Kazemir.jpg

Пасля смерці Вітаўта, Вялікім князем Літоўскім выбіраюць малодшага брата Ягайлы - Свідрыгайлу. Адразу ж пачынаюцца канфлікты паміж ВКЛ і Польшчай за Валынь і Падолле. У 1431 годзе Ягайла пачаў захопліваць землі Валыні, у адказ Свідрыгайла заключае саюз з Тэўтонскім ордэнам і нападае на землі Польшчы.

Свідрыгайла не доўга радаваўся сваім становішчам вялікага князя, у 1432 годзе супраць яго ўчынілі змову, і ён вымушаны быў бегчы ў Полацак.

Новым вялікім князем Літоўскім выбралі малодшага брата Вітаўта Жыгімонта Кейстутавіча. Яго кандыдатуру патрымалі заходнія землі ВКЛ, а ўсходнія захавалі вернасць Свідрыгайлу, і ў княстве Літоўскім зноў успыхнула міжусобная вайна за Вялікакняскі пасад.

Вайна доўжылася тры гады з 1432 да 1435 года. Абодва князі спрабавалі перацягнуць на сябе астатнюю частку шляхты і земляў, якія яшчэ не прынялі канчатковага рашэння, на чый бок стаць. Вайна ішла з пераменным поспехам як для аднаго, так і для другога боку. 9 снежня 1432 года пад Ашмянамі Свідрыгайла пацярпеў паражэнне, а ў 1435 годзе ў Вількамірскай бітве ён у месцы з Лівонскім ордэнам быў канчаткова разгромлены войскамі Жыгімонта Кейстутавіча.

Для таго, каб аслабіць падтрымку Свідрыгайлы ў ВКЛ, Жыгімонт выдае прывілей, па якім ураўноўваюцца прыватныя і маёмасныя правы паміж каталіцкай і праваслаўнай шляхтай. Свідрыгайла губляе падтрымку большасці шляхты, а Лівонскі ордэн заключае мір з ВКЛ і Польшчай, і абавязаўся не падтрымліваць Свідрыгайлу.

Пасля перамогі над Свідрыгайлам, Жыгімонт Кейстутавіч стаў адзіным вялікім князем, але ён аказаўся вельмі падазроным і ўсюды шукаў змовы, за якіх караў князёў і шляхту, гэта выклікала вялікае абурэнне сярод яго падначаленых, і імі была арганізавана змова, Жыгімонта забілі ў 1440 годзе.

Княскі трон зноў пуставаў, на месца вялікага князя прэтэндавалі сын Жыгімонта, Міхаіл і Свідрыгайла, які не хацеў зноў упусціць шанцу, але паны-рады на сваім сходзе выбралі вялікім князем Літоўскім, малодшага брата польскага караля Уладзіслава, ануляваўшы унію з Польшчай.

Казіміру адразу ж прыйшлося абнаўляць вялікакняскую ўладу. У смаленскай зямлі, дзе Мсціслаўскі князь Юрый Лугвенавіч спрабаваў стварыць самастойнае княства, далучыўшы да Мсціслаўя Віцебск і Полацк. На Валыні, дзе атабарыўся Свідрыгайла, у Кіеўскіх землях, якія зноў адышлі ад ВКЛ. Казіміру нямала прыйшлося выдаткаваць намаганняў, каб аднавіць уладу на гэтых землях.

Казіміру, гэтак жа прыйшлося аднаўляць страчанае влiянне на ўсходнія землі, якое саслабла за час міжусобнай вайны 1432 -1439 гадоў. Гэта яму ўдалося зрабіць толькі ў 1449 годзе, дагаворам з Маскоўскім князем Васілём 2, па якім сферы ўплыву паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам, дзяліліся наступным чынам: Ноўгарад, Пскоў, і Разань былі ў сферы інтарэсаў Масквы, а Цвер і Вярхоўскія княствы заставаліся за Літвой . Але гэтая дамова часта парушалася, абодва бакі спрабавалі, так ці інакш, уплываць на ўсе спрэчныя княствы.

У 1447 годзе памірае польскі кароль Уладзіслаў 3, і польская шляхта выбірае сваім каралём Казіміра. За гэта Казіміру давялося паабяцаць аддаць Валыні і Падоле Польшчы, а таксама аднавіць унію з Польшчай.

Перад ад'ездам у Кракаў, на каранацыю, у 1447 годзе Казімір выдае прывілей, які гарантаваў феадалам асобную недатыкальнасць, адмяняў натуральныя і грашовыя абавязкі з маёнткаў, перадаваў шляхце права судзіць і караць сваіх сялян. Казіміру фактычна ўдалося дамовіцца з феадаламі, не прымаць збеглых сялян.

Каб аслабіць уплыў Маскоўскай праваслаўнай царквы, на землях ВКЛ, Казімір у 1458 годзе канчаткова вызваліў яе ад падпарадкавання Маскоўскай метраполіі і перавёў яго ў падпарадкаванне Канстанцінопальскай патрыярхіі.

У 1468 годзе Казімір выдае судзебнік, у якім утрымліваліся юрыдычныя нормы ў асноўным крымінальнага права, пашыраліся палітычныя і сацыяльныя правы шляхты, а таксама часова павялічваліся правы праваслаўнай царквы.

За тое, што казімір хацеў аддаць Валынь і Падоле Польшчы, супраць яго планавалася змова. Праваслаўныя князі на чале з Міхаілам Алелькавічам, Фёдарам Бельскім (нашчадак Альгерда) і Іванам Гальшанскім, хацелі замест Казіміра, зрабіць Вялікім Князем Літоўскім Міхаіла Алелькавіча.

Змова была раскрыта ў 1481 годзе, яе не падтрымалі сярэдняя і дробная шляхта, бо на іх не пашыраліся прывялі, якімі карысталіся буйныя магнаты. Міхась Алелькавіч і Іван Гальшанскі былі пакараныя, а Фёдарам Бельскім збег у Маскву да князя Васіля 3.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы