lublinunia.jpg

Пытанне аб падпісанні уніі з Польскай каронай у ВКЛ узнікала ні раз, аднак так востра ў падтрымцы Польшчы, Літва ні калі не мела патрэбу, як падчас Лівонскай вайны. Усе мінулыя спробы Польшчы далучыць ВКЛ да сябе былі правалены, бо шляхта і вялікія князі былі не зацікаўлены ў тых умовах, якія ім прапаноўваліся ў гэтай уніі, нягледзячы на тое, што многім са шляхты Літвы, гэтая унія была выгадная.

Удзел ВКЛ у Лівонскай вайне змяніла раўнавагу ў аб'яднаўчым працэсе дзвюх дзяржаў, калі раней унія была больш патрэбнай Польшчы, то цяпер частцы шляхты стала відавочна, што сілаў на вайну з Масквой у ВКЛ не хопіць, і гэта можа аказацца катастрафічнымі наступствамі для Літвы.

Пачатак падрыхтоўкі да уніі, паклаў падпісаны акт Літоўскай шляхтай, на палявым сойме каля Віцебска 13.09.1562 года. У акце шляхта прасіла вялікага князя заключыць унію з Польшчай, а таксама выяўлялася жаданне мець з Польскай каронай агульны сойм, у месцы з польскай шляхтай выбіраць караля, а галоўнае карыстацца аднолькавымі правамі і разам ваяваць з ворагамі.

Не ўсім была выгадная унія, супраць яе выступіла асноўная частка магнатаў на чале з віленскім ваяводам, канцлерам і маршалкам земскім Радзівілам Чорным, якая не хацела губляць свае палітычныя пазіцыі ў кіраванні дзяржавай і свае грамадзянскія прывілеі, на карысць агульнай масе шляхты ў нутры ВКЛ.

На віленскім сойме 1563 года было разгледжана пытанне аб уніі з Польшчай, і была абрана дэлегацыя для перамоваў з Польскім соймам. Магнатам удалося ўключыць у інструкцыю для перагавораў пункты, якія захоўвалі за ВКЛ цэласнасць, адасобленасць і значную ролю самастойнасці. Аб'ява вайны і міжнародных дагавораў павінны былі папярэдне агаворвацца дзвюма дзяржавамі. Сумесныя сеймы маглі праводзіцца толькі ў выключных выпадках. Соймы, дзяржаўныя пасады, установы і суды заставаліся асобнымі. На агульным семе выбіраўся адзін кароль, які таксама станавіўся і вялікім князем Літоўскім, аднак каранацыя павінна была праходзіць асобна ў Кракаве і Вільні.

Пачаўся доўгі і пакутлівы працэс падпісання уніі, бо польскія магнаты і шляхта хацелі поўнай інкарпарацыі ВКЛ, а шляхта Літвы не жадала страчваць свае прывілеі і маёмасць. Спатрэбілася вельмі шмат соймаў, каб прыйсці да цяжкага, але агульнага пагаднення па уніі. Соймы праходзілі ў Варшаве 1563-1564 год, Бельску 1564, Парчаве, не змаглі дамовіцца на Берасцейскім і палявым сойме пад Лебедзева ў 1566 годзе. І толькі 1 ліпеня 1569 года ў Любліне бакі змаглі дамовіцца і падпісаць Люблінскую унію. Усе пункты, якія былі ўключаны магнатамі ВКЛ у інструкцыі для перамоваў, увайшлі ва ўнію, аднак наўзамен ім прыйшлося саступіць Падляшша і Украінскія землі ВКЛ.

Люблінская унія абвяшчала, што на карце свету з'явілася новая дзяржава - Рэч Паспалітая. На чале Рэчы Паспалітай быў кароль, якога пажыццёва выбірала шляхта двух народаў. Быў створаны для ўсёй дзяржавы магнацка-шляхецкі сойм, які складаўся з дзвюх палат: Сената (магнаты, прадстаўнікі цэнтральнай і правінцыйнай адміністрацыі, вярхі каталіцкай царквы) і Пасольскай Ізбы куды выбіралі па два пасла ад кожнага павета. Мінулыя прывілеі феадалам заставаліся ў абедзвюх дзяржавах, абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, уласную дзяржаўную адміністрацыйную, войскі, казну і правы эмісіі аднолькавай манеты, судовы апарат, свае законы і мытную сістэму. Кожны бок меў сваю дзяржаўную мову: Польшча – лацінскую, ВКЛ – беларускую. Асобным актам ад 3.08.1569 года, Курляндскае і Земгальскае герцагствы былі абвешчаны васаламі Польшчы і ВКЛ, Лівонія сумесным уладаннем (Кандамініумам).

7 ліпеня 1572 года памірае Жыгімонт Аўгуст, на яго месца, каралём выбіраюць Генрыха Валуа, які быў братам французскага караля Карла IX. Аднак ён не доўга быў каралём Рэчы Паспалітай, праз тры месяцы, даведаўшыся, што яго брат памёр, Генрыха Валуа ноччу збег у Францыю, і стаў французскім каралём Генрыхам III. Наступным каралём Польшчы і ВКЛ, быў абраны трансільванскі князь Стэфан Баторый.

Скарыстаўшыся цяжкім палітычным становішчам у Рэчы Паспалітай. Іван Грозны аднаўляе ваенныя дзеянні ў Лівоніі і акупуе тэрыторыю ад Дынабурга да Рыгі. У 1579 годзе 40 тысячнае войска Рэчы Паспалітай, на чале са Стэфанам Баторыем, адрэзаўшы Маскоўскія войскі ў Лівоніі, падышлі да Полацка. Праз 26 дзён аблогі, Полацак быў вызвалены, а з ім таксама былі ўзяты замкі: Казяны, Сітна і Чырвоны. У наступную ваенную кампанію, войскі Баторыя занялі Усвяж, Вяліж, восенню 1580 года - Вялікія Лукі, Невель, Завалочае, Азярышча, а ў канцы года Холм і Старую Русу. У 1581 годзе. Маскоўскія войскі спустошылі землі каля Дуброўны, Оршы. Копысі, Шклова і Магілёва, а 26 жніўня, гэтага ж года, Стэфан Баторый аблажыў Пскоў. Аблога Пскова скончылася не поспехам, 15.01.1582 года Рэч Паспалітая і Княства Маскоўскае падпісалі Ям-Запольскае перамір'е на 10 гадоў. Па выніках Ям-Запольскага міру Масква адмаўлялася ад Лівоніі, Полацка і Веліжа, а Рэч Паспалітая вяртала ёй заваяваныя крэпасці на тэрыторыі Маскоўскага княства.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы