Галоўная

Нарадзіўся Людвік Пацей у 1664 годзе. Яго бацькам быў ваявода віцебскі Леанард Габрыэль Пацэй, а маці Рэгіна Агінская. Родапачынальнікам шляхецкага роду Пацэеў быў Ходка Каранеўскі. Яго сын Тышка, за службу, ад вялікага князя літоўскага Казіміра атрымаў у Камянецкім старостве некалькі вёсак, а назва роду пайшло, ад унука Ходкі, і сына Тышкі Пацея. Пацэі валодалі маёнткамі ў Брэсцкім, Троцкім і іншых ваяводствах, і мелі герб "Пацей".

27 лютага 1734-га года ў сям'і Міхаіла Казіміра Рыбанькі і Францішкі Уршулі з Вішнявецкіх нарадзіліся двайняты, хлопчыкаў назвалі Караль Станіслаў і Януш. На няшчасце, неўзабаве маленькі Януш памёр.

Казімір Нестар Сапега нарадзіўся ў Брэсце 14 лютага 1757. Ён быў адзіным сынам Яна Сапегі і Эльжбеты Браніцкай. Неўзабаве пасля нараджэння Казіміра яго бацька памёр, выхаваннем хлопчыка займаліся маці і дзядзька Францішак Ксаверый Браніцкі.

Януш Радзівіл нарадзіўся 2 снежня 1612 года ў радавым маёнтку, яго бацькі Крыштафа Радзівіла і маці Ганны Кішкі, у мястэчку Попела. Да 13 год Януш вучыўся ў кальвінісцкай школе ў Кейданах і Біржах, а потым, бацька адправіўся яго вучыцца ў кальвінісцкую гімназію ў Слуцку. Праз 3 гады ў 1628 годзе, пасля Слуцкай гімназіі, Януш Радзівіл едзе ў Нямеччыну для далейшага навучання ў Лейпцыгскім універсітэце.

Калі нарадзіўся Ян Казімір Сапега дакладна не вядома, ёсць толькі прыблізная дата 1672 г., і яна магчыма не дакладная, бо ўжо ў 1682 г. ён быў прызначаны старастам Бабруйскім. Ён належаў да роду Сапегаў з чарэйска-ружанскай ліні, яго бацькам быў Францішак Стэфан, які займаў пасаду вялікага канюшага літоўскага, а маці была Ганна Крысціна Любамірская.

Януш Кішка нарадзіўся каля 1586-га года ў сям'і старасты жамойцкага Станіслава III Кішкі і Эльжбеты Сапегі. Да 1603-га года ён вучыўся ў Віленскай акадэміі, менавіта ў гэты перыяд навучання Януш мяняе веравызнанне, пераходзячы з кальвінізму ў каталіцтва. У 1604 годзе пачаў ваенную службу пад камандаваннем Яна Карла Хадкевіча падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Удзельнічаў у бітве пад Кіргхгольмам на чале ўласнага атрада ў валанцёрскай харугве.