Галоўная

Благавешчанскі манастыр у Супраслі быў заснаваны ў вёсцы Грудэк Брэсцкім старастам, Навагрудскім ваяводам і маршалкам Вялікага Княства Літоўскага, Аляксандрам Іванавічам Хадкевічам у 1498-ым годзе. Першапачаткова была пабудавана драўляная царква імя Івана Багаслова ў гонар духоўнага абаронцы айца Аляксандра Хадкевіча, ваяводы Кіеўскага, Івана Хадкевіча. З Кіева Аляксандр Хадкевіч запрасіў у манастыр манахаў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Камянецкая вежа або, як яе яшчэ называюць, Белая Вежа - з'яўляецца абарончым збудаваннем тыпу»бергфрыд". Дадзены тып крэпасці ўяўляе сабой вежу, прызначаную выключна для абароны. Гэта так званая апошняя лінія абароны, якая ўставала на шляху ў ворага, калі ён прарываўся за ўнутраныя сцены. Акрамя таго, вежа адносілася да вузлоў дальнабойнай абароны, і пры захопе замка праціўнік не мог нідзе схавацца ад абстрэлу з вежы.

У жніўні 1654-га года, падчас вайны распачатай Маскоўскім княствам супраць ВКЛ, царскія войскі падышлі да сцен горада Магілёва. Магілёў не стаў супраціўляцца і 25-га жніўня адкрыў вароты горада захопнікам.

Пасля паразы ў бітве пад Палонкай (1660) маскоўскі цар стварыў новую армію пад камандаваннем Юрыя Даўгарукава C абноўленым войскам Далгарукі спачатку пайшоў да Смаленска, а адтуль 8 верасня 1660 года выступіў на Магілёў.

У 1660-ым годзе вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год была ў самым разгары. Да гэтага часу амаль уся тэрыторыя ВКЛ знаходзілася пад маскоўскімі войскамі. Заставаліся толькі асобныя свабодныя гарады, да якіх ворагі яшчэ не дабраліся, і такія моцна ўмацаваныя крэпасці, як, напрыклад, Стары Быхаў, які 18 месяцаў трымаў аблогу.

У ходзе вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам у перыяд з 1654-ы па 1667-ы год, маскоўскі ваявода і.А. Хаванскі пасля захопу Навагрудка 25 лютага 1660 года высунуўся са сваімі войскамі ў бок Ляхавічаў і прыбыў на месца 20 сакавіка 1660 года.