Галоўная

Нарадзіўся Шымон Марцін Касакоўскі ў 1741 годзе ў вёсцы Шылы Ковенскага павета Трокскага ваяводства (сёння гэта Янаўскі раён Рэспубліка Літва). Яго бацькамі былі Дамінік Касакоўскі, стольнік жамойцкі і стражнік ковенскі і Мар'яна Забела, дачка генерала войска ВКЛ Міхаіла Забелы. Род належаў да шляхты і меў герб Слепаўрон.

Нарадзіўся Міхаіл Сервацый Вішнявецкі 13 мая 1680 года ў Львове. Род яго быў княскім герба «Карыбут», і вёў ён свой радавод ад Карыбута, сына вялікага князя літоўскага Альгерда. Прозвішча роду Вішнявецкіх пайшло ад замка Вішнявец у Камянецкім павеце на Валыні, якім валодаў унук Карыбута Міхаіл.

Міхаіл Юзэф Масальскі нарадзіўся каля 1700 года і належаў да княжага роду, які паходзіў ад Рурыкавічаў. Бацькам Міхаіла быў стараста гарадзенскі Ян Масальскі, а маці Ганна Валовіч. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі.

Нарадзіўся Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька ў вельмі неспакойны час, 13-га чэрвеня 1702-га года, гэта быў перыяд доўгай 20-гадовай паўночнай вайны. Адразу пасля нараджэння, яго бацькі, Караль Станіслаў Радзівіл і Ганна Сагнушка, выехалі з ім за межы ВКЛ і вярнуліся на радзіму толькі ў 1709 годзе.

Нарадзіўся Міхаіл Казімір Агінскі ў 1730-ым годзе і належаў да княжага роду герба Брама (Агінец), які вёў свой радавод ад Рурыкавічаў. Упершыню як княскі род Агінскія згадваюцца ў дзяржаўных актах ВКЛ за 1547 год. Бацькам Міхаіла быў ваявода Трокскі і вялікі мечнік літоўскі Юзэф Тадэвуш Агінскі, а маці князёўна Ганна Вішнявецкая.

Паэт, кампазітар і дзяржаўны дзеяч ВКЛ Мацей Радзівіл нарадзіўся 11 лістапада 1749-га года ў сям'і Лявона Міхаіла Радзівіла з шыдлавецкага роду і Ганны Людвікі з Міцэльскіх.