Boguslav_Radzivil.jpg

Князь на Біржах, Дубінцы, Слуцку і Капылі, аматар прыгод і двубояў, выдатны фехтавальшчык, Багуслаў Радзівіл нарадзіўся 3 мая 1620-га года. Яго бацькамі былі Януш VI Радзівіл, віленскі кашталян, і Соф'я Эльжбета Гогенцолерн, дачка курфюрста і графіня Брандэнбургская.

У раннім узросце Багуслаў Радзівіл стаў сіратой. Спачатку памёр ягоны бацька, а потым, у 1630 годзе, маці. Ён застаецца на выхаванні дзядзькі Хрыстафора Радзівіла ў Кейданах, дзе атрымаў пачатковую пратэстанцкую адукацыю.

У 17-гадовым узросце Багуслаў адпраўляецца на вучобу ў галандскі горад Гронінген, па дарозе 5 лістапада 1637-га года, ён упершыню ўдзельнічае ў бітве, паміж шведамі і імператарскімі войскамі падчас трыццацігадовай вайны, недалёка ад горада Грайфсвальда. Ён выступіў на баку шведаў, бо перад адпраўленнем у шлях, дзядзька даручыў Багуславу дакладваць аб сабе шведскаму генералу Урангелю, калі той быў па блізкасці. І так склалася, калі Багуслаў быў сардэчна прыняты Урангелем, імператарскія войскі напалі на шведаў.

З Галандыі Багуслаў едзе ў Францыю, дзе ў 1638 годзе атрымлівае прывілей ад польскага караля і Вялікага князя Літоўскага Уладзіслава на пасаду земскага харунжага ВКЛ. У Францыі Радзівіл пазнаёміўся з французскім каралём, пасябраваў з прынцам Аранскім і пачаў сур'ёзна займацца фехтаваннем. Да кароткачасовага вяртання ў Літву ў 1641 годзе, ён паспеў паездзіць па Францыі і пабываць у Англіі, а таксама паўдзельнічаць у бітвах пры Гедыне і Насаў.

Пасля нядоўгага знаходжання ў Літве Багуслаў Радзівіл вяртаецца назад у Францыю і ў 1642 годзе зноў удзельнічае ў трыццацігадовай вайне, у бітве пад Венлам на баку галандцаў супраць іспанцаў. Да 1646 года ён прыняў удзел яшчэ ў дзвюх бітвах, і ў гэтым жа годзе атрымаў тытул канюшага ВКЛ. Па загадзе кардынала Мазарыні, у 1648 годзе Багуслаў быў прызначаны генерал-палкоўнікам замежных палкоў Францыі. Адслужыўшы год, у 1649 годзе Радзівіл выехаў на радзіму для ўдзелу ў падаўленні казацкага паўстання.

Пасля вяртання ў ВКЛ, Багуслаў Радзівіл быў прызначаны польскім каралём і Вялікім князем літоўскім Янам Казімірам, генералам каралеўскай гвардыі, і ў гэтым званні ён камандаваў палкамі ў польскім войску і войску ВКЛ у 1651 годзе ў бітве пад Берасцячком.

Следам за паўстаннем казакоў у 1654-ым годзе на Рэч Паспалітую вайной пайшло Маскоўскае княства. У 1655 годзе Багуслаў Радзівіл удзельнічае ў аблозе Магілёва. У тым жа 1655-ым годзе, каб выратаваць ад поўнага захопу маскоўскімі войскамі ўсёй тэрыторыі ВКЛ, ён разам са сваім стрыечным братам Янушам Радзівілам арганізуе і падтрымлівае Кейданскую унію са шведамі, па якой ВКЛ і Швецыя становяцца адны дзяржавай. Для многіх у Рэчы Паспалітай браты Радзівілы пасля гэтага саюза сталі здраднікамі, па сутнасці яны выратавалі частку тэрыторыі ВКЛ ад спусташэння і поўнага захопу Маскоўскімі войскамі, а таксама паспрыялі пачатку вайны Масквы са Швецыяй. Швецыя, якая да таго часу ўжо ваявала з Рэччу Паспалітай, вымушана была перанакіраваць частку сіл на вайну з Масквой і, тым самым, адцягвала ўвагу часткі арміі Маскоўскага княства, што несумненна пайшло на карысць Польшчы і Вялікаму княству Літоўскаму.

Самі ж Радзівілы, Януш і Багуслаў не збіраліся доўга быць са шведамі за адно. Януш Радзівіл неўзабаве пасля Кейданскай уніі памёр, а Багуслаў Радзівіл у 1657 годзе паспрыяў прымірэнню і заключэнню саюза паміж Рэччу Паспалітай і Прускім курфюрстам супраць шведаў. З 1657-га года дараваны Янам Казімірам Багуслаў ваюе супраць шведаў. У 1659 годзе, камандуючы прускімі войскамі, ён адбівае ў шведаў горад Лібаву і замак Гробін.

Апроч ваеннай справы і фехтавання, Багуслаў Радзівіл захапляўся архітэктурай і ваеннай фартыфікацыяй. У Слуцку, дзе была яго рэзідэнцыя, па намаляваных ім праектах былі перабудаваны абарончыя збудаванні. Горад атрымаў новую цытадэль, прыгонныя муры з бастыёнамі і чатырма варотамі. Свой архітэктурны талент Багуслаў Радзівіл праявіў не толькі ў збудаванні крэпасцей, апрача гэтага ім быў распрацаваны праект іканастаса праваслаўнага храма ў Слуцку, а таксама праект гарадской ратушы. Ім жа было намалявана некалькі дзясяткаў чарцяжоў і малюнкаў-панарам беларускіх гарадоў і эскізаў асобных збудаванняў. У Слуцак ён запрасіў вучоных і дзеячаў культуры, сабраў архіў з каштоўнымі рукапісамі, сярод якіх былі Радзівілаўскія летапісы, акрамя гэтага князь збіраў прадметы мастацтва.

31 снежня 1669-га года падчас палявання Багуслаў Радзівіл раптоўна памёр і быў пахаваны ў Евангельскім храме Кёнігсберга (Калінінград) побач са сваёй жонкай Ганнай Марыяй, якая была дачкой яго стрыечнага брата Януша Радзівіла. Іх адзіная дачка Людвіга Караліна засталася сіратой і атрымала ў спадчыну Найбургскія маёнткі.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы