yriyolelkovich.jpg

Юрый Алелькавіч, сын слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча і княгіні Анастасіі, нарадзіўся ў 1492-ым годзе. У свае 14 гадоў прыняў баявое хрышчэнне, калі разам са сваёй маці, Анастасіяй Слуцкай, абараняў горад ад войскаў крымскіх татараў, якія аблажылі горад.

Праз два гады Юры Алелькавіч, зноў абараняе Слуцк ад аблогі, на гэты раз горад спрабавалі захапіць войскі мяцежнага князя Міхайла Глінскага. У гэтай бітве юны князь удала адбіў два штурмы, а затым праз таемны падземны праход вывеў свой атрад за сцены замка і здзейсніў вылазку на суперніка, прычыніўшы яму значную шкоду.

У 1511-ым годзе Юрый Алелькавіч пад Кіевам, ва ўрочышчы Рутка, разам з войскамі Юрыя Радзівіла і кіеўскага ваяводы Андрэя Неміровіча, здзяйсняе начны напад на татарскі лагер, у выніку быў знішчаны буйны татарскі загон і вызвалена вялікая колькасць палонных. Ваенны лёс князя Юрыя Алелькавіча цесна звязана лёсам гетмана Канстанціна Астрожскага. Яны біліся разам, плячом да пляча, амаль ва ўсіх вайсковых кампаніях гетмана. У бітве пад Оршай у 1514-ым годзе на чале слуцкага атрада князь Юрый удзельнічаў у разгроме маскоўскіх войскаў. Зімой 1527 года змагаўся на полі бою супраць татараў у бітве на рацэ Альшанка. Пасля разгрому асноўных сіл ворага ўзначаліў пагоню за бягучымі рэшткамі войскаў, якія дагнаў і знішчыў каля Чаркас і Канева.

У час Старадубскай вайны (1534 - 1537) паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам, у 1534 годзе Юрый Алелькавіч разам з Андрэем Неміровічам і канюшым літоўскім Васілём Чыжом камандаваў авангардам войскаў ВКЛ у паходзе на Севершчыну. Разбіў два Маскоўскія атрады пад Старадубам і рушыў далей на Смаленшчыну. На 30 міль уварваўся ўглыб маскоўскага княства, спустошыўшы ваколіцы і ўзяўшы ў палон мноства людзей. Пасля займаўся абаронай паўночна-ўсходніх рубяжоў ВКЛ.

У ВКЛ Юры Алелькавіч падкрэсліваў свой статус як незалежнага ўдзельнага князя. Зрабіў Слуцак адным з палітычных цэнтраў. У ваенныя паходы выступаў са сваім войскам, якое фармавалася з яго салдат і найманых воінаў. У паспалітае рушанне (усеагульнае шляхецкае апалчэнне) выстаўляў нараўне з апалчэнцамі неабходную колькасць ратнікаў.

Акрамя вайсковых і палітычных справаў Юры Алельковіч таксама займаўся будаўніцтвам. У Петрыкаве, на высокім беразе ракі Прыпяць, ён пабудаваў драўляны абарончы замак, які быў разбураны маскоўскімі войскамі падчас Старадубскай вайны.

Будучы праваслаўным князем, у 1526-ым годзе, у сваіх уладаннях у Лішкаве і Весічы (цяпер гэта горад Вяйсей Літоўскай Рэспублікі), для сваёй жонкі каталічкі Алены Гаштольд пабудаваў касцёл, які захаваўся да нашых часоў.

Памёр князь Юры Алелькавіч у 1542-ым годзе, пакінуўшы двух сыноў, якія пасля смерці бацькі сталі сумесна кіраваць Слуцкім княствам.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы