vitovt.jpg

Прыблізна ў 1377 годзе памёр князь Альгерд, пасля яго смерці пачалася вайна за ўладу ў княстве паміж яго сынам Ягайлам і братам Альгерта, Кейстутам. Неўзабаве Ягайла забівае Кейстута, здолеўшы прывабіць яго разам з сынам Вітаўтам у Крэве, нібыта для мірных перамоваў. Будучы вялікі князь Вітаўт павінен быў гэтак жа быць забітым, але яму ўдалося збегчы да крыжакоў.

Пасля ўцёкаў, Вітаўт пры дапамозе крыжакоў пачаў вайну супраць Ягайлы. У сваю чаргу Ягайла ў 1385 годзе заключае Крэўскую унію, па якой ён прымае каталіцкую веру, бярэ ў жонкі, польскую каралеву Ядзвігу, становіцца каралём польскім і абавязваецца далучыць княства літоўскае з усімі землямі да кароны польскай.

Перамога ў міжусобнай вайне, за ўладу ў ВКЛ, пачала схіляцца на бок Вітаўта. Аднак ён выдатна разумеў, хоць на яго баку больш перамог і паноў, а тры чвэрці тэрыторыі ў яго пад кантролем, трэба мірыцца з Ягайлам, бо крыжакі не выпусцяць шанц скарыстацца вайной паміж імі і захопяць спачатку Літву, а потым возьмуцца за Польшчу.

Ягайла таксама разумеў усю складанасць сітуацыі і пагадзіўся на мір з Вітаўтам. Вайна скончылася Астроўскай дамовай у 1392 годзе, па якой Вітаўт прызнаецца Вялікім князем Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. У месцы з прызнаннем Вітаўта вялікім князем Літоўскім, да тэрыторыі ВКЛ далучаліся: Валынь, Луцк і Уладзімір-Валынскі.

Па завяршэнні вайны з Ягалам, Вітаўт узяўся за ўмацаванне і пашырэнне тэрыторый ВКЛ, так у вайне 1401-1404 гадоў, ён змог далучыць Смаленскае княства.

Нягледзячы на відавочнае ўзмацненне і пашырэнне княства, пагроза яго існаванню працягвала зыходзіць з поўначы, дзе знаходзіўся магутны вораг, Тэўтонскі Ордэн. У вайне з ім і трэба было Вітаўту вызначыць, ці здолее ён застацца вялікім князем, а ВКЛ захаваць сваё існаванне.

Вайна з ордэнам пачалася ў 1409 годзе з паўстання ў Жамойціі, якая хоць і адышла да Ордэна, але ВКЛ працягвала лічыць яе сваёй тэрыторыяй. Вырашальнай падзеяй у гэтай вайне стала Грунвальдская бітва.

15 ліпеня 1410 года адбылася вялікая бітва паміж Тэўтонскім ордэнам з аднаго боку і ВКЛ з Польшчай з другога. Значнасць перамогі ў гэты дзень была вялізнай, бо абодва бакі сабралі вялікія сілы на полі лаянцы.

Перамога была на баку Вітаўта і Ягайлы, яны змаглі адолець аднаго з самых магутных ворагаў ва ўсёй Еўропе. Гэтая бітва каштавала Тэўтонскаму ордэну страты магутнасці і з часам, спыненню яго існавання. ВКЛ і Польшча пасля перамогі сталі ў шэраг першаразрадных дзяржаў той эпохі.

Перамогшы на Грунвальдзе, Вітаўт выратаваў княства Літоўскае ад знішчэння, вярнуў сабе Жамойцію, пазбавіўся ад моцы і пагрозы Тэўтонскага ордэна. Па дамове з Ягайлам пасля гэтай перамогі Вітаўт, атрымаў Падоле (украінскія землі ў вярхоўях сярэдняй часткі Дняпра), а Літва і Польшча заключылі ў 1413 годзе Гарадзельскую унію аб саюзе.

Пасля перамогі над Тэўтонскім ордэнам Вітаў не спыніўся і працягваў займацца далейшым умацаваннем і пашырэннем Вялікага Княства Літоўскага. Яму за час свайго кіравання атрымалася далучыць да ВКЛ шырокія тэрыторыі, на ўсходзе: Арлоўскую, Калужскую, Курскую Тульскую і Смаленскую землі тым самым, перасунуўшы межы з Маскоўскім княствам, на ўсход ад Вязьмы, у раёне Мажайска. На поўдні, Ніжнюю Падолію - землі паміж ніжнім цячэннем Днястра і Дняпра.

Пры Вітаўце, Вялікае Княства Літоўскае стала самай магутнай і вялікай дзяржавай ва ўсходняй Еўропе. Яго тэрыторыя распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Ні да, ні пасля смерці Вялікага Князя Вітаўта, ВКЛ ні калі не валодала такой сілай і магутнасцю.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы