У 1263 годзе ад рук змоўшчыкаў Даўмонта і Траняты гіне князь Міндоўг. Яго месца займае Транята, але яму не доўга было наканавана быць князем княства Літоўскага, ён сам стаў ахвярай змовы, яго забілі слугі Міндога ў 1264 годзе, тым самым адпомсціўшы за свайго князя. Княства дастаецца законнаму спадкаемцу, сыну Міндоўга, Войшалку.
Нягледзячы на кароткі тэрмін свайго кіравання з 1264 па 1267 год, сын працягнуў справу свайго бацькі, і здолеў далучыць да княства новыя тэрыторыі, гэта былі Нальшанскія, Пінскія, Полацкія і Віцебскія землі.
Пасля Войшалка, значны ўклад у развіццё ўнёс, Вялікі князь Літоўскі Гедымін. Княжыць ён стаў прыблізна ў 1316 годзе, і ягонае кіраванне працягнецца 25 гадоў. За свае 25 гадоў кіравання княствам, Гедэмін значна пашырыў межы Літвы на ўсход і на поўдзень, адбывалася гэта па большай частцы мірным і добраахвотным шляхам, гэтаму спрыялі як, культурныя і эканамічныя сувязі так і пагроза, якая зыходзіла ад варожых суседзяў.
Сваім спадчыннікам князь Гедэмін пакінуў новую сталіцу Вільню, якую перанёс з Навагрудка, з прычыны пастаянных набегаў на яе Галіцка-Валынскіх і Татарскіх войскаў. А таксама ён значна пашырыў тэрыторыю, якая распасціралася ад Дняпра на ўсходзе да Буга на захадзе і ад Пскова на Поўначы да межаў Валынскага і Кіеўскага княства на поўдні.
Наступнымі, каму ўдалося пашырыць тэрыторыі княства, былі браты Альгерд і Кейстут. Нягледзячы на тое, што яны кіравалі ўдваіх, ім удалося захаваць цэласнасць у дзяржаве і не пасварыцца пачаўшы вайну адзін з адным за ўладу.
Падзяліўшы сферы знешняй і ваеннай палітыкі, адпаведна размяшчэнню сваіх уладанняў, Кейстут супрацьстаяў Тэўтонскаму і Лівонскаму ордэнам, палякам і венграм, а Альгерд заняўся ўсходнімі і паўднёва-ўсходнімі суседнімі княствамі. І менавіта князь Альгерд, унёс вялікі ўклад у далейшае пашырэнне і ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага.
Значнае пашырэнне адбылося пасля бітвы на Сініх Водах, каля невялікай рэчкі ў паўднёвай частцы Данецкага басейна (цяпер рака Сінюха, левы прыток Паўднёвага Буга) прыблізна ў 1361-1362 г. Альгерд нанёс поўнае паражэнне ў гэтай бітве татарам, пасля якога, пакінуўшы Кіеўскія і іншыя ўкраінскія землі, Татары сышлі ў Крым. Вынікам перамогі на рацэ Сінюха стала далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага, Валыні, Падольля, Кіеўшчыны, а таксама гарадоў, Брагіна і Мазыра.
Дзякуючы заслугам і намаганням, Войшалка, Гедыміна і Альгерда Вялікае Княства Літоўскае да канца 14 стагоддзя стала буйным і магутным дзяржавам, якія ўжо сур'ёзна маглі ўплываць на палітычныя і ваенныя падзеі ва ўсходняй Еўропе.