Глядзіце гэтак жа
Другі сын, вялікага князя літоўскага Гедыміна Нарымонт, нарадзіўся каля 1294 года. Упершыню, ён згадваецца ў Васкрасенскім летапісе за 1331 годам, калі на Валыні, па загадзе Гедыміна, быў схоплены Архіепіскап наўгародскі Васіль і адпушчаны толькі пасля таго, як паабяцаў зрабіць Нарымонта наўгародскім князем.
Лугвен Альгердавіч, сын вялікага князя літоўскага Альгерда і цвярской князёўны Ульяны, нарадзіўся прыблізна ў 1355-ым годзе, пасля хрышчэння атрымаў імя Сямён. Упершыню імя згадваецца ў летапісах у 1379-ым годзе, калі ён разам з іншымі князямі падпісаў мірную дамову з тэўтонскім ордэнам. У 1385 годзе Лугвен Альгердавіч разам са сваім братам Ягайлам і іншымі князямі падпісвае таксама знакамітую Крэўскую унію. У 1386 годзе ўдзельнічае ў бітве пад Мсціславам супраць вялікага князя Смаленскага Святаслава Іванавіча.
Князь Зміцер, другі сын вялікага князя Літоўскага Альгерда і яго жонкі віцебскай князёўны Марыі Яраслаўны, малодшы брат князя Андрэя Полацкага, быў князем горада Друцка, які атрымаў, хутчэй за ўсё, у выніку шлюбу з удавою мясцовага князя. Ён жа князь Бранска і Турбчэўска, якія дасталіся яму пасля заваёўнага паходу бацькі.
У 1283 годзе ў Пскове, унучка Аляксандра Неўскага, князёўна Марыя Дзмітрыеўна, нарадзіла сына Давіда, бацькам хлопчыка быў яе муж, які ўцёк з Літвы князь Нальшанскі Даўмонт. Збег ён, пасля таго як забіў князя Міндоўга за тое, што той, пасля смерці сваёй жонкі, выкраў яго жонку і прымусіў ажаніцца на сабе. Даўмонт збег у Пскоў, дзе гараджане выбралі яго сваім князем.
Вялікі князь Літоўскі Гедымін, нарадзіўся прыблізна ў 1270 годзе, але да ўлады ён прыйшоў толькі ў 1316 годзе. Кім ён даводзіўся яго папярэдніку вялікаму князю Літоўскаму Віценю, дакладна не вядома. Хутчэй за ўсё, быў блізкім сваяком братам ці сынам, бо быў канюшым пры вялікакняскім двары, а гэтая пасада была адной з ключавых у княстве ў той час.