4 лютага 1515 года ў радавым маёнтку Радзівілаў ў Нясвіжы, жонка Яна Радзівіла Ганна, нарадзіла першынца, якога бацькі, паводле радавой традыцыі, назвалі Мікалаем. Пазней, праз некалькі гадоў, у Мікалая з'яўляецца брат, яго назавуць Янам.
Праз сем гадоў, пасля нараджэння Мікалая Радзівіла, памірае яго бацька Ян, маці Мікалая Ганна Кішка пасля смерці мужа, выйшла замуж за Станіслава Янавіча. Братоў Мікалая і Яна забірае да сябе на выхаванне брат іх бацькі Юрый Радзівіл. У 1529 годзе Мікалай разам са сваімі братамі і сёстрамі, едзе да двара вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонту Старому, які іх запрасіў да сябе ў світу.
Пры двары Жыгімонта Старога ён атрымлівае адукацыі і прыблізна ў 1534 годзе паступае ў Кракаўскі ўніверсітэт, у якім у яго нядоўга атрымаецца вучыцца, бо Мікалай Радзівіл Чорны, змушаны будзе паехаць на вайну.
Сойм ВКЛ 14 лютага 1534 года аб'явіў вайну Маскве, і літоўскае княства пачало рыхтаваць войскі, у тым ліку быў і Мікалай Радзізівіл, які разам з братам за ўласныя сродкі выставілі 160 коннікаў і прывялі іх у войска свайго дзядзькі Юрыя Радзівіла. Разам з ім ён адправіўся пад Старадуб, а потым пад Гомель, на вайне Мікалай Радзівіл Чорны прабудзе да падпісання з Масквой перамір'я 25 сакавіка 1537 года, па якім да ВКЛ адыдзе Гомель, а Старадуб застанецца за Масквой. На гэтай вайне, Мікалай Радзівіл не праявіў сябе як таленавіты палкаводзец, ды ён і не імкнуўся ім стаць, бо здароўе яму не дазваляла доўга быць у раз'ездах і ў полі. Магчыма, убачыўшы жахі і разбурэнні вайны, ён назаўжды ўзяў бок дыпламатычных перамоваў замест зброі.
Першым важным палітычным дзеяннем у кар'еры Мікалая Радзівіла Чорнага была яго дапамога і падтрымка ў выбары вялікім князем літоўскім Жыгімонта Аўгуста, якой будучы вялікі князь і польскі кароль папрасіў у яго. Мікалай не адмовіў у дапамозе Жыгімонту і, пагаварыўшы са сваімі братамі, ён змог давесці запланаваныя дзеянні да канца, Жыгімонт Аўгуст стаў вялікім князем літоўскім.
Пры вялікім князе літоўскім, Мікалай Радзівіл заняў пасаду маршалка земскага, і ў 1547 годзе падрыхтаваў і правёў, вольны сойм. Гэтак жа пры Жыгімонте Аўгусце, ён быў пасярэднікам у дзяржаўных справах ВКЛ мяжу Жыгімонтам і панамі рады.
У тым жа 1547 годзе Мікалаю Радзівілу Чорнаму разам са сваім братам Радзівілам Рудым, удалося выдаць замуж сою сястру Барбару за Жыгімонта Аўгуста, які наведваў яе таемна па начах, і быў у яе закаханы. У адну з такіх начэй, калі Жыгімонт прыйшоў да Барбары, Радзівілы чакалі яго, застаў Жыгімонта ў Барбары, прапанавалі яму альбо ўзяць за жонку Барбару, каб не ганьбіць ні яе гонару, ні гонару роду Радзівілаў, альбо перастаць з'яўляцца да яе ўпотай па начах. Жыгімонт, пастаўлены перад выбарам, узяць за жонку каханую ці ж назаўжды адмовіцца ад яе, абраў шлюб. Таемнае вянчанне адбылося ў гэтую ж ноч, абрад правёў каплан Радзівілаў, а сведкамі былі абодва браты і іх сваяк Станіслаў Кезгайла.
Сам Радзівіл Мікалай Чорны, ажэніцца ў лютым наступнага 1548 года, на дачцэ вялікага канцлера кароннага і ваяводы кракаўскага Кшыштафа Шыдлавецкага Эльжбеце Шыдлавецкай, вяселле адбылося ў Сандаміры.
На Валынь у 1549 годзе ўварваліся крымскія татары, і Жыгімонт Аўгуст адправіў войскі на абарону тэрыторыі ВКЛ, разам з войскам паехаў і Мікалай Радзівіл Чорны, але ваеннай славы ў гэтым паходзе ён не заваяваў. Нягледзячы на тое, што гэты паход быў не ўдалы, арміі Літвы не ўдалося заспець татараў, якія, паграбіўшы тэрыторыю Літвы, ушылі дадому, Жыгімонт Аўгуст для ўмацавання адносін з Радзівіламі, прапанаваў Чорнаму пасаду гетмана, але, сказаўшы, што ён чалавек не ваенны , Мікалай Радзівіл Чорны адмовіўся ад гэтай пасады.
У 1551 годзе на Віленскім сойме, Мікалай Радзівіл Чорны становіцца Віленскім ваяводам, а таксама атрымлівае на захоўванне ад Жыгімонта Аўгуста дзяржаўны архіў. У агульнай колькасці Радзівіл стаў займаць тры важныя дзяржаўныя пасады: маршалак земскі, канцлер і віленскі ваявода. Фактычна ён стаў кіраваць ВКЛ, бо вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст часта адсутнічаў, а таксама Радзівіл, меў вельмі вялікі ўплыў на вялікага князя літоўскага.
Н аднаго свайго рашэння Жыгімонт Аўгуст не прымаў без свайго набліжанага Мікалая Радзівіла Чорнага. Жыгімонт нават даверыў яму абраць сабе новую жонку, пасля смерці Барбары Радзівіл. Мікалай абраў для яго Кацярыну, дачку брата Аўстрыйскага імператара эрцгерцага Фердынанда I.
Спачатку Жыгімонт супраціўляўся гэтаму выбару Радзіла, але потым пагадзіўся на шлюб з Кацярынай. Мікалай Радзівіл Чорны, не проста так абраў жонку для Жыгімонта Аўгуста, гэта быў абдуманы дыпламатычны крок. У той час Маскоўскі князь Іван Грозны, спрабаваў знайсці саюзніка супраць ВКЛ у асобе Аўстрыі, і па гэтым, Мікалай Радзівіл Чорны, угаварыў Жыгімонта, ажэніцца з Кацярынай, зблізіўшы Габсбургаў з Літвой і Польшчай, і не даў заключыць ім саюз Масквы з Аўстрыяй супраць ВКЛ.
Наступным значным поспехам у дыпламатычнай дзейнасці Радзівіла Чорнага, быў яго ўдзел у мірным далучэнні Лівоніі да ВКЛ. Лівонія, хоць больш не з'яўлялася грозным ваяўнічым ордэнам, але давала выхад да мора, рынкаў Еўропы і магла абараняць тэрыторыю Літвы ад флангавых удараў Масквы з паўночнага ўсходу. Аднак гэтае далучэнне Лівоніі для ВКЛ абярнулася вялікімі стратамі і доўгай вайной з Масквой, якая была адной з галоўных прычын падпісання Люблінскай уніі і стварэння з Польшчай Рэчы Паспалітай.
Мікалай Радзівіл Чорны, усімі сваімі сіламі імкнуўся абараніць інтарэсы ВКЛ у уніі з Польшчай, гэтая барацьба каштавала яму вялікіх марнаванняў сіл, энергіі і нерваў, гэтак жа яго здароўю вельмі моцна нашкодзіла падагра, ад якой ён спадзяваўся вылечыцца. Пачуўшы, што адзін з яго слуг, вылечыўся ад гэтай хваробы пры дапамозе ртуці, не гледзячы на ўгаворы лекараў, адмовіцца ад гэтай задумы, Мікалай сам намазаў сябе ртуццю, але палягчэння так і не наступіла, і праз 3 дні, ноччу з 28 на 29 траўня 1565 года Мікалай Радзівіл Чорны памёр.