Да 1561-га года становішча Лівоніі канчаткова пагоршылася. Акрамя Маскоўскага княства, якое прэтэндуе на яе землі, да захопу і рабавання тэрыторый далучылася Швецыя. Лівонскаму ордэну прыйшлося ахвяраваць Талінам і аддаць яго шведам, каб тыя не абвясцілі вайну.
Князь Мікалай Радзівіл Чорны, бачачы, што лёс незалежнай Лівоніі ўжо фактычна вырашаны, таксама вырашыў скарыстацца іх становішчам і далучыць рэшткі Лівоніі да ВКЛ. Таго ж меркавання прытрымліваўся і вялікі князь Літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, які пакуль не мог вызначыцца, да ВКЛ ці Польшчы лепш далучыць Лівонію. Па просьбе Радзівіла ён напісаў магістру лівонскага ордэна аб тым, што падпісаная паміж імі ў 1559-м годзе Віленская дамова вычарпала сябе ва ўмовах цяперашняй рэальнасці і неабходна заключыць новую дамову.
Лівонія пагадзілася з прапановай ВКЛ, і ў Рыгу для перамоваў зноў накіраваўся Мікалай Радзівіл Чорны. 23 жніўня 1561-га года Радзівіл увайшоў у горад з вялізнай світай у 900 чалавек, а 8 верасня быў выдадзены акт аб прадастаўленні рыжанам палітычных і канфесійных гарантый. І хаця рыжане не захацелі адразу далучыцца да ВКЛ, аднак ужо не былі такія катэгарычныя і не адпрэчвалі дадзеную ідэю, як гэта было ў 1559-ым годзе. Нягледзячы на адмову, глеба для далучэння Лівоніі да ВКЛ была створана, і ў сярэдзіне кастрычніка 1561 года прадстаўнікі Лівоніі на чале з Магістрам Лівонскага ордэна Готардам Кетлерам і арцыбіскупам Вільгельмам прыбылі ў Вільню.
Быў скліканы сойм, на якім прысутнічаў і Жыгузмунд Аўгуст. Рыжане запатрабавалі, каб на іх таксама распаўсюджвалася апека Польшчы. Аднак палякі ўхіліліся ад дадзенага абавязацельства, і Жыгімонт Аўгуст даў ВКЛ магчымасць вырашыць лівонскае пытанне без удзелу Польшчы. І хоць Рыга адмовілася ўдзельнічаць у пагадненні, усё ж Магістр Лівонскага ордэна і рыжскі арцыбіскуп пагадзіліся прыняць умовы ВКЛ.
Другая Віленская дамова, вядомая гэтак жа як «Pacta Subjectionis», была заключана 28 лістапада 1561-га года. Па Віленскай дамове 1561-га года Лівонія, за выключэннем Рыгі, далучалася да Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаномнай правінцыі, Лівонскі ордэн скасоўваўся, а магістр Лівонскага ордэна станавіўся свецкім герцагам. Дагаворам гарантаваліся правы лівонцаў на захаванне існуючага ладу і свабода вызнання лютэранства. Тэрыторыя Лівоніі падзялялася на дзве часткі, якія падзяляліся ракой Дзвіной. Правабярэжная частка атрымала назву Задзвінскае княства і пераходзіла пад уладу ВКЛ і Жыгімонта Аўгуста, а яе адміністратарам прызначаўся герцаг Готард Кетлер. Левабярэжная частка была падзелена на герцагства Курляндскае і герцагства Земгальскае, якімі павінны былі кіраваць прадстаўнікі сям'і Кетлера да поўнага спынення роду. Акрамя таго лівонцы маглі біць сваю манету, былі вызваленыя ад падаткаў на нявызначаны час з-за вайны, а судовыя органы атрымлівалі аўтаномны статут.
Што ж да Рыгі, якая засталася незалежным горадам, то 17 сакавіка 1561 года, рыжане ўсё ж пагадзіліся прысягнуць на вернасць Жыгімонту Аўгусту з умовай, што на іх усё ж будзе распаўсюджвацца і апека Польшчы, у адваротным выпадку прысяга будзе лічыцца не сапраўднай.