RodovoyHodkevichey.jpg

Іван Фёдаравіч Хадкевіч нарадзіўся каля 1420 года, больш дакладнай даты не вядома. Ён быў сынам Ходкі (Фёдара) Юр'евіча, Кіеўскага баярына і родапачынальнікам роду, які ў 1432 годзе падпісаў разам з іншымі акт Гродзенскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай.

Аб дзяцінстве, юных гадах і адукацыі Івана Фёдаравіча, нічога не вядома, звесткі аб ім захаваліся толькі дзякуючы яго дзяржаўнай і ваеннай дзейнасці. Так у 1453 годзе для выпраўлення уніі і вяртання Падольля і Валыні ў склад ВКЛ, яго адправілі ў польскі горад Прачаў на сейм.

Далей ён бярэ ўдзел у трынаццаці гадовай вайне Польшчы з Тэўтонскім Ордэнам, дзе ў войску ВКЛ ваяваў у 1458 і 1466 гадах. У 1470 годзе ён быў прызначаны на пасаду Маршалка гаспадарскага, у якой ён прабудзе да 1479 года.

Праз чатыры гады ў 1474 годзе яго накіроўваюць у Чэхію на дапамогу каралю Уладзіславу Ягелону, супраць бунтаўшчыкоў, дзе Хадкевіч узначаліў войскі Літвы. Затым, 12 кастрычніка гэтага ж года, ён прымае ўдзел у бітве пад Вроцлавам, супраць войскаў венгерскага караля Мацьяша Корвіна.

У 1476 годзе Іван Фёдаравіч Хадкевіч быў прызначаны на пасаду Віцебскага намесніка і Вялікага гетмана літоўскага. У гэтым жа годзе разам з іншымі ўплывовымі дзяржаўнымі дзеячамі ВКЛ, ён прымае ўдзел да падрыхтоўкі пасольства да папы рымскага, на той момант ім быў Сікст IV. Мэтай пасольства было атрымаць прызнанне раўнапраўя праваслаўнай веры да каталіцкай, а ўзначаліць яго павінен быў кіеўскі мітрапаліт Місаіл. Апроч падрыхтоўкі, Хадкевіч таксама, разам з іншымі ўдзельнікамі падпісаў ліст Папе.

У 1478 годзе Івана Фёдаравіча прызначаюць старастам Луцкім, а затым у 1480 годзе ваяводам Кіеўскім. Праз год, 1 верасня 1481 года на Кіеў напаў крымскі хан Менглі-Гірэй. Татарам удалося ўзяць горад і сярод вялікай колькасці палонных аказаўся Хадкевіч са сваёй сям'ёй.

Ён быў у шлюбе з дачкой князя Бельскага Агнешкай Сафіяй Іванаўнай, якая нарадзіла яму дачку Аграфену, і сыноў Аляксандра і Якумілу. З татарскага палону вярнуліся толькі ягоная жонка, дачка Аграфена і сын Аляксандр, іх змаглі выкупіць. А вось самога Івана Фёдаравіча Хадкевіча і яго дачку Якумілу, відаць, не паспелі, бо яны памерлі ў татарскім палоне.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы