Ynush-Kishka.jpg

Януш Кішка нарадзіўся каля 1586-га года ў сям'і старасты жамойцкага Станіслава III Кішкі і Эльжбеты Сапегі. Да 1603-га года ён вучыўся ў Віленскай акадэміі, менавіта ў гэты перыяд навучання Януш мяняе веравызнанне, пераходзячы з кальвінізму ў каталіцтва. У 1604 годзе пачаў ваенную службу пад камандаваннем Яна Карла Хадкевіча падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Удзельнічаў у бітве пад Кіргхгольмам на чале ўласнага атрада ў валанцёрскай харугве.

1 красавіка 1609 года ўзначальваючы гусарскую харугву, Януш Кішка прымае ўдзел ва ўзяцці Пярнавы (сёння Пярну, Эстонія). Прайшоўшы 200 км за 6 дзён па лясах і бездарожы, i Калі войскі падабраліся да горада, салдатам нават не дазволілі развесці вогнішчы, каб сагрэцца (справа была ў лютым). Начны штурм стаў поўнай нечаканасцю для шведаў, супраціўляцца было бескарысна. Пасля вызвалення горада Януш Кішка застаўся ў гарадскім гарнізоне і атрымаў пасаду старасты Пярнавы.

У войсках пад камандаваннем Яна Карла Хадкевіча ў 1611-ым годзе, на чале лівонскага палка, Януш удзельнічаў у паходзе на Маскву падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскім царствам. Ім было разбіта магутнае маскоўскае войска, якое ішло на дапамогу абложанаму Смаленску. Разам з Лісоўскім здзейсніў рэйд да Старадуба (цяпер горад у Бранскай вобласці, Расія) у 1615 годзе. У 1618 годзе ён зноў удзельнічае ў паходзе на Маскву на гэты раз у складзе войскаў Уладзіслава IV. У 1621 змагаўся ў бітве пад Хоцінам на чале ўласнай харугвы. Па вяртанні з Хоціма адразу ж быў прызначаны ваяводам Полацкім.

У наступным 1622 годзе пад камандаваннем Хрыстафора Радзівіла Януш Кішка ваяваў супраць шведаў у Лівоніі. Летам гэтага ж года на чале гусараў вызначыўся ў баях пад Мітавай (цяпер Елгава, Латвія).

Падчас мірнага дзесяцігоддзя Януш Кішка вучыцца ў Падуанскім універсітэце ў Італіі і наводзіць парадак у сваім маёнтку ў мястэчку Крывічы Ашмянскага павета. У час чарговай вайны з Масквой у 1633 годзе на ўласныя грошы ён наймае 100 казакоў. Зімой гэтага ж года абараняе Полацак ад маскоўскіх войскаў пад камандаваннем ваяводы Міхаіла Шэйна. Таксама ён прыняў удзел у пераможных баях пад Смаленскам. Пасля вайны ў 1635 годзе каралём Рэчы Паспалітай Януш быў назначаны Польным гетманам Літоўскім.

У 1640 годзе Януш Кішка прымае пасаду старасты Дрысы (сёння Верхнядзвінск, Віцебская вобласць, Беларусь). А 17 ліпеня 1646 г. Уладзіслаў IV, кароль Рэчы Паспалітай, нягледзячы на цяжкую хваробу Януша прызначае яго Вялікім Гетманам Літоўскім. Роўна праз два гады пачынаецца паўстанне Багдана Хмяльніцкага, аднак з-за сваёй хваробы, Кішка не можа паўнавартасна ўдзельнічаць у падаўленні мецяжу. Фактычна вёў тады войска Януш Радзівіл.

Януш Кішка памёр 13 студзеня 1654 года ў сваім маёнтку ў Крывічах (сёння Мядзельскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Ён быў жанаты на Крысціне Друцкай-Сакалінскай, але дзяцей у іх не было. За сваё жыццё паспеў заснаваць два каталіцкія касцёлы: першы ў 1620 годзе - касцёл Панны Марыі Ружанцовай (інакш касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовыя) у мястэчку Солы Ашмянскага павета (сёння аграгарадок у Гродзенскай вобласці, Беларусь) і другі ў 1643 годзе - касцёл Панны Марыі ў вёсцы Будслаў (Мядзельскі раён, Мінская вобласць, Беларусь).

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы