Yan-Ynovich-Glebovich2.jpg

Ян Янавіч Глябовіч нарадзіўся ў 1544 годзе. Яго бацькам быў Віленскі ваявода і канцлер ВКЛ Ян Юр'евіч Глябовіч, а маці Алена з Заслаўскіх. Род Глебавічаў пайшоў ад Манвіда (Манівіда), які быў віленскім ваяводам у часы князя Ягайлы, а потым стаў найбліжэйшым паплечнікам Вялікага князя Літоўскага Вітаўта.

Бацька Яна Глябовіча памёр у 1549 годзе і выхаваннем хлопчыка займалася яго маці. У перыяд з 1560 па 1561 год юны Глябовіч знаходзіўся пры каралеўскім двары Жыгімонта Аўгуста. У 1563 ён ужо служыць ротмістрам у Полацку пад камандаваннем мясцовага ваяводы Станіслава Давойны. Праявіў сябе ў абароне горада ад войскаў Івана Грознага, якія аблажылі горад 31 студзеня 1563 года. Нягледзячы на моцнае супраціўленне маскоўскім войскам удалося ўзяць горад, а сам Глябовіч трапіў у палон.

У палоне Ян Глябовіч стаў выконваць функцыі перакладчыка, бо ён адзіны ведаў рускую мову. Ён выступаў ад імёнаў палонных і ўдзельнічаў у перамовах паміж Іванам Грозным і пасольствам ад Жыгімонта Аўгуста. Апроч перакладу, ён вёў таемную перапіску з амбасадарамі ад Жыгімонта, і адзін з яго таемных лістоў быў перахоплены людзьмі Грознага. Маскоўскі цар вырашыў скарыстацца гэтым і замест якіх-небудзь наступстваў для яго прапанаваў Глябовічу служыць яму.

Перамовы аб абмене і вызваленні з маскоўскага палону літоўскіх і польскіх палонных ішлі вельмі цяжка, а Грозны ўвесь час пагражала саслаць іх у далёкія правінцыі Маскоўскага княства, дзе ўмовы ўтрымання палонных былі вельмі дрэннымі, I Ян Глябовіч пагадзіўся на службу Івану Грознаму, каб хоць такiм спосабам вызваліцца з палону і дапамагчы іншым палонным.

Пасля падпісання папер аб тым, што Глябовіч згодзен служыць Івану Грознаму, яго ўвосень 1565 гады адпускаюць з палону. Па прыбыцці ў Літву, ён адразу ж распавёў Жыгімонту Аўгусту аб тым, што быў вымушаны падпісаць гэтую дамову, каб выйсці з палону, і пра тое, што павінен быў у Літве вербаваць людзей для службы Маскоўскаму княству.

Нягледзячы на тое, што Вялікі князь Літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, давяраў Яну Глябовічу, аднак вымушаны быў пагадзіцца на правядзенне судовага працэсу над ім, з-за яго прызнання аб падпісаных паперах аб службе Маскоўскаму цару. Дакладна не вядома кім быў ініцыяваны гэты працэс, магчыма нядобразычліўцамі і літоўскім вялікім маршалкам Янам Хадкевічам, з якім у яго былі прахалодныя адносіны, а магчыма Хадкевіч, з прычыны сваёй пасады быў вымушаны выклікаць яго ў суд, што выканаць усе фармальнасці. Так ці інакш Жыгімонт Аўгуст, апраўдаў Глебавеча, аргументуючы гэта тым, што ён падпісаў гэтыя паперы пад прымусам, што не можа лічыцца здрадай, тым больш ён адразу ж пасля прыбыцця ў Літву з маскоўскага палону расказаў пра гэта.

Нягледзячы на ўвесь гэты судовы працэс, Ян Глябовіч працягнуў сваю дзяржаўную і ваенную кар'еру. У 1571 годзе яго прызначылі кашталянам мінскім, у 1575 годзе старастам анікшцкім, 1576 годзе старастам радашковіцкім, у 1580 годзе падскарбіем літоўскім, у 1585 годзе кашталянам трокскім і ў 1586 годзе ваяводам троцкім.

Хоць Глябовіч, як вайсковец і прымаў удзел у 1579 годзе ў вызваленні Полацка, узяцці Вялікіх Лук і аблозе Пскова, ён больш за ўсё займаўся дзяржаўнай дзейнасцю, дзе дасягнуў вялікіх поспехаў. Ён прымаў удзел у прыняцці Люблінскай уніі, адыгрываў не малаважную ролю ў выбары каралёў Рэчы Паспалітай; Генрыха Валуа, Стэфана Баторыя і падчас абрання Жыгімонта Вазы ўзначальваў дэлегацыю з патрабаваннем падпісаць трэці статут ВКЛ. Апроч гэтага без яго не абыходзіліся ні адны перамовы і падпісанні якіх-небудзь дакументаў з Маскоўскім княствам, якія ён, як правіла, і ўзначальваў.

Апроч асноўнай дзейнасці, Глябовіч таксама займаўся і мецэнацтвам і быўшы спачатку каталіком, перайшоў у кальвінізм, быў адным з тых, хто ахвяраваў на кальвінісцкі сабор у Вільні, а таксама за ўласныя сродкі пабудаваў кальвінскі сабор у Мінску і ў Заслаўі, дзе па яго запрашэнне некаторы час працаваў філосаф і тэолаг Сымон Будны.

Быў жанаты на Кацярыне, дачцы ваяводы інаўрацлаўскага Яна Эразма Кратоскага. У шлюбе ў іх нарадзілася двое сыноў Ян і Мікалай. Памёр Ян Янавіч Глябовіч у 1590 годзе.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы