LITVA.jpg

Да канца XVIII стагоддзя беларускія землі называлі Літвой, а продкаў беларусаў - Літвінамі. Значэнні гэтых назваў трэба шукаць у старажытных гістарычных крыніцах.

Аб тым, што на тэрыторыі цяперашняй Беларусі жылі кельцкія плямёны Неўраў, пісаў яшчэ ў сваіх працах Герадот. Іх сляды сустракаюцца ў шэрагу тапонімаў, такіх як: Клецк, Галацк, Кібараўка і гідронімах Ачэса, Дрыса, Арэса, Уса, Пліса, Лучоса. Назвы многіх беларускіх рэк маюць кельцкі суфікс "са", а рака Нёман паходзіць, верагодна, ад імя старажытнай кельцкай багіні Нёмана. У назвах многіх нашых рэк прасочваецца прысутнасць саміх Неўраў: Нераўка, Нерыс, Неўрышкі, Нарва і Нярыс - старая назва ракі "Сож".

Герадот таксама згадваў, што татэмнай жывёлай у Неўраў быў Воўк, і некалькі дзён у годзе яны праводзілі рытуальны абрад ператварэння ў ваўка. Відаць, таму ў беларускай міфалогіі шмат паданняў пра пярэваратняў. І нават знакамітага Полацкага князя Усяслава Чарадзея людзі лічылі пярэваратнем, які ператвараўся ў ваўка і гадзінамі бегаў па лясах і палях. Воўчы матыў прысутнічае і ў паданні аб заснаванні Гедэмінам горада Вільні, а яго продка так і называлі - Воўк.

Са сведчанняў усё таго ж Герадота Неўры пайшлі на іншыя землі з-за змей, відаць, гэта былі паўночныя суседзі, якія пацяснілі іх, у якіх татэмам была змяя. Аднак частка Неўраў засталася да прыходу славян, бо імёны Літоўскіх князёў Свідрыгайлы, Скіргайлы, Гедымін і Ягайлы маюць кельцкае паходжанне.

Славянскія плямёны Велеты, якія рассяліліся ўздоўж рэк Нёмана і Віслы ў раёне сучасных гарадоў Навагрудка, Гродна і Вільнюса, перанялі культ ваўка ў Неўраў. Плямёны Велетаў мелі яшчэ і другую назву «Ваўкі, Ваўчуны, Вількі». А паколькі ўсходнія славяне ваўка называлі "Лютым Зверам", то з часам назва плямёнаў Велетаў трансфармавалася ў "Люцічы". Знаходзім агульны корань у назвах беларускіх вёсак і рэк: Люціна. Лютавічы, Люцін, Лючыцы, Лютаўка, Лютыя, балота ў Старобінскім раёне Люцень, рэчкі Люцінка і Лютка, а таксама старая назва Нёмана - Люта.

Далей назва "Люцічы" пераўтварылася ў Лютву і прыжылася ў якасці слова для агульнага абазначэння племя, а затым "лю" памянялася на "лі", як гэта здаралася не раз з іншымі словамі, напрыклад: лютасць - літасць, люра - ліра і гэтак далей . Так паступова "Лютва" перайшла ў "Літву", і ўжо пад гэтай назвай з'явілася Вялікае княства Літоўскае на землях сучаснай Беларусі.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы