Gediminprt.jpg

Вялікі князь Літоўскі Гедымін, нарадзіўся прыблізна ў 1270 годзе, але да ўлады ён прыйшоў толькі ў 1316 годзе. Кім ён даводзіўся яго папярэдніку вялікаму князю Літоўскаму Віценю, дакладна не вядома. Хутчэй за ўсё, быў блізкім сваяком братам ці сынам, бо быў канюшым пры вялікакняскім двары, а гэтая пасада была адной з ключавых у княстве ў той час.

Паводле Тэўтонскай хронікі і паведамленняў польскага храніста Яна Длугаша, Гедымін займае пасаду пасля таго як, змовіўшыся з яго маладой жонкай, забівае князя Віценя. Так ці інакш, Гедымін стаў Вялікім князем і пачаў паспяхова ўмацоўваць Вялікае княства Літоўскае.

Далучэнне да ВКЛ суседніх земляў, Гедымін пачаў ужо праз год, пасля таго як прыйшоў да ўлады. Так у 1317 годзе, выкарыстоўваючы дыпламатыю, ён ажэніць свайго сына Альгерда з дачкой Віцебскага князя Марыі. Неўзабаве, у 1320 г. князь Віцебскі памірае, не пакінуўшы пасля сябе сыноў, і князем Віцебскім, выбіраюць Альгерда, які, натуральна, уключыў віцебскую зямлю ў склад ВКЛ.

Не прымусілі сябе доўга чакаць і вайсковыя справы. У 1320 годзе Гедымін прадпрымае ўдалы паход на горад Уладзімір-Валынскі, дзе княжыў Галіцка-Валынскі князь Уладзімір, сын Васілька Раманавіча. Горад, пасля ўпартага супраціву і смерці князя Уладзіміра здаўся Гедыміну. У гэтым жа годзе Гедэміну ўдалося ўзяць і валынскі горад Луцк.

У наступным 1321, мэтай ваенных дзеянняў Гедыміна, стаў Кіеў. Гедэмін з войскамі ішоў на Кіеў, і каля ракі Ірпень, якая цячэ недалёка ад Кіева, яго сустрэла Галіцка-Валынскае войска на чале з Львом Юр'евічам. У складзе Галіцка-Валынскіх войскаў таксама былі кіеўскія, бранскія, пераяслаўскія дружыны. Разграміўшы войска суперніка, Гедэмін рушыў далей, і ўжо ні хто не перашкодзіў яму аблажыць Кіеў, які пасля двухмесячнай аблогі здаўся. Аднак Кіеў не доўга, быў у руках Гедыміна, хутчэй за ўсё, каб не ўступаць у канфлікт, яму прыйшлося саступіць яго Залатой ардзе, і ўжо ў Літоўскім летапісе пад 1331 годам, ёсць запіс, у якім гаворыцца, што ў Кіеве сядзіць намеснік Залатой Арды.

З-за пастаянных набегаў татараў, войнаў з Галіцка-Валынскім княствам і крыжакамі, з Навагрудка, Гедымін пераносіць сталіцу ВКЛ у горад Вільню, які з 1323 года ўказваўся ў граматах Гедыміна як сталіца княства.

Існуе яшчэ легенда, у якой гаворыцца, што Гедымін, вяртаючыся з палявання, вырашыў заначаваць каля ўзгорка, а ўначы яму прыснілася жалезная ваўчыца, якая стаяла на вяршыні гэтага ўзгорка і жудасна выла. На наступны дзень, вядзьмак язычнік Ладзейка, расшыфраваў гэты сон наступным чынам. Гедымін, павінен пабудаваць тут горад, які жалезнай сцяной стане на шляху ў крыжакоў, Князь, выслухаўшы ведзьмака, і пабудаваў на ўзгорку каменны замак. Але гэта ўсяго толькі легенда, насамрэч, на месцы будучай сталіцы ВКЛ, ужо з 7 стагоддзя нашай эры, знаходзіліся селішчы крывічоў і горад был пад назвай Крывы-горад.

У збіранні земляў вакол ВКЛ, Гедымін не раз ужываў дыпламатыю, і шлюбы сваіх дзяцей, якіх у яго было не менш за шэсць. Пры дапамозе шлюбаў, ён яшчэ змог далучыць да Вялікага княства Літоўскага валынскія землі, якія адышлі да яго ў 1341 годзе пасля смерці князя Юрыя-Баляслава, у якога не было сыноў, аднак ён быў жанаты на дачцы Гедыміна, Офцы, што і паслужыла падставай уступлення Валыні у склад Літвы.

Чаргаванне дыпламатыі з адкрытай вайной, дапамагалі Гедыміну і ў барацьбе з крыжакамі. Так ён заключыць мірную дамову ў 1338 годзе з магістрам Лівонскага ордэна «аб вечным Міры», які дасць магчымасць перакінуць сілы на барацьбу з Тэўтонскім ордэнам. Да таго часу, Тэўтоны для ўзмацнення сваіх пазіцый у пастаянных сутычках з ВКЛ, пабудавалі замак Баербург. Які быў за 40 кіламетраў ад Коўна і 130 ад Вільні. Захоп гэтага стратэгічнага замка і стаў апошнім баявым паходам князя Гедыміна. У 1341 годзе пры аблозе замка, гарматны стрэл з Баербурга, смяротна раніць Гдэміна, неўзабаве, не гледзячы на смерць вялікага князя, замак будзе ўзяты яго войскамі.

За свае 25 гадоў кіравання, Гедымін значна змог пашырыць уладанне ВКЛ, разам з добраахвотна ўвайшоўшымі Полацкай, Віцебскай, Валынсокай, Мінскай, Турава-Пінскай зямлёй, ён змог адваяваць, на захадзе Падляшша з гарадамі Беласток, Бельск і Гайнаўка, на паўднёвым усходзе. завалодаў землямі да Чарнігава і Курска.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы