Трайдзень быў абраны вялікім князем Літоўскім, пасля смерці Шварна. Гэта быў грубы і люты язычнік, які пасля прыходу да ўлады, пачаў пераследаваць хрысціян. Яго сталай рэзідэнцыяй стаў замак Кернава.
За свае 13 гадоў кіравання і пастаянных войнаў, якія ім вяліся, ён далучыў да ВКЛ землі Яцвягаў, Земгалаў і Сялоў, не аднаразова ўчыняў напады на польскія землі. Ваяваў з паўднёвымі суседзямі, так у 1274 годзе напаў і захапіў Галіцка-Валынскі горад Драгічын, але ўтрымаць яго не змог, у адказ Галіцка-Валынскі князь, Леў Данілавіч з саюзнікамі з Турава-Пінска і Смаленска, захапіў і разрабаваў Навагрудак. У 1277 годзе, Навагрудак зноў быў захоплены і разрабаваны, на гэты раз татарамі, якія таксама з'яўляліся саюзнікамі Галіцка-Валынскага княства, спустошыўшы Навагрудак, татары рушылі далей і былі разбіты Трайдэнем каля Гродна.
На поўначы, Трайдзень, не прамінаў выпадку нашкодзіць крыжакам, і калі Прусы паднялі паўстанне супраць крыжакоў, ён даваў прытулак удзельнікам паўстання і рассяляў іх у наваколлях Слоніма і Гродна. У 1279 годзе ў бітве пры Ашэрадэне, ён разбіў войскі Лівонскага ордэна, а ў 1281 годзе ён захапіў Лівонскі замак Герцыке, які крыжакі абмянялі неўзабаве на Дынабург.
У 1282 годзе Трайдзень быў забіты наймітамі, а хто падаслаў іх, дакладна не вядома. Магчыма, гэта быў аднын з яго братоў Даўмонт, а паводле іншай версіі, гэта быў Нальшанскі князь Полюш, які ўцёк з ВКЛ да крыжакоў.