Sigizmund-III-Vaza.jpg

Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі Жыгімонт ІІІ Ваза нарадзіўся 20 чэрвеня 1566 года. Яго маці, Кацярына Ягелонка, нарадзіла яго ў замку Грыпсхольм у Марыефрэдзе (Швецыя), дзе разам са сваім мужам Юханам знаходзілася ў зняволенні. Брат мужа, кароль швецыі Эрык XIV, заключыў іх у гэты замак за спробу мецяжу.

Адукацыяй хлопчыка займалася яго маці, яна ж атачыла свайго сына манахамі з езуіцкага ордэна, якія і прывілі Жыгімонту ІІІ радыкальныя каталіцкія погляды. Строгае выхаванне дазволіла ў далейшым пазбегнуць цягі да рознага роду празмернасцяў.

У 1568 яго бацька, Юхан Ваза, зрынуў Эрыка XIV са шведскага прастола і ў 1569 годзе заняў яго месца.

12 снежня 1586 г. у Гродне памёр Стэфан Баторый, і ў рэспубліцы двух народаў, пачалася чарговая кампанія па выбары новага караля. А паколькі Жыгімонт ІІІ Ваза быў сынам дачкі Вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Жыгімонта I старога, а таксама наследным прынцам шведскага трона, то яго цётка Ганна Ягелонка і вялікі каронны гетман Ян Замойскі вылучылі яго кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай. Аднак у Жыгімонта III быў моцны канкурэнт у асобе эрцгерцага аўстрыйскага Максіміліяна, якога падтрымліваў ваявода Збароўскі.

Барацьба за пасад Рэчы Паспалітай была не простай, паколькі Літва, на чале з канцлерам Львом Сапегам доўга сумнявалася, чый бок яна павінна заняць. Сапега чакаў зручны палітычны момант, бо яму трэба было зацвердзіць і падпісаць у новага караля трэці статут ВКЛ, які б пацвярджаў амаль поўную аўтаномію Літвы ў Рэчы Паспалітай.

27 снежня 1587 года Жыгімонт ІІІ Ваза быў афіцыйна аб'яўлены Вялікім князем Літоўскім і каралём Польскім, аднак гэта быў яшчэ не канец барацьбы. Максіміліян выступіў вайной, фіналам якой стала бітва пры Бычыне. Сапега першым даведаўся пра перамогу і апярэдзіў ганцоў Жыгімонта, якія спяшаліся з добрай весткай да караля, даставіўшы на подпіс Статут ВКЛ, Жыгімонт жа, яшчэ не ведаючы пра вынік бітвы, паспяшаўся падпісаць яго, жадаючы займець у прыхільнікі Літву.

У 1592 годзе Жыгімонт III Ваза ажэніцца з Ганнай, унучкай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда I і дачкой эрцгерцага аўстрыйскага Карла (яна народзіць яму 5 дзяцей, з якіх у жывых застанецца толькі адзін, будучы кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў). У тым жа 1592 годзе памірае яго бацька ў Швецыі і Жыгімонт займае шведскі пасад. Аднак, будучы заўзятым каталіком, сваімі радыкальнымі мерамі і дзеяннямі ён неўзабаве аднаўляе супраць сябе пратэстанцкую шведскую шляхту, і тая ў 1604 годзе выбірае новым шведскім каралём яго дзядзьку Карла.

У 1605 годзе Жыгімонт III Ваза ажэніцца ў другі раз, бо яго першая жонка Ганна памерла ў 1598 годзе. Яго жонкай становіцца Канстанцыя, сястра яго першай жонкі, якая нарадзіла яму сына Яна Казіміра.

У гэты ж перыяд, не жадаючы саступаць шведскі трон свайму дзядзьку, ён уцягвае Рэч Паспалітую ў ланцужок няўдалых войн са Швецыяй. Спробы вярнуць пасад не прыводзяць да станоўчага выніку, па сутнасці - гэта вымотлівая барацьба на працягу 60 гадоў. Асноўны цяжар гэтых войнаў лёг на паўночныя тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, бо ў большасці сваёй усе бітвы ішлі ля гэтых межаў, у Жамойціі і Лівоніі.

Не ўдалося дасягнуць жаданых мэт і ў вайне з Маскоўскім царствам у перыяд з 1605 па 1618 год, хоць па выніках гэтай вайны да ВКЛ і вярнуліся Смаленская, Чарнігаўская і Северская землі. Аднак утрымаць маскоўскі трон сыну Уладзіславу, якога маскоўскія баяры абралі сваім царом, ён не змог. Спачатку ён доўга не адпускаў сына ў Маскву, што даў час супернікам Уладзіслава сабраць супраць яго войска. А потым не хацеў адпраўляць яму на дапамогу войска. Магчыма, ён сам хацеў заняць Маскоўскі трон, але ў выніку і сам яго не атрымаў і сыну не даў замацавацца.

Што да ўнутранай палітыкі, то Жыгімонт III Ваза, будучы радыкальным каталіком, акружаны аднымі езуітамі, інтэнсіўна змагаўся з пратэстантамі і праваслаўнымі. Ён пачаў контррэфармацыю супраць пратэстантаў, асабліва гэта адбілася на тэрыторыі ВКЛ, дзе іх была большасць. Жыгімонт садзейнічаў таксама заключэнню Брэсцкай царкоўнай уніі ў 1596 годзе супраць праваслаўнай царквы. Гэтае сталае дужанне з іншымі верамі моцна адбівалася на знешняй палітыцы з пратэстанцкай Швецыяй і праваслаўным Маскоўскім царствам.

Пры кіраванні Жыгімонта III Ваза фактычна пачалася эпоха заняпаду Рэчы Паспалітай як дзяржавы. Імкнучыся да абсалютызму, у барацьбе са шляхтай і сеймам, ён спрыяў таму, што ў сойме зацвердзілася ўрадавая анархія, якая атрымала тэарэтычнае абгрунтаванне ў тэорыі «залатой вольнасці». Гэта прывяло да так званага "Liberum veto" у перакладзе з латыні "Вольнае вета". Сутнасць гэтага прынцыпу заключалася ў тым, што адзін голас "супраць" ад любога дэпутата спыняў дзеянне абмеркавання таго ці іншага пытання, або працу сейма наогул. Падобныя правілы не садзейнічалі правядзенню якіх-небудзь рэформ. Па сутнасці любы падкупны дэпутат сейма мог у самым зародку загубіць вельмі патрэбныя і карысныя для ўсёй Рэчы Паспалітай змены.

10 ліпеня 1631 года другая жонка Жыгімонта III Вазы Канстанцыя памірае, ён вельмі моцна перажываў гэты сыход, акрыяць ад яго так і не змог і 30 красавіка 1632 г. памёр ад інсульту.

Пры праўленні Жыгімонта III у Рэчы Паспалітай адбылося два паўстанні: Касінскага, з 1591 па 1593, і Налівайка, з 1594 па 1596 год, а таксама рокаш Зебжыдоўскага. Была пачата працяглая і няўдалая вайна са Швецыяй. І хоць апошняя вайна з Маскоўскім царствам аказалася дастаткова паспяховай, праблемы ўсходніх межы ВКЛ не былі цалкам вырашаны, што моцна аслабляла іх пазіцыю ў выпадку агрэсіі з боку Маскоўскага царства.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы