У 1520 годзе жонка вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Старога Бона Сфорца, падарыла свайму мужу доўгачаканага сына, якому бацькі далі імя Жыгімонт Аўгуст.
Праз 9 гадоў, 18 кастрычніка 1529 года, стараннямі Боны Сфорца, непаўналетні Жыгімонт Аўгуст, быў абраны вялікім князем літоўскім пад апякунствам яго бацькі Жыгімонта Старога. Маці хлопчыка вельмі моцна паўплывала на яго характар, будучы пад пастаянным кантролем і апекай Боны, Жыгімонт Аўгуст увесь час праводзіў у танцах, забавах і музыкі, што ў ім развіло нерашучасць і летуценнасць.
У 23-гадовым узросце Жыгімонт Аўгуст ажэніцца з 17-гадовай эрцгерцагінай аўстрыйскай Лізаветай, дачкой Венгерскага і Чэшскага караля Фердынанда. Натуральна, уплывовая маці, сама падбірала для яго нявесту, бо працягвала кантраляваць свайго сына, нягледзячы на тое, што ён ужо быў даўно паўналетнім. Пасля каранацыі Лізаветы ў траўні 1543 года, Бона не дала маладым быць разам, бо баялася, што ўплыў жонкі на Жыгімонта Аўгуста можа пагражаць яе ўладзе над сынам, таму Бона Сфорца адпраўляе свайго сына кіраваць у Літву, а яго жонку пакідае пры сваім двары. .
Пасля прыбыцця ў Літву, Жыгімонт знаёміцца з Барбарай Радзівіл, дачкой вялікага гетмана ВКЛ Юрыя Радзівіла і сястрой магутных магнатаў Мікалая Радзівіла Чорнага і Мікалая Радзівіла Рудога. Ён улюбляецца ў маладую Барбару, і стараўся, як мага часцей яе бачыць, запрашаючы дзяўчыну на свае балі і паляванне. У 1545 годзе памірае жонка Жыгімонта Аўгуста, і ён не звязаны зараз сувяззю шлюбу, пачынае таемна сустракаецца з Барбарай. Пра гэтыя сустрэчы стала вядома братам Барбары, яны папрасілі Жыгімонта не сустракацца з ёй, і ён паабяцаў, што больш не будзе, але не здолеў перамагчы сваіх пачуццяў і зноў стаў да яе таемна прыязджаць. У адну з такіх сустрэч, браты Радзівілы, заспелі вялікага князя ў сваёй сястры, і спыталі ў яго, калі ён так любіць Барбару, чаму ж не жэніцца на ёй, а працягвае ганьбіць гонар і годнасць, Барбары і рода Радзівілаў. Жыгімонт зразумеў, што так не можа больш працягвацца, і вырашыўся ажаніцца на Барбары. Таемнае вянчанне Жыгімонта і Барбары адбылося ўначы ў пачатку ліпеня 1547 года, а сведкамі іх шлюбу былі два браты Барбары і іх швагер Станіслаў Кезгайла.
Пасля смерці свайго бацькі ў 1548 годзе, Жыгімонт Аўгуст быў абраны каралём польскім, як і яго бацька, ён узначаліў цяпер дзве дзяржавы Польшчу і Літву. А ў 1551 годзе нечакана памірае жонка Жыгімонта Аўгуста Барбара, нягледзячы на тое, што слядоў атручвання не знайшлі, шмат тады казалі і зараз таксама працягваюць казаць аб тым, што яе атруціла Бона Сфорца, якая адразу ж неўзлюбіла Барбару.
У 1553 годзе Жыгімонт ажэніцца трэці раз, ён бярэ ў жонкі, сястру сваёй першай жонкі Кацярыну Аўстрыйскую, але неўзабаве іх шлюб не заладзіўся, і ён адхіляецца ад Кацярыны пры гэтым, спрабуе дамагчыся з ёй разводу.
Будучы вялікім князем літоўскім і каралём польскім, Жыгімонт Аўгуст ва ўнутранай палітыцы, аддае перавагу пасяджэннямі соймаў і заканадаўствам. Жыгімонт праводзіць адну з важных аграрных рэформаў, яго "Статут на валокі" выдадзены ім у 1557 годзе будзе садзейнічаць хуткаму развіццю сельскай гаспадаркі ў ВКЛ і скарачэнню яго адставання ад еўрапейскіх краін. Гэтак жа, вялікі князь літоўскі праводзіць адміністрацыйную рэформу, па якой уводзяцца павятовыя соймікі, якія вырашалі мясцовыя пытанні і павятовыя суды - земскія, падкаморскія і гарадскія.
У знешняй палітыцы Сігезмунд стараўся трымацца мірных адносін, але, нягледзячы на яго намаганні, у 1558 годзе пачынаецца Лівонская вайна, якая стане вельмі цяжкім цяжарам для ВКЛ і стане адной з прычын заключэння паміж вялікім княствам літоўскім і Польшчай Люблінскай уніі 1569 года.
Жыгімонт Аўгуст памірае 7 ліпеня 1572 года, стаўшы апошнім вялікім князем незалежнага вялікага княства літоўскага.