Галоўная

Падчас Лівонскай вайны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам, маскоўскі цар Іван Жахлівы, у 1564 годзе, загадаў выступіць двум вялікім войскам, якія ішлі асобна і павінны былі злучыцца каля Оршы, і ісці далей, да Мінска і Навагрудка. Адна з гэтых армій пад камандаваннем п. і. Шуйскага выступіла да Оршы з Полацка, і налічвала 18 тысяч чалавек. Другая армія, пад камандаваннем князёў Cрэбных, колькасцю ў 25 – 30 тысяч чалавек, выступіла да Оршы з Вязьмы.

Полацк у 16-ым стагоддзі быў буйным гандлёвым горадам і важным стратэгічным аб'ектам на Заходняй Дзвіне, які меў прамую сувязь па рацэ з Рыгай, а акрамя гэтага ён абараняў з поўдня Лівонію і адкрываў дарогу на сталіцу ВКЛ Вільню. Гэта і стала асноўнай прычынай для аблогі горада 31-га студзеня 1563 года маскоўскімі войскамі пад камандаваннем Івана Грознага падчас Лівонскай вайны.

Нягледзячы на падпiсаны мір паміж ВКЛ і Крымскім ханствам у 1527 годзе, татары, пад ціскам туркаў, адправілі загоны на Валынь і Галіцыю. Разрабаваўшы гэтыя землі, яны вярталіся назад у Крым праз землі Кіева.

Маскоўскі князь Васіль III, падчас вайны з ВКЛ 1514-1520 гг, арганізаваў новую ваенную кампанію разам з татарамі. У 1519 годзе іх аб'яднаныя войскі ўдарылі па ВКЛ.

Пасля ўзяцця Смаленска ў 1514 годзе, падчас вайны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам 1514-1520 года, маскоўскі князь Васіль III адправіў 80-тысячнае войска на чале з ваяводам Іванам Чалядніным, углыб тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага для далейшага спусташэння і захопу яго тэрыторый. Насустрач маскоўскім войскам высунулася 30-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім.

Смаленск знаходзячыся паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім княствам быў стратэгічным горадам у супрацьстаянні дзвюх дзяржаў. У пачатку 15 стагоддзя маскоўскі князь Васіль ІІІ нацэліўся адабраць у ВКЛ гэты горад, што ў выніку, хоць і не адразу, але ўдалося яму зрабіць.