Галоўная

У маёнтку Астроўна, цяперашняй Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці, 2 красавіка 1557 года, нарадзіўся Леў Сапега, і быў ахрышчаны ў праваслаўную веру. Да моманту нараджэння Льва, яго род Сапегаў, дасягнуў славы і ўплывовага становішча, яго продкі сталі займаць высокія пасады ў ВКЛ, і больш за ўсё, паводле сямейнай традыцыі, займалі пасады пісароў пры двары, а яго дзед Іван Багдановіч стаў спачатку Віцебскім ваяводам, а потым ваяводам падляшскім.

Нарадзіўся Крыштаф Радзівіл Пярун у сям'і Вялікага гетмана Літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога 9 лютага 1547-га года.

Аб паходжанні роду Астрожскіх ёсць дзве версіі, па першай, яны паходзілі ад друцкіх князёў, па другой версіі, былі нашчадкамі тураўскіх князёў.

Дакладная дата нараджэння Рыгора Хадкевіча не вядома, але прыблізна гэта 1510 год. Ён нарадзіўся ў сям'і наваградскага ваяводы Аляксандра Іванавіча Хадкевіча і князёўны Васілісы Яраслаўны Галоўчынскай, быў іх другім сынам.

Сваю мянушку «Барадаты» Ян Радзівіл атрымаў па самай натуральнай прычыне – з-за сваёй доўгай барады. Ён нарадзіўся ў сям'і ваяводы Віленскага, Вялікага канцлера Літоўскага Мікалая Радзівіла і слонімскай князёўны Соф'і Манівід.

Каля 1480-га года на свет з'явіўся Юрый Радзівіл, які пасля атрымаў мянушку "Віктар - Пераможца, Геркулес Літоўскі" за тое, што рэгулярна прымаў удзел у ваенных дзеяннях і выйграў, увогуле, 30 бітваў. Акрамя гэтага, ён з'яўляўся дзяржаўным дзеячам, і, пачынаючы з 1500-га года, займаў пасады намесніка мазырскага, мейшагалоўскага, мерацкага, вяленскага, уцянскага.