Aleksanderkazizmirovicz.jpg

Пасля смерці Вялікага князя Літоўскага і Польскага караля Казіміра IV, польскі пасад заняў яго сын Ян-Альбрэхт, і паводле Крэўскай уніі, ён павінен быў стаць Вялікім князем Літоўскім. Аднак Літвіны, у 1492 годзе абралі сабе іншага вялікага князя, ім стаў малодшы сын Казіміра IV Аляксандр Казіміравіч.

Каб заняць княскі пасад, Аляксандру Казміровічу прыйшлося пагадзіцца з умовамі паноў-рады, згодна з гэтымі ўмовамі, найважнейшыя дзяржаўныя справы такія як: абарона, знешнія міжнародныя адносіны, прыняцце законаў і важныя судовыя пасяджэнні ён вырашаў сумесна з Панамі-рады.

У тым жа 1492 годзе, карыстаючыся тым, што ў Вялікім княстве Літоўскім новы абраны князь стаў прычынай разрыву Крэўскай уніі і ад Польшчы дапамогі не будзе, Маскоўскі князь Іван III аб'явіў ВКЛ вайну.

Да падпісання мірнай дамовы ў 1494 годзе пад кантроль да Івана III адышлі Хлепень, Мезень, Рагачоў, Опочка, Адоеў, Навасіль, Сярпец, Мезец, Вязьма. Па ўмовах гэтай дамовы да Масквы адышлі Адоеўскае і Вяземскае княства, Літва адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань. Таксама Аляксандру Казіміравічу давялося ўзяць за жонку дачку Івана 3 Алену. У 1495 годзе адбылося іх вянчанне ў Віленскім кафедральным саборы. Нягледзячы на ўмовы, пры якіх яны ажаніліся, адносіны паміж мужам і жонкай склаліся добрыя, і ў далейшым, Івану III не ўдалося ўплываць на Аляксандра Казіміравіча праз сваю дачку.

Падставай для наступнай вайны Літвы з Маскоўскім княствам стаў чарговы пераход Літоўскіх князёў на бок Івана III. У 1500 годзе да Маскоўскага княства далучыўся Сямён Іванавіч Бельскі, за ім рушылі ўслед князі Масальскія, Трубяцкія і Хатэтоўскія. Затым у Маскву прыехалі Васіль Іванавіч Шэмячыч і Сямён Іванавіч Мажайскі. Князь Сямён Мажайскі перайшоў на бок Івана III разам з Чарнігавам, Гомелем і Любечам. Гэтак жа на бок Маскоўскага княства стаў і князь Рыльскі ў месцы з Рыльскам і Ноўгарад-Серверскім.

У адказ на тое, што адбываецца, Аляксандр Казміровіч паслаў паслоў да Івана III за тлумачэннямі, па якім праве ён прымае да сябе ў падпарадкаванне літоўскіх князёў. Замест тлумачэнняў Іван III паведаміў, што нібыта яго дачку Алену Іванаўну, жонку Аляксандра Казіміравіча, прымушаюць з праваслаўнай веры перайсці ў каталіцкую, і ён як абаронца праваслаўя аб'яўляе ВКЛ вайну.

Паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам зноў успыхнула вайна, у 1500 годзе войскі Масквы рушылі ў бок Вялікага княства Літоўскага. Гэтая вайна для ВКЛ прынесла вялікія тэрытарыяльныя страты, так па мірнай дамове ад 4 сакавіка 1503 года, Аляксандру Казіміравічу прыйшлося саступіць Івану III большую частку земляў якія ляжаць на ўсходзе ад Дняпра. Да Маскоўскага княства адшыў 28 гарадоў і замкаў, а таксама 70 воласцяў.

Магчыма, Аляксандру Казіміравічу ўдалося б вярнуць страчаныя ім землі, пасля смерці Івана III у 1505 годзе, але ён яго перажыў ненашмат, усяго толькі на год і памёр у жніўні 1506 года ва ўзросце 45 гадоў.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы