JanušRadzivił.jpg

Януш Радзівіл нарадзіўся 2 снежня 1612 года ў радавым маёнтку, яго бацькі Крыштафа Радзівіла і маці Ганны Кішкі, у мястэчку Попела. Да 13 год Януш вучыўся ў кальвінісцкай школе ў Кейданах і Біржах, а потым, бацька адправіўся яго вучыцца ў кальвінісцкую гімназію ў Слуцку. Праз 3 гады ў 1628 годзе, пасля Слуцкай гімназіі, Януш Радзівіл едзе ў Нямеччыну для далейшага навучання ў Лейпцыгскім універсітэце.

Пачатак дзейнасці

Пакуль Януша прымалі ва ўсіх шляхетных дварах Германіі, і пакуль ён шукаў сабе нявесту, правучыцца ў Лейпцыгскім універсітэце, ён паспеў толькі паўгода, пасля чаго ён вырашыў паспрабаваць сябе ў ваеннай справе і запісаўся ў 1632 годзе, валанцёрам, у войскі Генрыха Аранскага, які здабываў Маастрыхт.

У тым жа 1632 годзе, памірае кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі, Жыгімонт Ваза, новым каралём выбіраюць яго сына Уладзіслава Вазу, які адразу ж прызначае айца Януша, вілінскім кашталянам, а Янушу Радзівілу дае пасаду падкаморага.

Пабыўшы на вайне 4 месяцы, Януш Радзівіл, на новай пасадзе, па загадзе Уладзіслава Вазы, сустрэўся з вышэйшымі прадстаўнікамі Галандыі, Іспаніі і Англіі, каб афіцыйна апавясціць іх пра ўзыходжанне Валадзіслава Вазы на пасад Рэчы Паспалітай. Пасля сустрэчы з англійскім каралём Карлам у 1633 годзе, ён атрымаў новае даручэнне, наняць 1000 жаўнераў для вайны з Масквой за Смаленск, і вяртацца ў вялікае княства літоўскае.

Пад Смаленск Януш Радзівіл прыехаў 10 лістапада 1633 года і ўзначаліў полк, які складаўся з наёмных салдат і ўласнай гусарскай харугвы. Першага бою нядоўга прыйшлося чакаць, 19 лістапада Януш Радзівівіл са сваім палком, паспяхова адбіў атакі маскоўскіх войскаў, ад стратэгічнага ўзвышша, якое занялі войскі ВКЛ і Польшчы. У выніку бітва за Смаленск была выйграна, а 27 мая 1634 года паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам быў падпісаны мір, па якім Смаленск, Чарнігаў і Северскія вярталіся Рэчы Паспалтай.

Пасля вайны, Януш едзе да двара караля, і ўвесь час знаходзіцца пры яго свіце, удзельнічаючы ў палацавым жыцці і інтрыгах. У 1638 годзе Януш Радзівіл ажэніцца з Катаржынай Патоцкай, якая народзіць яму дачку Ганну Марыю.

Стомлены ад палацавага жыцця ў 1641 годзе, Януш Раддзівіл пакідае каралеўскі двор, і едзе да сябе дадому ў Біржы, там ён займаецца гаспадаркай у сваіх уладаннях. Наступны, 1642 год, стаў для Януша годам смерці яго каханай жонкі Катаржыны, пасля смерці якой, Януш Радзівіл вельмі моцна перажываў і да двара з'явіўся толькі ў канцы года і адмовіўся ад пасады Трокскага каштэляна.

Будучы яшчэ маладым, Януш Радзівіл не хацеў заставацца ўдаўцом і 5 лютага 1645 года, ажэніцца другі раз, з дачкой Малдаўскага гаспадара Марыі. 1646 год, таксама як і папярэдні, стаў для Януша ўдалым, кароль Уладзіслаў, прызначыў яго на пасаду польнага гетмана літоўскага.

Паўстанне Багдана Хмяльніцкага

У 1648 годзе Януш Радзівіл узначаліў войска вялікага княства літоўскага, для барацьбы з казакамі, якія распачалі вайну супраць Польшчы, ўварваліся ў ВКЛ і ўзнялі мяцеж, які нёс адны толькі разбурэнні і разрабаванні для княства. 31 ліпеня 1649 года Радзівіл атрымаў перамогу ў бітве пад Лоевам. Януш Радзівіл, выбіў казакоў з Літвы, і мог працягнуць вайну, але далей на Кіеў не пайшоў, бо войскі былі патрапаны пасля біты, і Януш не хацеў ісці далей і адкрыта заявіў, што не хоча губіць сваіх людзей дзеля палякаў, не гледзячы на тое, што ў яго прасіў аб гэтым кароль Рэчы Паспалітай, і дорага на Кіеў, была адкрыта пасля Лоеўскай перамогі.

Наступны этап у вайне з казакамі пачаўся ў 1651 годзе, пасля непрацяглага перамір'я, казацкія атрады зноў уварваліся на тэрыторыю ВКЛ, і Янушу Радзівілу зноў прыйшлося збіраць войскі. У маі гэтага ж года, ён працуе ў Мінску, і шукае ўсе магчымасці, каб набраць войскі, і сабраць шляхту, палова з якой разышлася па дамах. Для вайны трэба было сабраць 15000 чалавек, а сабралася толькі 13700, ды яшчэ і кароль запатрабаваў для сябе тры тысячы салдат, але і на гэты раз Януш Радзівіл адмовіў палякам, тлумачачы гэта тым, што ягоныя абавязкі абарона Літвы. Новы кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір, пасля адмовы Раддзівіла, перастаў яму верыць, аднак даў яму поўную свабоду дзеянняў.

Калі ў першы раз Радзівіл не хацеў ісці на Кіеў, то ў другі раз, ён туды адправіўся ў чэрвені 1651 года, і зноў ля Лоева, ён сустрэў 15 тысячны казацкі атрад, які да Радзівіла, даслаў паслоў з лістом ад Багдана Хмяльніцкага, з прапановай міру паміж Літвой і казакамі. Януш Радзівіл не адразу даў адказ, а пачаў чакаць, чым скончыцца бітва паміж войскамі Рэчы Паспалітай, пад камандаваннем Яна Казіміра і Казакамі на чале з Багданам Хмяльніцкім, пад Берасцечкам. Бітва скончылася перамогай войскаў Рэчы Паспалітай, і як толькі пра гэта Януш Радзівіл даведаўся, то адразу адмовіўся ад міру з казакамі і, разбіўшы іх войскі, рушыў далей на Кіеў. 4 жніўня Януш Радзівіл заехаў у Кіеў, які здаўся без бою, бо ўначы перад штурмам, казацкі гарнізон пакінуў горад. Сам кіеўскі паход Януша Радзівіла, скончыўся 27 верасня падпісаннем мірнай дамовы.

JanušRadzivił2.jpg

Вайна з Масквой

У чэрвені 1654 года, Маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч, пачаў вайну з вялікім княствам літоўскім, і напаў з вялізным войскам, якое складала больш за сто тысяч чалавек, на тэрыторыю ВКЛ. Янушу Радзівілу, фактычна, не было чым абараняць княства, яго войскі налічвалі каля 11 000 чалавек, і таму, не дзіўна, што ў бітве каля Бялыніч, Маскоўскія войскі, дагналі і разбілі адступаючыя ад Шклова, Літоўскія войскі, пад камандаваннем Януша Радзівіла, сам Радзівіл быў паранены ў нагу і цудам выратаваўся, выйшаўшы праз балоты і лясы да Барысава.

Пасля паражэння, Януша Радзівіла пачалі абвінавачваць ва ўсіх бедах Рэчы Паспалітай, і на ўсе яго прапановы ў пытаннях вайны з Масквой, ён чуў ад караля і сейма адны адмовы і абвінавачанні. Нягледзячы на ўсе абвінавачанні, Януш Радзівіл сабраў 12 тысяч войскаў, і за час, пачынаючы з кастрычніка да студзеня 1655 года, змог вызваліць гарады: Оршу, Горкі, Копысь, Дуброўна. 10 студзеня Януш Радзівіл асадзіў Новы Быхаў, і прастаяўшы каля месяца ў аблозе, атрымаў ліст ад палкоўніка Паклонскага, у якім абяцаў Радзівілу, дапамагчы ў вызваленні Магілёва.

Януш Радзівілу зняў аблогу з Новага Быхава і пайшоў да Магілёва. Пад сцены Магілёва, ён прыйшоў 16 лютага. Аднак з першага разу ўзяць штурмам горад не ўдалося, не гледзячы на дапамогу палкоўніка Паклонского, які толькі змог угаварыць 300 казакоў, перайсці на свой бок і з імі пакінуў горад. Янушу Радзівілу ўдалося захапіць пасады, але сам замак узяць не ўдалося. Прастаяўшы пад горадам тры месяцы, Радзівіл зняў аблогу і сышоў.

У сакавіку цар Аляксей Міхайлавіч аб'явіў другі паход на Літву і замест таго, каб рыхтаваць войскі для абароны княства, Януш Радзівіл вымушаны быў паехаць на сейм у Варшаву, каб даць справаздачу перад каралём і сеймам. На гэтым сойме, абвінавачванні ў бок Януша Радзівіла пасыпаліся з новай сілай, і ўсе яго прапановы і пярэчанні аб тым, што з такой малой колькасцю войскаў, абараняцца вялікае княства літоўскае не магчыма, засталіся без увагі, у адказ ён чуў толькі абвінавачванні ва ўсіх паражэннях. і няўдачах у гэтай вайне.

Праз некаторы час, пасля таго як Януш Радзівіл вяртаецца дадому, ён даведаецца, што Рэчы Паспалітай аб'явіла вайну Швецыя. Шведскі кароль Карл Густаў пасля абвяшчэння вайны Польшчы прапанаваў ВКЛ сваю пратэкцыю і накіраваў праект дамовы вялікаму гетману літоўскаму і віленскаму ваяводу Янушу Радзівілу.

Кейданская унія

Да моманту атрымання прапановы аб пратэкцыі ад шведскага караля, большая частка ВКЛ была акупаваная маскоўскімі войскамі, і яны ўжо падышлі да сталіцы ВКЛ, горада Вільні, абараняць яго не было чым і не каму. Януш Радзівіл спадзяваўся, што з прыняццем шведскай пратэкцыі Маскоўскі цар пабаіцца пачынаць вайну са шведамі і спыніць заваёўваць рэшткі Літвы. Януш Радзівіл пагадзіўся прыняць прапановы Шведскага караля, але з умовай, што ён статны ўдзельным князем і на пару, са сваім стрыечным братам Багуславам Радзівілам, атрымае ва ўладанні палову ВКЛ.

Да пачатку жніўня 1655 года Маскоўскія войскі падышлі да Вільні, Януш Радзівіл з рэшткамі свайго войска, не маючы магчымасці абараняць горад з малалікім войскам супраць вялікага войска маскоўскага цара, і без дапамогі гараджан, якія вырашылі не абараняць горад, а выкупіць літасць у ворагаў, адправіўся у Кейданы. 9 жніўня ў Вільні, які ні хто не абараняў, спачатку ўварваліся казакі, а потым маскоўскія войскі, у горадзе пачаліся рабаванні, забойствы і гвалт. Пасля захопу Вільні, маскоўскія салдаты і казакі, у агульнай складанасці забілі каля 25000 мірных жыхароў, пасля чаго горад падпалілі, і ён гарэў 17 дзён.

Януш Радзівіл і больш дробная шляхта 17 жніўня падпісалі Кейданскую унію са шведамі, па якой шведскі кароль станавіўся вялікім князем літоўскім, пры гэтым Літва захоўвала сваё войска, законы, адміністрацыйны падзел, але ўсе даходы ішлі на карысць шведскага караля. Падпісваючы дадзеную унію, Януш Радзівіл чакаў, што шведы пачнуць вайну супраць Масквы і змогуць выбіць іх з тэрыторыі ВКЛ, а потым ён зможа скасаваць унію са шведамі.

Аднак, пасля падпісання уніі ў Кейданах, ні чаго, што чакаў Януш Радзівіл, не адбылося. Маскоўскія войскі рушылі далей, працягваючы рабаваць і разбураць ВКЛ, дайшоўшы да палесся і заходняй часткі княства, свабоднымі ад захопнікаў засталіся толькі Стары Быхаў, Брэст і Слуцк.

Шведы, замест таго, каб ваяваць з Масквой, пачалі ў жамойці і падкантрольнай ім тэрыторыі, паводзіць сябе як захопнікі, а Януш Радзівіл, замест абяцаных уладанняў, фактычна ні чаго не атрымаў, нават яго радавы маёнтак Біржы, былі занятыя шведамі, да ўсяго гэтаму, не ўсе літвіны падтрымалі унію са шведамі і  палічылі яе не законнай, абвясціўшы Радзівіла здраднікам.

Увосень шведы адправіліся ў Прусію, разам з імі, са сваімі войскамі, павінен быў ісці і Януш Радзівіл, але ён дайшоў да Тыкоціна ў Падляшша і спыніўся там, у замку, пад аховай у 500 салдат. Следам за ім, прыйшоў Павел Сапега з войскамі, і ўзяў замак у аблогу. Сапега меў намер захапіць Януша Радзівіла жывым і аддаць яго пад суд Рэчы Паспалітай як здрадніка, але 31 снежня 1655 года Януш Радзівіл нечакана памёр.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы