sigiz-aug.jpg

На змену памерламу ў 1548 годзе Жыгімонту Старому, прыйшоў Жыгімонт Аўгуст, абраны сеймам 18 кастрычніка 1529 года. Да моманту прыходу Жыгімонта Аўгуста, ВКЛ пачала мець патрэбу ў рэформах, асабліва ў аграрнай сферы, бо рост гандлёвых сувязяў і адносін з Еўропай, прывёў да вялікай колькасці продажаў сельскагаспадарчай прадукцыі, у большай ступені выраслі продажы збожжа. Старыя парадкі ў сельскай вытворчасці не дазвалялі поўнасцю забяспечыць патрэбнасці рынку, як знешняга, так і ўнутранага. Для таго, каб паправіць гэтае становішча, а таксама спыніць адставанне ВКЛ ад суседзяў у іншых сферах, кароль праводзіць рэформы. Мабыць, самай значнай з іх была аграрная рэформа, а менавіта статуты на валокі.

Па валочнай рэформе сялянскія раллі належыла дзяліць на стандартныя адзінкі – валокі, якія дзяліліся на моргі. У адной валоцы было 30 моргаў. Памер трупярні быў роўны 0.71 га, а сама валока была роўная 21.3га, у сваю чаргу валока гэтак жа дзялілася на 3 часткі, адна вылучалася пад азімыя культуры, другая пад яравыя, а трэцяя заставалася пад парай. За кожным валаком устанаўліваліся пэўныя нормы павіннасцей, якія залежалі ад якасці зямлі на гэтым валоку. Афіцыйным пачаткам валочнай рэформы можна лічыць 1557 год, калі была выпушчана агульная інструкцыя, якая атрымала назву "Статута на валокі".

Акрамя валочнай рэформы, Жыгімонтам Аўгустам былі праведзены палітычная, эканамічная, а таксама адміністрацыйная рэформа, па якіх адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ быў набліжаны да аналагічнага ладу ў саюзным польскім каралеўстве. Гэтак жа па гэтых рэформах, вадзіліся павятовыя соймікі, якія вырашалі мясцовыя пытанні, і павятовыя суды - земскія, гарадскія і падкаморскія.

Лівонская вайна

У 1558 годзе пачынаецца Лівонская вайна, якая працягнецца да 1582 года. Імкненне Івана Грознага захапіць Лівонію і атрымаць выхад для гандлю з Еўропай, ні як не задавальняў Літву, бо ў ВКЛ там былі свае інтарэсы.

Захоп Масквой Лівоніі, пагражаў гандлёвым інтарэсам Вільні, якая сама, праз Лівонію, вяла свой гандаль з Еўропай, а таксама пераход Лівонскіх земляў да Маскоўскага княства, моцна б умацавала Маскву ў рэгіёне, і ў ВКЛ з'явіўся б пагроза з поўначы.

Каб прадухіліць акупацыю Лівоніі і спыніць Маскву, 31.08.1559 года быў падпісаны дагавор, па якім ліёнскі ордэн пераходзіў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У ваенныя дзеянні ВКЛ уступіла летам 1561 года і без падтрымкі саюзнай Польскай кароны.

У пачатку 1563 г. Маскоўскі цар на чале сваіх галоўных войскаў падышоў к важнаму стратэгічнаму гораду Полацку і пачаў яго аблогу. Двухтысячны гарнізон не мог доўга абараняць горад, і мусіў капітуляваць. Адна частка жыхароў была выразана, а другая частка сагнана ў якасці рабоў у Маскву, яўрэйскае насельніцтва Полацка было цалкам знішчана.

У 1564 годзе 10 тысячнае войска Літвы, на чале з гетманам Радзівілам Рудым, разбіла 30 тысячнае войска Масквы ў бітве на Уле. Улетку гэтага ж 1564 года, маскоўскія войскі спальваю вёскі ў раёне Мсціслаўля, Крычава і Магілёва, у адказ у 1565 годзе літоўскія войскі робяць вылазку пад Вялікія Лукі і Смаленск. У 1567 годзе ваенныя дзеянні аднавіліся і ў ліпені, польны гетман ВКЛ Сагнушка з двухтысячным атрадам разбівае 9 тысячны лагер Масквы. У восень гэтага ж года, ён зноў разбівае маскоўскае 9 тысячнае войска, перахапіўшы яго на маршы. Праз год у 1568 гетман Сагнушка бярэ штурмам замак Ула, а віцебскія казакі на чале з Бірулём спалілі маскоўскія замкі Вяліж і Усвят. У адказ, Масква паспрабавала захапіць Віцебск, аднак ёй гэта не ўдалося, спаліўшы прыгарадныя прадмесці горада, войскі ўшылі назад.

Зацяжная вайна з Масквой паказала, што ВКЛ адна не зможа супрацьстаяць Маскоўскаму княству, трэба было шукаць дапамогі, і гэтую дапамогу прапанавала саюзнае польскае каралеўства, узамен яна запатрабавала падпісаць з ёй унію.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы