўзабаве ў яго памяняліся погляды на гэты дакумент, што прывяло да канфлікту з Радзівілам і наступнага арышту Гансеўскага.

Ён уцёк і, сабраўшы за свой кошт некалькі харугваў, пачаў ваяваць супраць шведаў, дайшоўшы ў выніку да захопленай імі Варшавы. Пасля Вінцэнт адправіўся ў Прусію, дзе ў кастрычніку 1656 года ў бітве пад Просткамі (сёння мястэчка ў Элкскім павеце, Вармінска-Мазурскім ваяводстве, Польшча), поўнасцю разбіўшы брандэнбургскае і шведскае войска, узяў у палон Багуслава Радзівіла. Па дарозе ў Падляшша, (вобласць, якая знаходзілася раней на беларуска-польскім памежжы) разбіў яшчэ адзін шведскі полк. Вымусіў курфюрста брандэнбургскага і герцага Прусіі Вільгельма падпісаць мірную дамову. Атрымаўшы ў падпарадкаванне пяцітысячны полк, адправіўся ваяваць са шведамі ў Жамойцію і Лівонію, дзе за кароткі час захапіў усе ўмацаваныя пункты паміж Рыгай і Пярну, акрамя гэтага разграміў маскоўскія войскі пад Коўнам (сёння Каўнас, Літоўская рэспубліка).

На чале коннага атрада колькасцю паўтары тысячы чалавек, Вінцэнт Гансеўскі восенню 1658 года рушыў да захопленага маскоўскімі войскамі Вільні. Не дачакаўшыся падыходу войска Паўла Сапегі, атакаваў суперніка, быў пабіты і патрапіў у палон. Праз тры гады яго абмянялі на пецярых маскоўскіх ваявод.

Вярнуўшыся на радзіму ў 1662 годзе, Вінцэнт Гансеўскі быў адпраўлены ў Вільню на перамовы да паўсталага войска: людзі патрабавалі грошай за апошнюю вайну з Маскоўскім царствам, стварылі сваю канфедэрацыю і адмаўляліся падпарадкоўвацца як каралю, так і Вялікаму Гетману Літоўскаму. Спробы ўгаварыць салдат працягнуць яшчэ няскончаную вайну з Масквой, не ўвянчаліся поспехам. Ён быў абвінавачаны канфедэратамі ў здрадзе і забіты.

Ад шлюбу з Магдаленай Канапацкай у яго было дзве дачкі і сын Багуслаў, які стаў біскупам смаленскім, беларускім, а апроч гэтага быў і рэлігійным дзеячам ВКЛ. Вінцэнта Гансеўскага пахавалі ў віленскім касцёле Святога Казіміра побач з айцом. На яго надмагіллі была зроблена постаць рыцара з белага мармуру, на якім размяшчаўся надпіс аб годных польнага гетмана і пералічваліся яго дзеянні. Нажаль, у 1840 году, падчас перабудовы касцёла ў праваслаўны кафедральны сабор, помнік быў знішчаны.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы