Галоўная

Жыгімонт Караль Радзівіл нарадзіўся 4 снежня 1591 года ў сям'і Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі і Эльжбеты Яўхімы Вішнявецкай, яго дзедам быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасля навучання ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме ён накіраваўся вучыцца ў Балонскі ўніверсітэт. Там, падчас вучобы ў Італіі, наведаў Мальту, дзе захапіўся ідэямі рыцарства і ўступіў у Мальтыйскі ордэн.

28 мая 1628 года ў сям'і ваяводы Мінскага, Навагрудскага і Трокскага Аляксандра Мікалаевіча Слушкі і Соф'і Канстанцыі Зяновіч нарадзіўся хлопчык, якому бацькі далі імя Жыгімонт Адам. Род Слушак з'яўляецца носьбітам найстаражытнага рыцарскага польскага герба “Остоя”.

Дакладная дата нараджэння Рыгора Мірскага не вядома. Нарадзіўся ж ён у сям'і браслаўскага падсудка Лукі Рыгоравіча Мірскага. Ваенную службу пачаў у 1600 годзе ў каронным войску пад камандаваннем Яна Замойскага, гэта быў час малдаўскіх войнаў Рэчы Паспалітай з Турцыяй. У гэтай вайне Мірскі патрапіў у палон, але яму ўдалося вярнуцца на радзіму. Затым удзельнічаў у бітвах Рэчы Паспалітай са Швецыяй у 1600 -1629 гадах, а потым і з Маскоўскім царствам у 1609 -1618 гадах.

Рыгор Антоній Агінскі належаў да княжага роду. Ён нарадзіўся 23 чэрвеня 1654 г. у сям'і ваўкавыскага харунжага, мсціслаўскага і полацкага ваяводы, гетмана польнага ВКЛ Яна Стэфана Агінскага і Ганны Сямашкі. Хутчэй за ўсё Ваўкавыск і ёсць месца нараджэння, і там жа была атрымана хатняя адукацыя. У 1684 г. Рыгор Агінскі быў прызначаны чашнікам вялікім літоўскім. Ён таксама абіраўся паслом ад Ваўкавыскага павета на сейм Рэчы Паспалітай у 1690, 1695 і 1696 гадах.

Габрыэль Вайніловіч быў прадстаўніком аднаго з найстарэйшага шляхецкага роду на Літве, які меў герб «Сыракомля са зменай» (больш за 100 прозвішчаў). Гэтаму роду першапачаткова належалі землі, якія зараз знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Вялікі князь Літоўскі і кароль польскі Уладзіслаў IV Ваза нарадзіўся 9 чэрвеня 1595 г. у Кракаве. Яго бацькамі былі кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза і Ганна Габсбургская. Маці Уладзіслава памерла, калі яму было тры гады, і яго выхаваннем займалася былая фрэйлін Ганны Габсбургскай Урсула Мэерын.