uladislavvasa.jpg

У 1620 годзе пачынаюцца войны Рэчы Паспалітай з Турцыяй, 1620-1621, 1667, 1672-1676, 1683-1699 года. Пацярпеўшы паразу пад Цацорай у 1620 годзе, войскі Рэчы Паспалітай, у 1621 годзе ў Хоцінскай бітве, пад камандаваннем гетмана ВКЛ Яна карла Хадкевіча, змаглі спыніць вялікае турэцкае войска, якое рухалася ў Еўропу.

На змену памерламу 30 красавіка 1632 года каралю Рэчы Паспалітай Жыгімонту III Вазе, прыйшоў яго сын Уладзіслаў IV Ваза, ён быў абраны ў 1633 годзе. У гэты ж перыяд, скарыстаўшыся міжуладдзем у Рэчы Паспалітай, Маскоўскі Цар Міхаіл Фёдаравіч, пачаў вайну з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гг. Маскоўскія войскі паспрабавалі ўзяць Смаленск, але гэтая спроба правалілася, гарадскі гарнізон змог абараніць горад, а якія надышлі войскі Польшчы і ВКЛ на чале з каралём, атачылі варожыя сілы, і ім прыйшлося капітуляваць. Вынікам гэтай вайны стаў Палянскі мір 1634 года, які пацвердзіў умовы, раней падпісанага Дэулінскага перамір'я, а Уладзіслаў адмовіўся ад тытула Маскоўскага цара.

У гэты ж перыяд, пачатак і сярэдзіна 17 стагоддзя, усё больш і больш расце напружанне паміж казакамі і палякамі, якое выяўляецца ў паўстаннях і бунтах сялян і казакоў ва Украіне. Пасля Любленскай уніі і пераходу земляў Украіны да кароны, польская шляхта пачала актыўна засяляць украінскія землі, пры гэтым мясцовыя сяляне пачалі моцна прыгнятацца, што прывяло да масавых уцёкаў да казакоў і бунтаў супраць Польшчы.

Так у 1595-1596 годзе пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Налівайкі. Адступаючы пад націскам 7 тысячнай арміі рэестравых казакоў, якія былі запісаны на каралеўскую службу, паўстанцы адступілі на палессе, дзе іх рады папоўнілі мясцовыя сяляне, мяшчане і дробная шляхта, усе разам яны захапілі Петрыкаў і Слуцк. Пацярпеўшы паразу пад Капылём, 2-х тысячны атрад паўстанцаў захапіла Магілёў, але пасля Буйніцкай бітвы ў 1595 годзе, зноў адышлі на палессе і праз Тураў і Пінск пайшлі на Валынь. Пасля падаўлення польскімі войскамі шэрагу паўстанняў казакоў 1625, 1630, 1635, 1637 і 1638 гг., ва Украіне надышоў зацішак, які шляхта называла «Залатым спакоем».

У 1638 годзе на сойме Рэчы Паспалітай быў зацверджаны рэестр казакоў, нанятых на службу Рэчы Паспалітай. Па гэтым рэестры на службу наймалася 6 тысяч казакоў з ільготамі і прывілеямі для іх. У казацкім руху адбыўся раскол, таму сялянска-казацкае паўстанне было накіравана не толькі супраць казацкіх вярхоў, але і часам супраць рэестравых казакоў. На тэрыторыі ВКЛ не было такой вострай сітуацыі, як ва Украіне. Казацкія загоны перыядычна прыходзілі з Украіны і станавіліся каталізатарам паўстанцкага руху, які цішэў пасля сыходу казакоў.

Перад сваёй смерцю Уладзіслаў Ваза планаваў вайну з Турцыяй і Крымскім ханствам. Ён разлічваў на саюз з Масквой і казакамі, але яго планы выклікалі незадаволенасць магнатаў і шляхты, якія абвінавацілі яго ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Уладзіслаў змушаны быў адмовіцца ад сваіх планаў на вайну з Турцыяй.

Тым часам, казакі зноў пачалі рыхтавацца да вайны з Польшчай, у студзені 1648 г. Багдан Хмяльніцкі быў абраны гетманам запарожскага войска. Хмяльніцкі заключыў саюзную дамову з крымскім ханам і на чале казацкага войска з 4-х тысячным атрадам татараў разбіў войскі Польшчы каля Жоўтых Вод і Корсуня, гэта быў сігнал для пачатку паўстання па ўсёй Украіне.

Глядзіце гэтак жа

  • Аўгуст II Моцны

    August_II_mocny.webp

    Аўгуст II моцны нарадзіўся 12 мая 1670 года ў Дрэздэне па юліянскім календары; памёр 1 лютага 1733 года ў Варшаве. У 1694 годзе ён стаў курфюрстам Саксоніі, які кіраваў пад імем Фрыдрыха Аўгуста I, і двойчы абіраўся каралём Рэчы Паспалітай: з 1697 па 1706 год і з 1709 па 1733 год. Ён быў першым каралём Рэчы Паспалітай з саксонскай дынастыі Ветынаў. Яго мянушка "моцны" звязана з яго вядомай фізічнай сілай, якая, па чутках, дазваляла яму гнуць падковы голымі рукамі.

    Подробнее: Аўгуст II Моцны

  • Ян III Сабескі

    Jan_III_sobeski_by.webp

    Ян III Сабескі, з герба Яніна, нарадзіўся 17 жніўня 1629 года ў Алеска і памёр 17 чэрвеня 1696 года ў Вілянуве. Ён стаў каралём Польшчы ў 1674 годзе, з 1668 года служыў вялікім гетманам Кароны. Акрамя таго, ён займаў пасаду вялікага маршала кароны з 1665 года, вялікага прапаршчыка кароны з 1656 года і займаў некалькі пасадаў старасты, у тым ліку ў Яварове, Краснаставе, Калузе, Стрыі, Гневе, Барсе, Інтэрлеі, Осеку і паку на працягу ўсёй кар'еры.

    Подробнее: Ян III Сабескі

  • Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

    Mihail_kaributby.webp

    Бацькі Міхаіла, верагодна, пазнаёміліся ў верасні 1637 года падчас цырымоніі каранацыі Цэцыліі Рэнаты, жонкі караля Уладзіслава IV Вазы. Яны заручыліся 13 лютага 1638 года, але не надавалі гэтаму значэння з-за жалобы Грызельды па яе бацьку, Томашу Замойскаму, які памёр 7 студзеня. Іх вяселле адбылося ў Замосце 27 лютага 1639 года.

    Подробнее: Міхаіл Карыбут Вішнявецкі

  • Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

    gerb-mogilew.jpg

    У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

    Подробнее: Паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе

  • Бітва на рацэ Бася

    bitva-na-base.jpg

    Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

    Подробнее: Бітва на рацэ Бася

  • Бітва на Палонцы

    palonka.jpg

    У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

    Подробнее: Бітва на Палонцы