Pavel_Sapega2.jpg

Нарадзіўся Павел Сапега прыблізна ў 1610 годзе, і быў ён самым малодшым, чацвёртым сынам, у сям'і усвяцкага старасты Яна Сапегі і Сафіі Вейгер. У 1612 годзе памёр айцец Паўла, і за яго выхаванне ўзяўся, яго старэйшы брат Андрэй. У 1622 годзе Сапега едзе вучыцца ў Еўропу, і вяртаецца на радзіму, пасля заканчэння навучання ў езуіцкай калегіі ў Брунсбургу ў 1631 годзе.

У наступным 1632 годзе Павел Сапега ўдзельнічае ў Смаленскай вайне, на якой камандаваў коннай харугвай. Пры штурме замка Бэлы, Павел Сапега ледзь не загінуў, ведучы ў бой свой атрад, побач з ім узарвалася міна і выбухам яго скінула на зямлю. Але Сапегу пашанцавала, ён не атрымаў раненняў, а яго мужнасць была адзначана каралём Рэчы Паспалітай Уладзіславам, які ўзнагародзіў яго прывялеем на вёску Касцевічы.

У далейшым, Павел Сапега паступова прасоўваўся па службовых усходах, у 1638 годзе ён быў прызначаны на пасаду абознага і камандаваў абозам войска вялікага княства літоўскага. Пасля смерці Віцебскага ваяводы Крыштафа Кішкі ў 1648 годзе, Павел Сапега быў прызначаны на яго месца.

Узначаліўшы полк свайго стрыечнага брата Казіміра Лявона Сапегі, які быў падканцлерам ВКЛ, удзельнічаў у бітве пад Лоевам, Збаравам, Жванцом і Берасцечкам. У бітве пад Берасцечкам, Сапега на чале свайго палка, разам з палком Юрыя Любамірскага ў самы цяжкі момант, спынілі наступленне татарскай конніцы. Службу Сапегі, высока ацаніў, у каралеўскім прывілеі, кароль Рэчы Паспалітай Ян Казмір.

У пачатку вайны ВКЛ з маскоўскім княствам, якая пачалася ў 1654 годзе Павел Сапега знаходзіўся ў Брэсце і збіраў войскі, не шкадуючы на іх сваё фамільнае срэбра і золата, а таксама, ён, узяў вялікую суму ў пазыкі, каб плаціць салдатам. У вайну ён уступіў у 1655 годзе, калі пад Брэстам, змог адкінуць ад горада 18 тысячную маскоўскую армію пад камандаваннем ваяводы Урусава. Да таго моманту, войска Паўла Сапегі складала каля 6 тысяч чалавек.

Увесь гэты час, пакуль Павел Сапега набіраў войскі, і калі разбіў маскоўскае войска пад Брэстам, яму стала дасылалі амбасадараў, Шведскі кроль і Маскоўскі цар, з прапановай перайсці на іх бок, але Сапега маўчаў, і толькі абяцаў, што ён падумае, і нават, калі кароль Ян Казмір, паклікаў яго да сябе ў Польшчу, ён застаўся на месцы і заняў пазіцыю чакання. Тым часам, сілы Сапегі раслі.

Да пачатку 1556 г. армія Сапегі складала 8 тысяч салдат, частку арміі ён адправіў пад Тыкоцін, дзе засеў Януш Радзівіл, а з другой часткай ён адправіўся ў Падляшша, дзе заняў Бельск. Харугвы, якія раней далучыліся да шведаў, адна за адной, пераходзілі пад камандаванне да Паўла Сапегі, і зараз яго войскі налічвалі 12 тысяч чалавек, і з гэтымі сіламі, ён пайшоў на Шведскага караля.

У вясну 1556 года, Сапега разам з польскімі войскамі, пераследуючы шведскага караля Карла Густава, які ішоў на Варшаву, падзяляе войска, адну частку ён адпраўляе ўслед за Карлам Густавам, а з другой ідзе на Люблін і 12 сакавіка штурмам бярэ горад.

Далей Павел Сапега рушыў да Варшавы і 22 красавіка ўзяў горад у аблогу. Варшава пад аблогай Паўла Сапегі доўжылася месяц, пакуль не падышлі сілы Яна Казіміра і астатнія гетманы са сваімі войскамі.

У бітве пад Варшавай, Сапегу прыйшлося спачатку ўдзельнічаць у штурме горада, а пасля таго, як узялі Варшаву, прыйшлося яе абараняць, ад прыбылых новых шведскіх сіл, на чале з Карлам Густавам, і падчас адной з нападаў шведаў, Павел Сапега падае з каня і ламае нагу.

Залячыўшы сваю нагу, Павел Сапега вяртаецца ў Літву і зноў пачынае збіраць войскі ў Брэсце і Пінску, пасля чаго, 27 лютага 1657 года, штурмам бярэ Тыкоцін. У сакавіку гэтага ж года ён праводзіць з'езд літвінскіх прадстаўнікоў і абвяшчае «Паспалітае рушанне», да гэтага часу ён ужо стаў бясспрэчным лідэрам у Літве і вялікім гетманам літоўскім.

У пачатку вясны 1659 года Павел Сапега вызваляе Гродна і працягвае ваяваць супраць маскоўскага княства. У наступным 1660 г. 28 чэрвеня, Сапега ў месцы з Чарнецкім, разбівае войска Хаванскага пад Палонкай, у гэтай значнай бітве, маскоўскія войскі панеслі значныя страты, а для вялікага княства літоўскага, гэтая бітва, стала адной з буйных і важных перамог з пачатку вайны.

Пасля разгрому Хаванскага, Павел Сапега камандуе войскамі да 1663 года, пакуль хвароба не прымусіла яго пакінуць войска і адправіцца лячыцца, у вызвалены Быхаў. Праз два гады, так і не вярнуўшыся да сваёй арміі, Павел Сапега памірае 30 снежня 1665 года, не дажыўшы ўсяго два гады, да заключэння міру з Маскоўскім княствам і заканчэння 13 гадовай вайны, у якой ён прыклаў усе сілы, магчымасці і багацці для абароны сваёй айчыны.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы