У якім годзе нарадзіўся Міндоўг, першы вялікі князь Літоўскі, дакладна не вядома. Прыблізна, гэта было паміж 12 -13 стагоддзем. Паходзіў ён з багатага балцкага роду, і пра ягонага бацькі маецца вельмі мала звестак, вядома, што ён быў вельмі багатым і ўплывовым чалавекам і часам, каб задобрыць Міндоўга, яму казалі, што ягоны бацька быў магутным уладаром і не меў сабе роўных у Літве.
З самага дзяцінства Міндоўга вучылі вайсковай справе, і сам ён не раз хадзіў у паходы на суседзяў, якія зрабілі з яго прафесійнага война і палкаводца. У той час, калі сусед нападаў на суседа, на поўначы з'явіўся Лівонскі ордэн, а побач па поўдні прайшлася мангола-татарская арда, добры палкаводзец быў на вагу золата, бо толькі ён мог абараніць ад ворагаў горад ці княства.
Цесныя сувязі Навагрудка з балцкімі плямёнамі, далі магчымасць запрасіць наймацнейшага ваяводу Міндоўга, на княжанне ў горад. Міндоўг, пацярпеўшы паразы ў міжусобнай вайне прыйшоў у Наваградак, дзе яго зрабілі князем, а ён, атрымаўшы грошы і войскі, заваяваў і далучыў свае былыя ўладанні да Наваградка, так зарадзілася Вялікае княства Літоўскае з цэнтрам у Наваградку.
Першыя згадкі Міндоўга, як князя Літоўскага ў Навагрудку, можна знайсці ў летапісах ад 1248 года, калі Міндоўг выгнаў сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Эрдзівіла, а землі іх захапіў. Гэтак жа, аб тым, што ў той час Міндоўг, ужо быў у Наваградку, сведчыць зімовы паход 1249 - 1250 гады, Валынскага войска супраць Міндоўга, мэтай якога быў Наваградак. З гэтага паходу пачалася пяцігадовая вайна з галіцка-валынскімі князямі, у перыяд якой, у летапісах, Навагрудак стаў згадвацца як сталіца Літвы з князем Міндоўгам.
Наступным важным мудрым і дыпламатычным крокам Міндоўка стала прыняцце каталіцкай веры. Вадохрышча Міндоўга адбылося ў пачатку 1251 года. Абрад хрышчэння праводзіў святар Лівонскага ордэна айцец Хрысціян. Разам з Міндоўгам прыняла абрад хрышчэння яго жонка Марта і двое малодшых сыноў Рукль і Рэпекаль, старэйшы сын Войшалк, ужо быў праваслаўным. Пасля хрышчэння Міндоўг адправіў паслоў да Папы з лістамі, у якіх паведамляў аб сваім хрышчэнні, і прасіў Папу Рымскага прыняць яго разам з усім княствам пад апеку каталіцкай царквы. Папа выказаў сваю згоду ў сваёй булі.
Пасля хрышчэння, Лівонскі ордэн стаў саюзнікам Міндоўга, і яму ўжо не даводзілася ваяваць на два фронты, у пяцігадовай вайне, якая скончылася ў 1254 годзе. Наладзіўшы перапіску з Ватыканам, Мідоўгу ўдалося дамовіцца аб прадастаўленні яму каралеўскага сану. Каранацыя адбылася ў 1253 годзе.
Каралеўствам Літва была да 1260 года, у гэтым годзе, жамойцкі войскі разбілі крыжакоў каля возера Дурбе, тым самым паставіўшы ордэн на мяжу знішчэння, і так як ордэн моцна аслабеў, а Жамойты абяцалі прызнаць яго ўладу на сваіх землях, Міндоўг, адмовіўся ад каталіцкай веры , і спыніў кантакты з Рымам.
Смерць жонкі Міндоўга стала прычынай ягонай хуткай гібелі. Ён запрасіў сястру сваёй жонкі на пахаванне і не адпусціў яе назад, патлумачыўшы гэта тым, што паміраючы, яго жонка Марта, адпісвала ажаніцца на сваёй сястры, так як лепш яе дзяцей ні хто не нагледзіць. Муж сястры Даўмонт Нальшанскі прамаўчаў, але крыўду не забыў, і чакаў момант, каб адпомсціць. Гэты момант надышоў у 1263 годзе, Міндоўг адправіў ваенны паход на Бранск, да яго павінен быў далучыцца і Даўмонт, але ён нечакана павярнуў назад і напаў на двор Міндоўга, забіўшы яго разам з сынамі Руклем і Рэпеклем. Пасля смерці Міндоўга пачаўся крызіс у ВКЛ, але Літоўскае княства змагло выстаяць і прадоўжыць сваё развіццё.