BitwaSokalem.jpg

Маскоўскі князь Васіль III, падчас вайны з ВКЛ 1514-1520 гг, арганізаваў новую ваенную кампанію разам з татарамі. У 1519 годзе іх аб'яднаныя войскі ўдарылі па ВКЛ.

Татарская армія, колькасцю ў 40 тысяч чалавек на чале з Волат-Солтанам, накіравалася на тэрыторыю Польшчы, дзе спустошыўшы і разрабаваўшы Белзкую і Люблінскую зямлю, ўстала лагерам на правым беразе Буга пад крэпасцю Сокаль.

Туды, разам з двухтысячным атрадам, нанятым за свой кошт, прыбіў Канстанцін Астрожскі, які да гэтага ахоўваў Валынь. Акрамя таго, на абарону літоўскіх зямель выступіў 4-тысячны атрад палякаў.

Маючы ўсяго 6 тысяч воінаў, Астрожскі не жадаў атакаваць татараў на правым беразе Буга, бо бачыў іх выгадную пазіцыю і перавагу на вышыні, якую ім даваў Высокі бераг ракі, ён хацеў даць бой у іншым месцы. Аднак, палякі не жадалі яго слухаць і хацелі адразу рынуцца ў бой на ворага, што яны і зрабілі 2 жніўня 1519 года, нягледзячы на засцярогі Астрожскага.

Доўга не думаючы і не шукаючы броду, польскія воіны, сталі перапраўляцца на другі бераг Буга ўплаў, вядома, і сталі лёгкай мішэнню для татарскіх лучнікаў. Астрожскі, бачачы ўсё гэта, не мог застацца абыякавым і кінуць сваіх саюзнікаў у баі. Праз іншы брод гетман пераправіў сваіх воінаў і ўдарыў татарам у спіну, што дазволіла палякам усё ж такі пераправіцца праз раку.

Завязаўся разлютаваны бой і татары пачалі несці вялікія страты, але так як іх на шмат было больш, і ўсё новыя і новыя сілы прыходзілі замест забітых, а радзеючыя шэрагі літвінаў і палякаў замяніць было няма кім, і па гэтым, неўзабаве, іх атачылі татары. Астрожскі, бачачы, што далейшы бой з татарамі прывядзе да гібелі ўсіх яго войскаў, даў загад выходзіць з акружэння. Гетман павёў за сабой воінаў да сцен Сакальскага замка, дзе яны змаглі схавацца ад татараў.

Нецярпімасць палякаў ледзь не павярнулася для Астрожскага гібеллю і поўнай паразай. З 6 тысяч літоўскіх і польскіх салдат, якія ўдзельнічалі ў бітве пад Сокалем, загінула каля 1200 чалавек. Татары, страціўшы каля 4 тысяч чалавек, не скарыстаўшыся сваёй перамогай, сышлі ў Крым.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы