ula.jpg

Падчас Лівонскай вайны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам, маскоўскі цар Іван Жахлівы, у 1564 годзе, загадаў выступіць двум вялікім войскам, якія ішлі асобна і павінны былі злучыцца каля Оршы, і ісці далей, да Мінска і Навагрудка. Адна з гэтых армій пад камандаваннем п. і. Шуйскага выступіла да Оршы з Полацка, і налічвала 18 тысяч чалавек. Другая армія, пад камандаваннем князёў Cрэбных, колькасцю ў 25 – 30 тысяч чалавек, выступіла да Оршы з Вязьмы.

Шуйскі вёў свае войскі без баявога парадку, зброю і даспехі везлі на санках. Разведка не праводзілася, бо маскавіты былі ўпэўненыя, што ніхто на іх не нападзе. Тым часам літвінская разведка не драмала і своечасова далажыла гетману Мікалаю Радзівілу Рудому аб перамяшчэнні войскаў Шуйскага. Радзівіл, маючы войскі колькасцю ў 5-6 тысяч салдат, вырашыў зладзіць засаду і стаў чакаць падыходу маскоўскіх войскаў у лясістай мясцовасці каля ракі Ула недалёка ад Чашнікаў.

26 студзеня 1564 года, калі Шуйскі са сваім войскам падышоў да ракі Ула, гетман Радзівіл Руды загадаў атакаваць войскі маскавітаў. Нягледзячы на колькасную перавагу, маскоўскія салдаты, не паспеўшы прыняць баявы парадак і дастаткова ўзброіцца, паддаліся паніцы і пабеглі, кінуўшы свой абоз, які налічваў 5 тысяч саней. У гэтай бітве было забіта 9 тысяч маскоўскіх салдат і ўзята ў палон шмат шляхетных людзей. Сам жа князь Шуйскі, страціўшы ў баі каня, бег пешшу ў бліжэйшую вёску, дзе сяляне, бачачы, што маскоўскі багата апрануты баярын адзін, абрабавалі і забілі яго.

Другая маскоўская армія ўжо была на подступах да Оршы, калі даведалася пра разгром войска Шуйскага. Гэтая навіна прымусіла іх павярнуць назад і сысці ў Смаленск, такім чынам спынілася наступальная кампанія ўглыб тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы