Нягледзячы на тое, што Вітаўт фактычна кіраваў ВКЛ, па Астроўскай дамове ён усё ж быў толькі пажыццёвым намеснікам польскага караля Ягайлы. Гэтая акалічнасць не давала Вітаўту поўнай улады ў Літве, а акрамя таго, яго канкурэнт князь Свідрыгайла і іншыя ўдзельныя князі заставаліся вельмі ўплывовымі ў ВКЛ і перашкаджалі атрымаць поўную ўладу ў княстве.
Рашучае дзеянне па ўмацаванні сваёй улады Вітаўт пачаў пасля таго, як у 1398-ым годзе польская каралева Ядвіга запатрабавала ад яго плацяжоў з літоўскіх земляў, якія падарыў ёй муж Ягайла. У адказ Вітаўт сабраў параду, на якой арыстакраты расцанілі заявы каралевы як выклік і заявілі, што спрадвеку з'яўляюцца свабоднымі людзьмі і плаціць каралеве нічога не будуць.
Для таго, каб цалкам замацаваць сваю самастойнасць і поўную ўладу, Вітаўт пачынае перамовы з Тэўтонскім ордэнам аб заключэнні дамовы. 23 красавіка 1398 года ў Гродне ён сустракаецца з прадстаўнікамі ордэна па кіраўніцтве комтура Вільгельма Гельфенштайна і агаворвае з ім пункты дагавора.
12 кастрычніка 1398-га года на востраве Салін на рацэ Нёман каля Коўна, Вітаўт сустрэўся з вялікім магістрам Тэўтонскага Ордэна Конрадам фон Юнгінгейнам і зацвердзіў з ім дагавор па раней абумоўленых у Гродне пунктах.
Па Салінскім дагаворы ВКЛ абавязалася: здрадзіць Ордэну Жамойцію, вызваліць палонных, прызнаць Пскоў зонай інтарэсаў Лівонскага ордэна, аказаць дапамогу Ордэну ў пабудове 2-х - 3-х замкаў, не прапускаць праз тэрыторыю ВКЛ варожых ордэнаў войскаў, не ваяваць. У сваю чаргу Тэўтонскі Ордэн абавязаўся: не падтрымліваць прэтэнзій князя Свідрыгайлы на Літоўскі пасад, прызнаць Ноўгарад зонай інтарэсаў ВКЛ, вызваліць брата Вітаўта Жыгімонта Кейстутавіча, які быў у заложніках з 1392 года.
Пасля падпісання Салінскай дамовы літоўскія князі і баяры абвясцілі Вітаўта Каралём Літвы і Русі. Асноўны канкурэнт Вітаўта Свідрыгайла быў ізаляваны, а разам з ім былі ліквідаваны галоўныя ўдзельныя князі, і Вітаўт ужо мог абапірацца на сваю літоўскую баярскую верхавіну. Салінскі дагавор стаў пачаткам безумоўнага самастойнага праўлення Вітаўта Вялікім княствам Літоўскім.