sigizmund-stary.jpg

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт I Стары нарадзіўся ў 1467 годзе. Ён быў пятым па ліку ў свайго бацькі Казіміра IV Ягелончыка і маці Лізаветы Аўстрыйскай.

Да ўступлення на пасад вялікага князя літоўскага і караля польскага, Жыгімонт I Стары, насіў тытул князя Глогау і Опельн. Першымі са сваіх уладанняў у Сілезіі, ён атрымаў Глогаўскія землі ў 1498 годзе, а ў 1500 годзе яму адышлі Апаўскія ўладанні. Падчас кіравання, у гэтых землях, ён набыў рэпутацыю разумнага і распарадчага кіраўніка, а сваю мянушку «Стары» ён атрымаў за тое, што заняў пасад у вельмі сталым узросце і да яго, на польскім і літоўскім пасадзе, пабывалі два яго старэйшыя браты.

Будучы пры смерці, старэйшы брат Жыгімонта, Аляксандр Каземіравіч заклікае яго да сябе ў Вільню. Адразу ж, пасля пахавання Аляксандра Каземіравіча, 20 лістапада 1506 года Жыгімонта I Старога выбіраюць вялікім князем літоўскім, а крыху пазней, 8 снежня 1506 года на петракоўскім сойме, ён быў абраны каралём польскім.

Праз невялікі час, пасля прыходу на пасад, Жыгімонт пачаў рыхтавацца да вайны з Масквой, каб вярнуць страчаныя ў папярэдніх войнах з маскоўскім княствам зямлі. Ён адпраўляе паслоў у Казань і Крым, каб узняць татараў на князя Маскоўскага Васіля III. У саму Маскву, пасля Віленскага сейма ў лютым 1507 года, адпраўляюць паслоў, каб тыя, ад імя Жыгімонта Старога, запатрабавалі ад Васіля ІІІ вярнуць захопленыя яго бацькам і ім землі Вялікага княства літоўскага, а таксама адпусцілі ўсіх палонных. У пачатку красавіка 1507 года гэтыя перамовы скончыліся безвынікова, а 29 красавіка маскоўскія палкі пайшлі вайной у Літву. Рухаючыся міма вялікіх гарадоў і крэпасцей, яны глыбока ўварваліся ўглыб тэрыторыі ВКЛ, але пакуль войскі Літвы былі сабраны для адбіцця нападу ворагаў, маскоўскія палкі пакінулі тэрыторыю вялікага княства літоўскага.

У лістападзе таго ж 1507 года, Васіль III зноў адпраўляе войскі, каб захапіць Крычаў і Мсціслаў, але гараджане доўга абараняюцца і, калі пачало падыходзіць літоўскае апалчэнне, маскоўскія ваяводы знялі аблогу і вярнуліся ў Масковію.

У наступным 1508 годзе ўспыхнула паўстанне князя Міхаіла Глінскага, які будучы фаварытам папярэдняга вялікага князя літоўскага Аляксандра Каземіравіча, дасягнуў вельмі высокага становішча ў ВКЛ, але пасля смерці Аляксандра, яго ворагі актывізаваліся і ваявода Забярэзенскі абгаварыў Міхаіла Глінскага і Жыгімонт Стары пазбавіў Глінскага Кіева і даў замест яго Наваградак, таксама ён выдаліў Глінскага са складу сваёй світы. У адказ на такое стаўленне да яго, Глінскі сабраў сваё прыватнае войска і расправіўся з ваяводам Забярэзенскім, а потым адкрыта выступіў супраць Жыгімонта Старога.

I хутка пасля гэтых падзей актывізаваўся і Васіль ІІІ, які перавабіў Міхаіла Глінскага на свой бок і накіраваў на тэрыторыю ВКЛ свае войскі. Але гэтая вайна доўжылася не доўга, абодва бакі дашлі да мірнай дамовы 8 кастрычніка 1508 гады.

18 лютага 1512 г. Жыгімонт ажэніцца з дачкой венгерскага князя Стэфана Заполля, Варварварай Запольскай, ад якой у яго будзе дзве дачкі. У гэтым жа 1512 годзе Васіль ІІІ зноў пачынае вайну супраць ВКЛ. Мэтай гэтай воны становіцца захоп Смаленска. Падчас гэтай вайны, 18 красавіка 1518 года памірае жонцы Жыгімонта Старога Варвара Запольская. Пасля смерці сваёй першай жонкі, Жыгімонт ажэніцца другі раз, на дачцы міланскага герцага Боне Сфорца, ад якой у яго было шасцёра дзяцей два сыны і чатыры дачкі. Сама ж вайна з Масквой скончыцца стратай Смаленска пасля прымірэння ў 1522 годзе.

Праз 12 гадоў у 1534 годзе, Жыгімонт Стары зноў вырашыўся ажыццявіць спробу вярнуць землі, захопленыя Васілём III. Пасля смерці Васіля III на пасад у Маскве пасадзілі яго малалетняга сына Івана 4. Гэта быў зручны момант, каб пачаць вайну, бо Маскоўскім княствам кіраваў рэгентскі савет, і былі надзеі на тое, што ён не зможа пісьменна весці вайну.

У гэтай вайне Жыгімонт спадзяваўся на крымскага хана Сагіп-Гірэя, які паабяцаў таксама ўступіць у вайну супраць Масквы, але свайго абяцання ён стрымаць не змог, бо ў Крыме пачалася ўнутраная барацьба за ўладу.

І як толькі скончылася перамір'е памiж маскоўскім княствам і Літвой, Жыгімонт накіраваў свае войскі на Маскву. Нягледзячы на сабраную добрую армію і ўдалы момант, дадзеная спроба вярнуць страчаныя землі, скончылася толькі частковым поспехам, ваенныя дзеянні спыніліся 18 лютага 1537 года, пасля падпісання перамір'я тэрмінам на 5 гадоў, па якім Гомель, Мсціслаў і Старадуб засталіся за ВКЛ, а Чарнігаў, Крычаў і Рослаў за Масквой. Пасля гэтага перамір'я, Жыгімонт Стары больш з Масквой ваяваць не хацеў і стараўся пазбягаць з ёй канфліктаў.

Вялікі княж літоўскі і кароль польскі памёр ва ўзросце 81 год 1 красавіка 1548 года ў Кракаве і пахаваны ў катэдральным саборы на Вавелі.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы