Jan-Karl-Chodkevich.jpg

Нарадзіўся Ян Карл Хадкевіч прыблізна ў 1560 годзе. Недзе да 1573 года ён вучыўся дома, а потым, у разам са сваім братам, паехаў вучыцца ў Віленскі езуіцкі калегіум, пасля якога працягнуў вучыцца ў Віленскай акадэміі.

Ужо з самога нараджэння яму была прыгатаваная ваенная кар'ера, а пасля таго як у 1579 годзе, кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, які праязджаў міма Віленскай акадэміі, сам асабіста, адзначыў і дабраславіў, юнага студэна Яна Карла Хадкевіча, то ўсе іншыя магчымыя варыянты, акрамя ваеннай службы , самі сабой адпалі.

Як і яго бацька, Ян Геранімовіч Хадкевіч, Ян Карл, таксама адправіўся падарожнічаць, і пасля Віленскай Акадэміі, ён паехаў вучыцца ў езуіцкую акадэмію ў Баварыі. Пасля Баварыі была Італія, затым Мальта, дзе Ян Карл Хадкевіч вывучаў мастацтву артылерыі і фартыфікацыі.

Ваенная кар'ера Яна Карла, пачалася са службы ў іспанскага караля Філіпа II, а ваяваў ён у Нідэрландах, пад кіраўніцтвам Герцага Альбы супраць гёзаў. Па вяртанні ў вялікае княства літоўскае ў 1590 годзе, ён быў ужо прафесійным вайскоўцам.

Праз тры гады, у 1593 годзе Ян Хадкевіч быў прызначаны старастам Жамойсткім, гэтую пасаду займаў яго бацька, таму хутчэй за ўсё кандыдатура Яна Хадкевіча малодшага была абраная каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам Вазай. У тым жа 1593 годзе, Ян Карл ажэніцца на дачцы Падольскага ваяводы Соф'і Мялецкай.

У першы свой ваенны паход на радзіме, Ян Карл Хадкевіч адправіўся ў канцы 1594 года, на вайну з казацкімі мяцежнікамі, якіх узначальваў Налівайка. Атрымаўшы пад камандаванне аддзел, Ян Хадкевіч у меце з Камянецкім старастам Патоцкім, быў адпраўлены на дапамогу польскім войскам, якія былі разбіты Налівайкам каля Белай царквы. Войскі Хадкевіча і Патоцкага, прыйшлі своечасова, Налівайка, які не скарыстаўся сваёй перамогай, вымушаны быў адступіць і крыху пазней, акружаны кароннымі войскамі, здаўся. Пасля падаўлення мецяжу, Ян Карл вярнуўся дадому.

У 1600 годзе Ян Карл Хадкевіч адпраўляецца ў Малдавію, дзе 20 кастрычніка 1600 года Ян Карл, падчас бою з валашскімі войскамі, камандуючы запаснымі палкамі, своечасова павёў іх на поле бою, і дзякуючы гэтаму, перамога была на баку войскаў Рэчы Паспалітай. За гэтую перамогу Ян Хадкевіч атрымаў пасаду польнага гетмана.

Страх шведаў

У наступным 1601 годзе Ян Карл, узначальваючы свой аддзел, абараняў радзіму на поўначы ў вайне са шведамі. Ён змог зняць аблогу з Кокенгаўзена і разбіць шведаў, якія аблажылі яго. У самы крытычны момант бою, калі войскі літвінаў пабеглі, Хадкевіч на кані, кінуўся на перахоп уцекачоў, павярнуў іх назад, і асабіста, павёў у атаку, яго дзеянні пераламалі ход бою, і войскі Літвы атрымалі перамогу над шведамі.

У 1602 годзе сойм Рэчы Паспалітай, не бачыць лепш кандыдатура на пасаду адміністратара і гетмана, чым кандыдатуру Яна Карла Хадкевіча. У гэтым жа годзе ён едзе ў Лівонію з набранымі войскамі для нясення сваёй службы.

У Лівоніі Хадкевіч не сядзеў без справы, у 1604 годзе пачынаюцца актыўныя баявыя дзеянні са шведамі. Са сваімі воскамі, якіх было каля 2300 чалавек, ён разбівае сямі тысячнае войска шведаў пад Белым Каменем 25 верасня. Пасля такой перамогі, Ян Карл Хадкевіч без усялякіх спрэчак і супярэчнасцяў атрымаў булаву вялікага гетмана літоўскага.

Не доўга прыйшлося чакаць наступны вялікай бітве Хадкевічу, на наступны год у верасні 1605 года, кароль Швецыі Карл, высадзіўся ў Лівоніі з 14 тысячным войскам і пайшоў на Рыгу.

Стоячы пад Рыгай, Карл даведаўся, што да яго рухаецца войска Хадкевіч, і вырашыў адправіць 8 тысяч сваёй пяхоты, каб разбіць 3 тысячны атрад Хадкевіча, але Карла пераканалі яго генералы, і ён пайшоў з усімі сваімі сіламі, 11 тысячамі пяхоты і 3 тысячамі кавалерыі.

Хадкевіч стаяў у 2-х мілях ад Рыгі, каля вёскі пад назвай Кірхгольм, Карл вырашыў атакаваць Хадкевіча ноччу, але навальніца не дала яму пад покрывам ночы разбіць Літвінаў. На раніцу 27 верасня 1605 года абодва бакі пабудаваліся ў баявым парадку адзін супраць аднаго, і пачалася бітва. Бо Шведаў было нашмат больш, яны ў надзеі ўзяць лікам, пачалі першымі атаку, чаго і чакаў Хадкевіч. Ён загадаў адступаць сваёй пяхоце, імітуючы ўцёкі з поля бою, тым самым, прывабіўшы шведаў на схаваныя ў засадзе атрады крылатых гусар і вершнікаў, якія хуткім і моцным ударам, разбілі пяхоту, а пасля прымусілі бегчы шведскую кавалерыю, якая уцякаючы, падавіла сваю пяхоту.

Jan-Karl-Chodkevich2.jpg

Праз 3 гадзіны са шведамі было скончана, сам Карл які атрымаў раненне, ледзь не трапіў у палон, яму ўдалося выратавацца дзякуючы аднаму са сваіх вершнікаў, які аддаў яму свайго каня. Страты шведаў склалі каля 6 тысяч салдат і афіцэраў, ліцвіны страцілі 100 чалавек забітымі і 200 параненымі. Вестка пра гэтую перамогу праляцела па ўсёй Еўропе, а Хадкевіч за адзін дзень стаў вядомым палкаводцам.

Вынікамі перамогі над шведамі Хадкевіча, кароль Рэчы Паспалітай, Жыгімонт, не скарыстаўся, замест таго, каб дазволіць Хадкевічу выбіць шведаў з Лівоніі, ён заключыў мір на 3 гады са шведамі, а самога Яна Карла, адклікаў да сябе ў Польшчу, для барацьбы з мяцежнікамі, якія паўсталі супраць яго ўлады.

Пасля чарговай перамогі, замест таго, каб паехаць дадому ў Быхаў, ён вяртаецца ў Лівонію, дзе шведы аднавілі баявыя дзеянні, а Карл вярнуўся з новымі войскамі.

Хадкевічу зноў прыйшлося ваяваць з малой колькасцю войскаў супраць шведаў, бо ад сейма дапамогі ён не дачакаўся. Ведаючы, што шведаў нашмат больш, ён мяняе тактыку і пераходзіць ад адкрытага бою, да начных не прыкметных дзеянняў і нечаканых налётаў. Так 16 красавіка 1609 года, падышоўшы ўначы да Пернаў, Хадкевіч аблажыў і хутка ўзяў замак. Пасля Пернаў, Хадкевіч пайшоў да Дынамюнды, тую нават, на дапамогу гарнізону, адправіўся шведскі палкаводзец Мансфельд, які вёў 14 тысячнае войска. 27 верасня Хадкевіч хутка адступіў ад Дынамюндэ і пераправіўся праз Дзвіну, які надышоў да таго часу, Мансфельд вырашыў, што літвіны адступаюць, і адправіў войскі ўслед за Хадкевічам. Шведы пачалі перапраўляцца цераз пабудаваны імі мост, і калі палова войска Мансфельд перайшло на другі бераг, Хадкевіч, які нібыта адступіў, напаў на шведаў, якія не паспелі пабудавацца ў баявыя парадкі, і рашучым наступам прымусіў шведаў бегчы. У выніку шведы былі загнаныя ў раку, каля 1000 з іх загінула, а Мансфельд адступіў. Заняўшы Дынамюндзе і даўшы адпачыць сваім салдатам, Хадкевіч адправіўся ў Вільню, дзе Жыгімонт рыхтаваўся да паходу на Маскву.

Вайна з Масквой

Жыгімонт прапанаваў Яну Хадкевічу ўдзельнічаць у паходзе на Маскву, але тое адмовіўся, трапіўшы ў няласку да караля і не атрымаўшы грошай на ўтрыманне войскаў, Хадкевіч вяртаецца ў Лівонію. З войскамі, якія не атрымліваюць заробак за службу, цяжка ваяваць, але Яну Карлу Хадкевічу ўдаецца падтрымаць дысцыпліну ў сваіх войсках, і атрымаць яшчэ адну перамогу над Мансфельдам, пасля якой, шведы прапанавалі Рэчы Паспалітай заключыць перамір'е, якое, неўзабаве, было падпісана.

Хацеў Хадкевіч гэтага ці не, але ў паходзе на Маскву, ён вымушаны быў узяць удзел. У 1611-1612 ён адпраўляецца пад Маскву, на дапамогу, акружанаму апалчэнцамі і які засеў у Крамлі, гетману Гансеўскаму, і спрабуе прабіцца да яго. Але з войскамі, якім не плацяць заробак, і якія пакідаюць войска, Хадкевічу не ўдаецца дабіцца сваёй мэты.

Апалчэнне Мініна і Пажарскага, якое падышло да Масквы, пасля няроўнага бою, змушае Хадкевіча адступіць ад Масквы. 8 жніўня 1612 года Хадкевіч, з рэшткамі сваёй арміі, адступае да Смаленска. Дзе і застанецца абараняць мяжу дзяржавы, замест таго, што паехаць да сябе дадому. I толькі смерць сына будзе прычынай, па якой Хадкевіч прыедзе на непрацяглы час дадому, пасля чаго ў чарговы раз, адправіцца ваяваць.

У 1615 годзе Хадкевіч ваюе пад Смаленскам, дзе яму ўдаецца адбіць горад, ад маскоўскіх войскаў, якія яго аблажылі. Ян Карл Хадкевіч, як і раней, таксама, пры дапамозе хітрасці і тактыкі, з меншай колькасцю войскаў, змог перамагчы ворага.

На наступным 1616 годзе ён атрымлівае булаву віленскага ваяводы, і ўзначаліў войскі Уладзіслава, сына караля Рэчы Паспалітай, якія адпраўляліся на Маскву, каб пасадзіць на валадаранні Уладзіслава. Нягледзячы на тое, што зноў, не было грошай, і войскаў удалося сабраць не шмат, а Уладзіслава так і не пасадзілі на маскоўскі пасад, Хадкевіч давёў войскі да Масквы і аблажыў яе, пасля першага не ўдалага штурму горада, Масква вырашыла не чакаць другога, і запытала мihe ў Рэчы Паспалітай. Уладзіслаў, даведаўшыся, што яго бацька Жыгімонт грошай на працягу вайны не дасць, пагадзіўся на мір, па якім за Рэччу Паспалітай засталіся Смаленск і чарнігава-Северскія землі. Так для Хадкевіча скончыліся не зусім удалыя паходы і вайна з Масквой.

Абаронца Еўропы ад Асманскага нашэсця

Вестка пра тое, што Ян Карл Хадкевіч узначаліць новае войска Рэчы Паспалітай, сабранае для вайны з Асманскай імперыяй, заспела Яна Карла на Валыне, дзе 28 лістапада 1618 года, ён ажэніцца другі раз на Ганне Астрожскай, пасля смерці сваёй першай жонкі Соф'і.

На той момант, Турцыя была самай магутнай імперыяй, якая заваявала сярэднюю Азію, паўночную Афрыку, і Балканы. Асманская імперыя зараз пагражала еўрапейскім дзяржавам, і спыняцца яна не збіралася. Самым хуткім і зручным для яе выхадам да цэнтру Еўропы, быў шлях праз землі ВКЛ і Польшчы.

Войскі Рэчы Паспалітай да пачатку Хоцінскай біты, якая пачалася 2 верасня 1621 года, складалі прыблізна 60 тысяч чалавек, а Турэцкі султан Асман прывёў з сабой, пад Хоцім, ад 200 да 300 тысяч салдат.

Jan-Karl-Chodkevich3.jpg

Ян Карл Хадкевіч, саступаючы суперніку па колькасці ў войсках, змог добра арганізаваць абарону вакол Хоцімскага замка, і не даў прайсці далей турэцкім войскам. Хоцімская бітва доўжылася да 9 кастрычніка 1621 года, войскам Рэчы Паспалітай, пад камандаваннем вялікага гетмана літоўскага і віленскага ваяводы Яна Карла Хадкевіча, удалося спыніць турэцкую армаду, пасля чаго яна вымушана была адступіць і адмовіцца ад далейшай заваёвы Еўропы.

Для абодвух палкаводцаў гэтая бітва была апошняй, Асман, пасля паражэння быў зрынуты і разадраны натоўпам, а Ян Карл Хадкевіч, як праўдзівы і вялікі воін, памёр на полі бою са зброяй у руках. Да апошняга моманту, быўшы цяжка хворым, Ян Карл Хадкевіч камандаваў войскам, ён памёр 24 верасня 1621 гады, так і не дажыўшы да перамогі, а яго войска, нягледзячы на смерць свайго каханага палкаводца, у вырашальны момант, змагло адбіць напады туркаў і выстаяць у той важнай бітве.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы