Галоўная

Пабудаваны ў 1612-ым годзе Гайцюнішскі дом-замак з'яўляецца адзіным захаваным да нашых дзён абарончым прыватным домам. Дадзены тып абарончых збудаванняў атрымаў сваю папулярнасць у ВКЛ у XVII-XVIII стст, у часы так званых міжусобных войнаў, калі кожны магнат або багаты шляхціц, маючы сваё маленькае войска, мог нападаць на суседа, здзяйсняючы так званыя ў тыя часы «наскокі».

З 15-га стагоддзя ўплыў эпохі адраджэнне, пачынае выяўляцца ў архітэктуры і інтэр'еры не толькі палацаў і рэзідэнцый магнатаў і буйной шляхты, але і дамоў простых дамоў мяшчан.

Віцебскі замак быў пабудаваны на левым беразе Дзвіны пры ўпадзенні ў яе ракі Віцьба. Ён складаўся з двух частак, верхняй і ніжняй, з агульнай даўжынёй 300 метраў і шырынёй 150 метраў. Ва ўсходняй частцы на гары (вышынёй прыблізна 15 метраў і роўнай пляцоўкай наверсе памерам у 0.7 га) размяшчаўся Верхні замак. Гэтая частка Гары і была першапачаткова ўмацаваным цэнтрам Віцебска, дзе ў VI-IX стст. размяшчалася гарадзішча крывічоў, а ў X - першай Пал. XIV стст. на дадзеным месцы быў заснаваны драўляны дзяцінец, каля якога на мысе, пры ўпадзенні Віцьбы ў Заходнюю Дзвіну, размяшчаўся вакольны горад.

Упершыню згадка пра мястэчка Быхаў зафіксавана 31 мая 1393 г у грамаце князя Дзмітрыя Сямёнавіча Друцкага. Горадам таксама валодалі князь Свідрыгайла, род Гаштольдаў. У 1542-ым годзе Быхаў пераходзіць да Хадкевічаў, а з 1625-га года ім сталі валодаць Сапегі.

Першапачаткова на месцы Брэсцкага замка размяшчалася гарадзішча. Размяшчэнне было надзвычай выгадным з пункту гледжання ваеннай абароны - на высокім мысе, там, дзе рака Мухавец ўпадае ў Заходні Буг. Нядзіўна, што неўзабаве на месцы гарадзішча вырас замак трохкутнай формы памерамі 234 х 187 х 234, які адлучаецца з поўдня дугападобным ровам ад усёй астатняй прылеглай тэрыторыі. У сярэдзіне Хііістагоддзя абарончыя збудаванні Брэсцкага замка былі ўмацаваныя каменнай вежай, якая прастаяла аж да пачатку ХІХ стагоддзя.

Барысаглебская царква ў Навагрудку была пабудавана на месцы старога драўлянага храма XII стагоддзя на сродкі вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага ў тэхніцы гатычнага мура (выкарыстоўвалася цэгла на вапнава-пясчанай аснове, памер 28-29 х 12-13 х 7-8 см). Пасля падпісання Брэсцкай уніі 1569 года храм перадалі ўніятам. У перыяд з 1624 па 1628-ы год у Барысаглебскай царкве быў заснаваны жаночы і мужчынскі манастыр базыльянаў.