Вялікі князь Літоўскі Альгерд, нарадзіўся прыблізна ў 1295—1296 годзе. У 1317 - 1318 годзе, дзякуючы свайму бацьку Гедэміну, ён ажэніцца з дачкой віцебскага князя Марыі. Ажанячыся з Марыяй, Альгерд ужо валодаў Крэвам, а пасля смерці цесця ў 1320 годзе, стаў уладальнікам і князем Віцебскага княства.
Яшчэ пры жыцці свайго бацькі, ён пачаў дальнабачную палітыку па пашырэнні тэрыторыі ВКЛ. Суседняе Смаленскае княства імкнулася да Літвы, але на ўсходзе, Масква ўжо ўключыла Смаленск, у сферу сваіх інтарэсаў, і адабрала Мажайск. Смаляне папрасілі дапамогі ў Альгерда, і не гледзячы на тое, што спроба адбіць і захапіць Мажайск была не ўдалай, Альгерд вярнуўся з ваеннай здабычай, і магчымасцю ўжо ўплываць і наблізіць Смаленск да ВКЛ.
На поўначы, у сферы інтарэсаў Альгерда, быў і Пскоў, які знаходзіўся паміж Ноўгарадам і Літвой. У 1341 годзе крыжакі, аднавілі атакі на землі Пскова, і гараджане папрасілі дапамогі ў Ноўгарада. Ноўгарад ім адмовіў, тады яны звярнуліся да Альгерда. Альгерд прыйшоў на дапамогу і ўварваўся на тэрыторыю крыжакоў, тым давялося адступіць, для абароны сваіх уладанняў. Пскавічы, цешачыся адступленню ворага, папрасілі Альгерда стаць іх князем, ён пагадзіўся але замест сябе пасадзіў княжыць свайго сына Андрэя, які, неўзабаве, пакінуўшы сваіх намеснікаў, паехаў у Полацак, дзе Альгрэд пасадзіў яго княжыць.
Прыход да ўлады і палітыка ў дачыненні да Пскова, Ноўгарада і Смаленска
Пасля смерці Гедыміна ў 1341 годзе, паводле яго завяшчання, на вялікакняскі пасад узышоў яго любімы малодшы сын Еўнут, аднак, ён нядоўга княжыў у Вільні, усяго 4 гады. 1345 разам са сваім братам Кейстутам, Альгерт скінуў Еўнута. Дамовіўшыся разам заехаць у Вільню, Кейстут з Альгердам планавалі сустрэцца і разам увайсці ў горад, аднак Альгерд спазніўся і Кейстут адзiн рушыў у Вільню.
Даведаўшыся аб набліжэнні Кейстута, Еўнут басанож кінуўся бегчы з горада, правёўшы ўсю зімовай ноч на вуліцы і абмарозіўшы ногі, ён быў у выніку схоплены і дастаўлены да Кейстута, які загадаў яго замкнуць пад варту. Следам за Кейстутам прыйшоў і Альгерд, які спазніўся, I якому малодшы брат аддаў захоплены ім горад разам з тытулам Вялікага князя Літоўскага. Кейстут саступіўшы пасад, але не быў адхілены ад улады, а стаў правай рукой, суправіцелем і памочнікам Альгерда ў абароне Княства ад крыжакоў і кіраванні заходнімі землямі ВКЛ. Еўнут, які ўцёк, з-пад варты ў Маскву, неўзабаве ў 1347 годзе, памяраўся з Альгердам і Кейстутам, і вярнуўся назад, княжыць у Заслаўі.
Маючы на захадзе надзейны тыл у выглядзе Кейстута, які абараняў княства Літоўскае ад крыжакоў, Альгерд, абапіраючыся ўжо на ўсю моц свайго княства, змог працягнуць сваю палітыку па пашырэнні земляў ВКЛ.
Пасля ад'езду сына Альгерда Андрэя з Пскова, Пскавічы зноў заключылі саюз з Ноўгарадам, гэта, вядома ж, не задавальняла Альгерда і яго сына Андрэя, які быў абраны князем горада. Андрэй паспрабаваў зброяй выправіць становішча, папаліўшы бліжэйшыя землі вакол Пскова і не ўзяўшы горад, вярнуўся назад
Ноўгарад, як і Пскоў, знаходзіўся ў балансе паміж ВКЛ і Масквой і пераходзіў з аднаго ўплыву пад іншы. У 1352 г. Маскоўскі князь Сіміён Іванавіч па просьбе Ноўгарада, прыйшоў княжыць у горад, пабыўшы 3 дні, ён пакінуў сваіх намеснікаў і вярнуўся назад у Маскву. Альгрэд, пачакаўшы пакуль Маскоўскі князь з'едзе, пайшоў з войскам на Ноўгарад, рабуючы і спальваючы яго землі па дарозе. Наўгародцы разумеючы небяспеку таго, што адбываецца, забілі тых, хто прапанаваў запрасіць Маскоўскага цара і аднавілі адносіны з ВКЛ. Альгерд, зноў вярнуў сваё віленне ў Ноўгарадзе.
У адносінах да Смаленска Альгерд не ўпускаў магчымасці наблізіць і далучыць яго да ВКЛ. Спачатку Альгерд дапамагаў Смаленску супрацьстаяць Маскве. У 1352 годзе маскоўскі князь Сімяон Іванавіч ішоў на Смаленск з вялікім войскам, але Альгерд выслаў паслоў на сустрэчу, маскоўскаму князю, і тыя змаглі пераканаць яго павярнуць назад, а потым падпісаць мір са Смаленскам. Пазней, калі Смаленск адмовіўся быць пад уплывам ВКЛ. Альгрэд пачаў ужываць сілу зброі. У 1355 годзе Альгерд пад маркай дапамогі Смаленску, захапіў горад Ржэў. У 1357 годзе Смаленск пры дапамозе Цвярскіх і Мажайскіх войскаў змог вярнуць Ржэў назад, у наступным годзе Смаленск паспрабаваў вярнуць і горад Белы, але спроба не ўдалася. У адказ у 1359 годзе Альгерд захапіў і далучыў да сваіх земляў горад Мсціслаў, а яго сын Андрэй зноў захапіў горад Ржэў. З часам Альгерд далучыў паўночную зямлю з Бранскам і гарады Хову і Радню, што дазваляла яму кантраляваць Смаленскае княства і своечасова высылаць войскі на вырашэнне розных праблем звязаных са Смаленскам.
Вайна з Масквой і перамога над татарамі на Сініх Водах
У перыяд зацішша на ўсходзе Альгерд змог паспяхова рэалізаваць планы па пашырэнні ВКЛ на поўдні. Кіеў не гледзячы на тое, што 40 гадоў таму Гедэмін браў горад і паставіў там сваіх намеснікаў, зноў знаходзіўся ў руках арды. Выбраўшы ўдалы момант, калі ў ардзе пракацілася хваля міжусобных войн, Альгедр сабраўшы амаль усе свае сілы, пайшоў на поўдзень.
Перш за ўсё, Альгерд заняў Кіеў, потым рушыў да Чаркасаў, а далей на поўдзень да ракі Сінія Воды, там яго 30 тысячнае войска і сустрэлася, з войскамі трох татарскіх ханаў, Катлубая, Качубея і Дзіміра. Пасля бітвы, у якой Альгерд разбіў татараў, уся Кіеўшчына і Падоле ўвайшлі ў склад Літвы, а татары яшчэ вельмі доўга не трывожылі гэтыя землі вялікімі набегамі.
Галоўным жа супернікам, на ўсходзе, у Альгерда была Масква, з ёй яму прыходзілася дзяліць памежныя землі, што прыводзіла да сталых канфліктаў.
Так як у адкрытай барацьбе Маскву было перамагчы цяжка, Альгерд стаў выкарыстоўваць для яе паслаблення міжусобныя войны. Ён выкарыстаў канфлікт двух Цвярскіх князёў Васіля Міхайлавіча і Усеўлада Аляксандравіча, за першага заступіўся Маскоўскі князь, а за другога Альгерд. Пасля смерці Васіля Міхайлавіча, цвярскі пасад заняў Аляксандр Міхайлавіч, які прытрымліваўся Альгерада. Гэта не задавальняла маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, які прыйшоў на змену Сіміёну Іванавічу. Маскоўскі князь накіраваў войскі ў Цвер, князь Цверы натуральна папрасіў дапамогі ў Альгерда, той хутка сабраўшы войска нечакана апынуўся ля сцен Масквы, спаліўшы гарадское прадмесце і прастаяўшы тры дні пад сценамі Крамля, дзе атуліўся Дзмітрый Іванавіч, Альгерд вярнуўся назад, па якіх прычынах ён не стаў браць штурмам горад, дакладна не вядома.
У 1370 годзе Маскоўскі князь зноў напаў на Цвярское княства і Альгерд, гэтым зноў скарыстаўся, ён прыйшоў на дапамогу Цверскаму князю і паўтарыў паход на Маскву, на гэты раз ён узяў яе ў аблогу, гдзе зноў засеў у крамлі Дзмітрый Іванавіч. Асада доўга не працягнулася, бо Маскоўскае княства сабрала моцнае войска ў Пярэмышлі, і што б не рызыкаваць сваім войскам, Альгерд вырашыў заключыць з Масквой перамір'е і адышоў назад.
Праз два гады ў 1372 годзе, зноў успыхнула вайна за Цвярское княства, і зноў Альгерд прыняў у ёй удзел. Атрады Альгерда на чале з Кейстутам. Вітаўтам і Андрэем Полацкім, нанеслі ўдар па гарадах, Кашыне і Пераслаўлі. Неўзабаве, войскі Альгерда і маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, сустрэліся каля Любуцка, але замест бою, Альгерд і Дзмітрый Іванавіч заключылі перамір'е, па якім Альгерд абяцаў не дапамагаць Цвярскому князю. Пасля гэтага перамір'я, Масква зноў напала на Цвер, але ў гэты раз, пасланыя на дапамогу войска Альгерда, убачыўшы праўзыходныя войскі Масквы павярнулі назад, а не атрымавшая дапамогі Цвер, была захоплена і ўвайшла ў склад Маскоўскага княства.
Вялікі князь Літоўскі Альгерд, памёр 24 мая 1377 г., ён далучыў да ВКЛ шырокія землі і зрабіў сваё княства адным з самых вялікіх і магутных. На поўдні татары былі вельмі моцна аслаблены, на ўсходзе Масква пакуль моцна не турбавала, а з поўначы ад крыжакоў княства абаранялі моцныя сцены абарончых замкаў.