Radzivil_Sirotka.jpg

Сын Мікалая Радзівіла Чорнага і Лізаветы Шыдлавецкай, Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка нарадзіўся 2 жніўня 1549-га года. Сваё імя ён атрымаў па сямейнай традыцыі Радзівілаў, а мянушку Сіротка, яму даў польскі кароль і Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Аўгуст. Здарылася гэта неўзабаве пасля нараджэння хлопчыка, бацькі разам з ім паехалі да каралеўскага двара і там, падчас урачыстасці, Жыгімонт Аўгуст вырашыў схавацца ў апартаментах, дзе спыніліся Радзівілы, там ён і знайшоў немаўля пакінутага аднаго ў ложачку радзівілаў, якое плача. Убачыўшы яго, Жыгімонт Аўгуст ласкава загаварыў з дзіцем, назваў яго сіроткай, пакінутым усімі блізкімі. Пасля гэтага выпадку і сталі называць Мікалая Радзівіла - Сіроткай.

Пачатковую адукацыю Радзівіл Сіротка атрымаў у Лукішках пад Вільняй, а потым у Нясвіжы, куды яго бацька запрасіў вядомых прадстаўнікоў навукі і культуры таго часу. З 1563-га года Сіротка вучыўся за мяжой ва ўніверсітэтах Страсбурга, Цюбінга, Цюрыха, наведаў Падую, Мілан, Рым. У Рыме ў 1566 годзе ён таемна, каб не абвастраць адносіны са сваім апекуном Мікалаем Радзівілам Рыжым, перайшоў з пратэстантызму ў каталіцтва. Хутчэй за ўсё, такое рашэнне ён прыняў пад уплывам выбітнага прапаведніка Пятра Скаргі, але ёсць і іншая версія, па якой на Мікалая Сіротку паўплываў убачаны ім цуд. Па легендзе, у Варшаве, перад яго ад'ездам у Вільню, яму на абедны стол падалі прыгатаваных каплуноў, якія раптам ажылі і пачалі рухацца, і нават упалі са стала. У той час быў вялікі каталіцкі пост і Радзівіл успрыняў гэта як знак: пост парушаць нельга. Насамрэч, гэты цуд быў падстроены каталікамі: каплуноў папярэдне абпаілі і абскубалі, а калі іх пачалі рэзаць нажом, яны прачнуліся, але пра гэта сам Радзівіл не даведаўся.

Паўналетнім Мікалай Сіротка быў прызнаны ў 1567 годзе і атрымаў ва ўпраўленне свае спадчынныя ўладанні і апеку над вялікім сямействам. У гэтым жа годзе ён узначальвае ўласны атрад у Радашкоўскай аперацыі падчас Лівонскай вайны. У наступным 1568 годзе ён удзельнічае ў аблозе Улы, за што ў 1569 годзе атрымліваем пасаду маршалка надворнага ВКЛ.

У 1574 годзе Мікалай Радзівіл Сіротка ўдзельнічае ў выбарах новага польскага караля і Вялікага князя Літоўскага. У гэтых выбарах ён падтрымлівае французскага прынца Генрыха Валуа, аднак пасля сваёй перамогі на выбарах, французскі прынц не стаў доўга сядзець на троне Рэчы Паспалітай і ўцёк у Францыю. Радзівівіл Сіротка паехаў за ім, каб паспрабаваць угаварыць яго вярнуцца, аднак спроба былі безвыніковымі. Тады на пусты трон запрасілі Стэфана Баторыя, чыю кандыдатуру Сіротка таксама падтрымаў.

У 1579 годзе Радзівіл разам са сваім атрадам удзельнічае ў вызваленні Полацка. Пасля таго, як горад быў вызвалены ад маскоўскіх войскаў, Сіротка атрымлівае пасаду Маршалка ВКЛ. Наступны ўдзел у Лівонскай вайне для яго становіцца апошнім, у 1581 годзе пры аблозе Пскова Радзівіл атрымлівае моцнае раненне ў галаву, пасля чаго зразумела, ён не змог далей працягнуць удзел у баявых дзеяннях.

Загаіўшы раны, Радзівіл Сіротка пачынае падарожнічаць. Для пачатку ён едзе ў Італію, каб паправіць здароўе і падрыхтавацца да пілігрымкі ў Іерусалім, але пагроза эпідэміі на блізкім усходзе ў 1581 годзе вымушае яго вярнуцца ў Літву.

У Іерусалім Мікалай Сіротка адправіўся на наступны 1582 год. З Нясвіжа ён адбыў у Венецыю, дзе пражыў да вясны 1583-га года, пасля чаго на караблі адправіўся ў Трыпалі, па дарозе наведаўшы Крыт і Кіпр. Акрамя гэтага, ён пабываў у Сірыі, Палестыне і Егіпце, адкуль прывёз шмат экспанатаў для сваёй археалагічнай калекцыі і егіпецкія муміі, а таксама некалькі экзатычных жывёлін, каб стварыць у Нясвіжы звярынец.

Пасля адмовы ў 1586-м годзе ад пасады маршлака вялікага ВКЛ на карысць свайго брата Альбрэхта, ён быў прызначаны ваяводам Трокскім у 1590-ым годзе. Нягледзячы на тое, што Сіротка адышоў ад вайсковых спраў, ён прыняў удзел у падаўленні паўстання Налівайкі ў 1594-1596-ым годзе.

У 1600 годзе Радзівіл запрасіў узначаліць Нясвіжскую друкарню знакамітага картографа Томаша Макоўскага, які там стварыў і выдаў першую карту ВКЛ. У 1601 годзе на лацінскай мове была апублікавана знакамітая кніга Радзівіла Сіроткі "Перагрынацыя", у якой ён апісаў свае падарожжы на блізкі ўсход і ў Іерусалім. У выніку кніга была перакладзена на многія еўрапейскія мовы і перавыдавалася больш за 20 разоў.

У Мікалая Хрыстафора было дзевяць дзяцей: тры дачкі і шэсць сыноў. Ён вельмі вялікую ўвагу надаваў іх выхаванню і навучанню, асабліва ў апошнія гады свайго жыцця. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка памёр 28-га лютага 1616 года, па яго жаданні ён быў пахаваны ў простым адзенні паломніка.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы